Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ АРЫШТАВАЎ КНІГУ ПРА КУРАПАТЫ

У кастрычніку на Берасьцейскай мытні арыштавалі кнігу Зянона Пазьняка і Валеры Буйвала “Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял” і кнігу Зянона Пазьняка “Добрая Фатаграфія”. Задэкляраваныя кнігі (2 экз.) адабралі ў спадара Аляксандра Чахольскага, адказнага сакратара Управы КХП — БНФ, і накіравалі на рэжымную экспэртызу. Праз месяц спадар Чахольскі атрымлівае з Берасьцейскай мытні ліст на рускай мове наступнага зьместу:

“Направляю на Ваш адрес копию заявления Брестской таможни в суд Московского р-на г. Бреста о признании інформационной продукции — книг “Добрая Фатаграфия” в количестве 2-х штук, “Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял” в количестве 2-х штук, экстрэмисцкими материалами.
Заместитель Начальника таможни
по правоохранительной работе И. Ю. Рудаков”

Гэты “дакумант эпохі” гучыць, як сказалі б маскоўцы, “пахлешчэ”, чым “Скарына ў Піцеры”. Антыбеларускія ўлады — нашчадкі палітыкі савецкага НКВД — імкнуцца забараніць для чытаньня кнігу пра сусьветна вядомыя Курапаты, у якой зьмешчаны знакаміты артыкул аўтара “Курапаты — дарога сьмерці”, надрукаваны ў 1988 годзе, які скалануў усю Беларусь і перакладзены на замежныя мовы. Тут зьмешчана таксама, раней выдадзеная (і на розных мовах) справаздача аўтара аб яго археалагічных раскопках Курапатаў у 1988 г., фатаграфіі рэшткаў расстраляных людзей, малюнкі, рысункі, профілі раскопаў і інш.

Калі хто скажа, што “экспэртыза” мытні пра Курапаты — гэта чарговая праява адсталасьці і дурноты хамскай ўлады, той скажа толькі палову праўды. Гэта ёсьць перш за ўсё праява акупацыйнай палітыкі антыбеларускага рэжыму па ліквідацыі беларускай культуры. Гэта тая антынацыянальная прамаскоўская палітыка, якая існуе ўвесь час і ўзмацняецца з кожным годам.

Кан’юнктура ў сьвеце складваецца цяпер такім чынам (адмена санкцыяў Эўразьвязу, улагоджваньне Лукашэнкі, вайна Эўропы з тэрарызмам гешэфты Парыжа з Пуціным і т. п.), што акупацыйны рэжым стаў дзейнічаць супраць беларусаў яшчэ больш нахабна, карыстаецца момантам, што Захад гатовы заплюшчыць вочы.

Прапрацоўваюцца магчымасьці, каб назваць экстрэмісцкай літаратурай беларускую клясыку, перш за ўсё творы Васіля Быкава, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Янкі Купалы, Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча, Ларысы Геніюш.

Рэжымным ідыётам (а дакладней — рускай агентуры ў сістэме рэжыму, кіруемай з Масквы) прыйшла ў галаву прыемная думка скарыстаць супраць беларускай культуры заходні перапалох і панічны эўрапейскі страх перад “экстрэмізмам”. Галоўнае, каб было слоўца “экстрэмізм”, якое яны сталі выкарыстоўваць як ярлык супраць зьяваў беларускай культуры, якую хацелі б зьнішчыць і забараніць. Гэта чарговы акупанцкі «хапальны» эўфемізм, кшталту “трацкізм” ці “нецэнзурна выражался”.

У кагосьці можа ўзьнікнуць недаўменьне, а прычым тут да “экстрэмізма” эсэ пра сусьветную фатаграфію? А вось і вельмі нават прытым. Найперш кніга напісана па-беларуску. І другое — прозьвішча аўтара ім не падабаецца.

Палітычныя высновы з гэтага зроблены даўно, яшчэ дваццаць гадоў таму. Ідзе вайна супраць Беларусі, штодзень і штогод, супраць нашай нацыі і свабоды. Ёсьць прычыны, чаму яна доўжыцца так шмат часу і зьбірае сваё разбуральнае жніва. Але варвары ня ведаюць і не разумеюць (бо ня дадзена) галоўнага — перамога будзе за беларускім народам.

24 лістапада 2015 г. Зянон Пазьняк

26/11/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2015
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024