Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Назіраньні за дзеяньнямі кароннага Папа-Гапона дазваляюць зрабіць пэўныя высновы. Рэжысёры спэктакля “Статкевіч і кампанія” абралі стылістыку, блізкую да гандзізма, але ў незвычайна вясёлай і аптымістычнай трактоўцы. За індзійскім гуру, як памятаем, ішлі мільёны людзей, то было драматычнае, сапраўднае народнае змаганьне. А за ягоным правінцыйным рымэйкам ужо каторы раз цягнецца невялічкая купка “адэптаў”. Ён нават вымушаны ў сваіх інтэрв’ю тлумачыцца, што, маўляў, “траціна сышла падчас шэсьця, бо баяліся”. А чаго ж баяцца, калі ваш Гапон з вамі?! Як толькі ён зьявіўся, так адразу (цытуем Гапона) “ўлада напалохалася, і напалохалася чамусьці больш за ўсіх МУС, якое агарадзіла свой будынак сеткай”. Нават Гандзі далёка да такой здольнасьці страху наганяць. У каторы раз ужо Статкевіч праводзіць гэтае шоў, сьвеціцца сваёй фальшывай усьмешкай, выдае фантан пафасных і траскучых фраз, а беларусы ўсё не далучаюцца да ягонага вырабленага “аптымізму”. Неяк ня хочацца беларусам палохаць улады і МУС разам з зарэкамэндаваным Гапонам. Людзі ўсё памятаюць і ня вераць падсадной і кіруемай асобе. У многіх яна выклікае толькі сьмех і адчуваньне недарэчнасьці. Апошнім разам “народны лідэр” заняўся пасіянарнай міфалогіяй. Ён заявіў радыё Свабода, што ягонае “шэсьце” сабралася, каб “ушанаваць тых, хто змагаўся за нашу свабоду”. Гэта ён так пра генэрала МУС Захаранку і віцэ-прэм’ера Ганчара. Людзі, аднак, памятаюць справы і словы гэтых публічных асобаў. Абодва яны зрабілі яркія кар’еры пры раньнім лукашызме. В. Ганчар быў у складзе групы “маладых ваўкоў”, якая прывяла Лукашэнку да ўлады. На загад міністра МУС Захаранкі паліцэйшчына зьбівала беларусаў, якія сьвяткавалі Дзень Волі пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі. І вось цяпер нам прапануецца пакланяцца гэтым фігурам, як сьвятым. Трэба прызнаць, што ў адрозьненьні ад носьбітаў ардынскага мэнталітэту, беларусы ня здольныя на такое пакланеньне хімерам. Што яшчэ новенькага прыдумаюць закулісныя рэжысёры правальнага шоў аднаго “акцёра”? 30/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |