Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Устаць усім народам супраць разбурэньня краіны Лістападаўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 15 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Актывізацыя рэакцыі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Ён спыніўся на пытаньні сістэмнага крызісу эканомікі Беларусі. Нават у вядомай нам з савецкага часу “эканоміцы сацыялізма” такое называлася “крызісам вытворчых адносінаў”. Масква паставіла мэту канчаткова дабіць рукамі васальнага рэжыму нашу народную гаспадарку, абваліць банкаўскую сістэму і абрабаваць беларусаў. У выніку нашым людзям будзе запрапанавана новая рэдакцыя “сталыпіншчыны” (праз сто гадоў пасьля яе Масква сьпяшаецца, у яе сапраўды мала часу. Яна сама калоціцца ў сістэмным крызісе і хоча ўцягнуць з сабой на дно як мага больш людзей і народаў. Супраціўляцца гэтаму зьнішчальнаму праекту можна толькі ўсім народам, пад нашай сьвятой сымволікай, з беларускай праўдай у сэрцы. Беларусы павінны абараніцца ад імпэрска-расейскага кашмара. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра рост цэн і адчай людзей, якія губляюць працу або ня могуць пражыць з сваімі сем’ямі на мізэрныя заробкі. Людзі стаміліся ад лукашэнкаўскай балбатні, рэжымнай хлусьні і пустых абяцанак. Усе сьмяюцца з апублікаваных рэжымных малюнкаў з выявамі “новых грошай”. Нават сельскія настаўнікі разумеюць, што такую грашовую рэформу (з выпускам мэталічных манэт) можна праводзіць толькі тады, калі эканоміка ідзе на ўздым, калі ў краіне здаровая фінансава-банкаўская сістэма. У нашай акупаванай краіне, аднак, назіраецца зусім адваротная сытуацыя. Усе заўважылі, на што накіраваны апошнія рэжымныя дэкрэты датычныя банкаўскай сістэмы. Сябры Сойму абмеркавалі таксама тэму апошніх трагічных падзей у Францыі. Гэтыя падзеі паказалі, што нават у краіне, дзе ёсьць высокі жыцьцёвы ўзровень і дэмакратыя, існуе небясьпека рэзкай дэстабілізацыі і пагроза жыцьцю многіх людзей. Самазаспакаеньне ў матар’яльным камфорце, абыякавасьць да нацыянальных і культурных каштоўнасьцяў, бездухоўнасьць, канфармізм аслабляюць грамадзтва, не даюць людзям убачыць небясьпекі і сімптомы набліжэньня бяды. Нацыя ў сваёй дзяржаве павінна злучацца вакол сваёй мовы, культуры, рэлігійнай традыцыі і ўставаць на змаганьне за сваю цывілізацыю супраць тых, хто хоча разбурыць краіну і хрысьціянскую Эўропу. Бачна, што цяперашняя палітычная каста брусэльскай лібэральнай бюракратыі проста няздольная на такія дзеяньні. Яны завялі Заходнюю Эўропу ў тупік, ратаваць народы павінны патрыятычныя сілы і новыя сапраўды народныя лідэры. Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 16/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |