Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Слава слуцкім ваярам! Сёньня мы адзначаем 95-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну – збройнага змаганьня нашых продкаў з маскоўска-бальшавіцкай навалай. Кожныя ўгодкі гэтай барацьбы прыносяць нам новыя думкі і шырэйшае асэнсаваньне той падзеі, асабліва ў сувязі яе з сучаснасьцю. Бо зьвер ня здох, не сядзіць у сваім маскоўскім логаве, але тэрарызуе народы, падпальвае новую сусьветную вайну. 30/11/2015 › Навіны Патрыёты ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну
30/11/2015 › Навіны
Слава Рабіновіч: Асінавы кол “… У Ізраіле вязьні канцлягяроў сустракаліся з школьнікамі і распавядалі пра Галакост. Ну, як у нас вэтэраны сустракаюцца. Яны распавялі, потым настаўнік школьнікаў падымае і пытаецца ў іх, якія яны высновы зрабілі. Тыя граматна так адказваюць, што маўляў трэба шанаваць людзей, якія такія выпрабаваньні перажылі, цаніць мір на зямлі і ўсё такое. 30/11/2015 › Навіны Віктар Сувораў: Калі народ не змагаецца за волю… Калі б у 2013-2014 гадах я быў у Кіеве, абавязкава выйшаў бы на Майдан. Народ, які не змагаецца за сваю волю, незалежнасьць, гонар і годнасьць, не заслугоўвае добрага жыцьця. Побач з Украінай ёсьць вялізная “братэрская” краіна, дзе народ на вуліцу не выходзіць і таму ніколі нічога мець ня будзе. 30/11/2015 › Навіны Назіраньні за дзеяньнямі кароннага Папа-Гапона дазваляюць зрабіць пэўныя высновы. Рэжысёры спэктакля “Статкевіч і кампанія” абралі стылістыку, блізкую да гандзізма, але ў незвычайна вясёлай і аптымістычнай трактоўцы. 30/11/2015 › Навіны “Русский мир” сьмярдзіць далёка Радыё Свабода паведаміла 23 лістапада: “Анхэла Эсьпіноса прэзэнтавала ў Менску кнігу беларускамоўных вершаў і распавяла пра тое, як сутыкнулася зь беларусафобіяй у Гішпаніі”. 30/11/2015 › Навіны Расейскія вайскоўцы ня хочуць на вайну ў Сірыю Масква. Невялікая група расейскіх вайскоўцаў падала скаргу ў вайсковую пракуратуру ў сувязі з намерам паслаць іх у Сірыю, дзе іх могуць накіраваць у бой супраць паўстанцаў. 30/11/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |