Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Слава Рабіновіч: Асінавы кол “… У Ізраіле вязьні канцлягяроў сустракаліся з школьнікамі і распавядалі пра Галакост. Ну, як у нас вэтэраны сустракаюцца. Яны распавялі, потым настаўнік школьнікаў падымае і пытаецца ў іх, якія яны высновы зрабілі. Тыя граматна так адказваюць, што маўляў трэба шанаваць людзей, якія такія выпрабаваньні перажылі, цаніць мір на зямлі і ўсё такое. Сівенькая бабулька, якая перажыла ці то Асьвенцым, ці то Майданэк, ветліва ківала галавой, а потым з горыччу сказала, што ўсё гэта слушна, але галоўная выснова павінна быць іншай. Верце тым, хто абяцае вас забіць. І калі ў вас ёсьць сілы, бярыце ў рукі зброю і забіце іх першымі, каб абараніць сябе і свае сем’і. Калі няма – хапайце дзяцей, што можаце ўзяць і бяжыце адтуль. Але толькі не разважайце аб тым, што кажуць дрэннае, а думаюць добрае”. *********************** Ад сябе дадам, што гэты пост не пра ІДзІЛ, учорашнія тэракты ў Францыі альбо пра Другую Сусьветную. Гэты пост – пра дзяржаўны тэрарыстычны рэжым, які спансуе іншыя людажэрныя рэжымы і грамадзянскія войны па ўсім сьвеце, замбуе і ператварае ўласны народ у агрэсіўны быкуючы статак, перасоўваючы яго ў патрэбным накірунку пастаяннымі ўнутранымі тэрарыстычнымі актамі супраць яго на працягу вось ужо шаснаццаці гадоў. НКВД і КГБ зьнішчылі дзесяткі мільёнаў савецкіх грамадзян. Гэта – Галакост, наш уласны Галакост. НКВД і КГБ наладжвалі тэракты і забойствы па ўсім сьвеце. НКВД і КГБ спансавалі людажэрныя рэжымы і грамадзянскія войны ў Лацінскай Амэрыцы, Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў іншых частках сьвету. Супрацоўнікі КГБ захапілі ўладу ў постельцынскай Расеі. Сёньняшні галоўны кліент Пуціна – гэта людажэрца Асад і ягоны людажэрны рэжым. Учорашнія галоўныя кліенты Пуціна – гэта Гіві і Матарола на Данбасе. Пуцін не змагаецца з ІДзІЛам. Пуцін спансуе злачынныя рэжымы і тэрарыстаў, у выніку чаго і паўстаюць ракавыя пухліны, як ІДзІЛ. Хаос і галеча апускаюцца над цэлымі рэгіёнамі. Гэтым займаліся НКВД і КГБ, гэтым займаўся Прымакоў, гэтым займаецца ягоны вучань Пуцін. Прыведзеную вышэй адрывак/цытату пра Галакост трэба даць прачытаць панам Аланду і Абаме. І каб якая-небудзь сівая бабулька, падобная на Валерыю Навадворскую ў недасягнутай ёю старасьці, што сама перажыла свой Галакост ад рук КГБ, альбо які-небудзь сівы дзядок, падобны на Андрэя Сахарава, са сваёй гісторыяй Галакоста ад рук КГБ, патлумачылі ім, што Імпэрыя Зла нікуды не падзелася. Яна паўстала з магілы, ахутаная павуціньнем, сьмярдзіць на ўвесь сьвет, з прычыны яе зноў па ўсім сьвеце гінуць людзі і ламаюцца лёсы, цэлыя рэгіёны занурваюцца ў хаос і галечу. Цывілізаваны сьвет павінен згуртавацца і ўтыркнуць у яе асінавы кол, скончыўшы зь ёю назаўжды. Слава Рабіновіч 30/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |