Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейскія вайскоўцы ня хочуць на вайну ў Сірыю Масква. Невялікая група расейскіх вайскоўцаў падала скаргу ў вайсковую пракуратуру ў сувязі з намерам паслаць іх у Сірыю, дзе іх могуць накіраваць у бой супраць паўстанцаў. Агенцыя Reuters паведаміла ў пятніцу пра гэтую “рэдкую праяву непадпарадкаваньня”, спачылаючыся на праваабрончага актывіста і юрыста, якія займаюцца гэтай справай. Адмаўляюцца ад загінулых Занепакоенасьць выказалі вайскоўцы аддзела супрацьпаветранай абароны з каля 60 чалавек, якіх у канцы жніўня перавялі з іхняй базы ў Сібіры ў чарнаморскі порт Наварасійск. Паводле Reuters, іх занепакоенасьць была выклікана досьведам з дзеяньнямі расейскіх вайскоўцаў ва Украіне, дзе Масква публічна не прызнавала сваіх адносінаў да затрыманых або забітых ваяроў. Крывенка паведаміў, што занепакоеныя ваяры запатрабавалі, каб загад на адбыцьцё ў Сірыю быў выдадзены ў пісьмовым выглядзе. Вайскоўцы, якіх зьбіраліся паслаць у Сірыю “зразумелі, што ёсьць пагроза таго, што яны апынуцца ў падобнай сітуацыі”, як іхнія калегі ва Украіне, — дадаў юрыст Іван Паўлаў. За непадпарадкаваньне – абвінавачваньне ў здрадзе радзімы Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін дагэтуль не заявіў аб пачатку наземнай апэрацыі ў Сірыі, дзе пакуль што паўстанцаў атакуе расейская ваенная авіяцыя. Такім чынам, вайскоўцы, пасланыя ў гэтую краіну, ня мелі б статуса ўдзельніка баявых дзеяньняў. Пасьля таго, як патрабаваньне аб выдачы пісьмовага загада было адкінута, урэшце чатыры вайскоўцы падалі фармальную скаргу ў пракуратуру, на што іхнія камандзёры, паводле Крывенкі, адрэагавалі ціскам на іх. Камандзёры сказалі, што “іхні выпадак будзе перададзены ў Фэдэральную службу бясьпекі (ФСБ) як здрада радзіме”. У выніку частка аддзела была вернута ў Сібір, а рэшта засталася ў Наварасійску. Аднак, не зразумела, ці не паслалі іх ужо ў Сірыю. Ваенная пракуратура ў Наварасійску, куды была пададзена скарга, адмовілася даць тлумачэньне. Агенцыі Reuters не ўдалося высьветліць пазыцыю ні міністэрства абароны, ні ФСБ, ні самых вайскоўцаў. tasr 30/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |