Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВЫХ ВЫДАНЬНЯЎ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА Зянон Пазьняк надрукаваў факсімільнае выданьне 1-й часткі вядомай працы Аўгена Калубовіча “Мова ў гісторыі Беларускага пісьменства”. — Мюнхен, Лёндан, 1974-1975. Факсімільная кніга выйшла ў лістападзе ў выданьні “Беларускіх Ведамасьцяў”. 7-га лістапада адбылася яе прэзэнтацыя ў Вільні. У пачатку года невялікім накладам (выданьне “Беларускіх Ведамасьцяў”) выйшаў зборнік вершаў Зянона “Вершы для цябе”, пасьвечаны каханьню і пачуцьцям. Прэзэнтацыі не рабілася. Ніжэй зьмяшчаем прадмову Зянона Пазьняка да факсімільнага выданьня кнігі Аўгена Калубовіча і вокладкі абодвух кніжак. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ КНІГА Аўген Калубовіч (Kаханоўскі) — вядомы беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, гісторык і публіцыст — нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павету Магілёўскай вобласьці. У 1930 годзе асуджаны на тры гады сталінскага канцлягеру за беларускі патрыятызм. Вярнуўшыся з канцлягеру, працаваў настаўнікам. У гады Другой Сусьветнай вайны быў у Менску, уваходзіў у склад Беларускай Цэнтральнай Рады, удзельнічаў у Другім Усебеларускім Кангрэсе (1944 г.). Пасьля вайны — у эміграцыі. Быў прэм’ерам ураду БНР, выдаваў беларускія часопісы, займаўся літаратурай і навукова-дасьледчыцкай дзейнасьцю, друкаваў кнігі. Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Кліўлендзе (ЗША). “Мова ў гісторыі Беларускага пісьменства” — гэта адна з найлепшых кніжак Аўгена Калубовіча. Кніга выдадзена ў 2-х частках. Шануючы каштоўнасьць яе для нашай гісторыі, мы друкуем тут і прапануем чытачу факсімільнае выданьне 1-й часткі. Гэта адна з тых кніжак, якія выварочваюць душу ад крыўды на жорсткасьць гісторыі, прымушаюць моцна біцца сэрца, і попел пакаленьняў стукае ў скронь. Сухой мовай фактаў, скрупулёзна і педантычна паказана, як пасьлядоўна і мэтадычна нішчылі вялікую беларускую кніжную культуру варвары, войны, акупацыі, ворагі і беспамяцтва. У гісторыі культуры ёсьць некалькі знакавых эпахальных падзей, якія ў корані зьмянялі ход разьвіцьця чалавецтва, ствараючы агульную базу для новай культуры і новай асобы. Такімі эпахальнымі падзеямі ў гісторыі цывілізацыі былі пераход да земляробства і аседлага вобразу жыцьця, зьяўленьне гарадоў і зьяўленьне друкаванай кнігі. Кніга — найвялікшы чыньнік культуры і гісторыі чалавецтва, кожнай нацыі і народа. Кніга, як і мова, якая ў кнізе рэалізавана, забясьпечвае народу вечнасьць. Беларусь — гэта гістарычная краіна вялікай кніжнай культуры. Адсюль пайшла першая друкаваная кніга ва Ўсходняй Эўропе. Адсюль ішла культура і асьвета далей на Ўсход, у дзікія стэпы і варварскія гарады. Тут стварылася велізарная кніжная спадчына, бібліятэкі і зборы кніг, якія год за годам пасьля ўпадку беларускай дзяржаўнай сілы нішчыла варожая антыкультурная стыхія, варварства, дзікае забыцьцё. І ўсё ж Беларусь жыве. Гэта таксама цуд, як цудам ёсьць гісторыя яе культуры. Лістапад, 2015 год, Варшава Зянон Пазьняк 18/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |