Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Патрыёты ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну
Удзельнікі мэмарыяльных мерапрыемстваў заслухалі зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ – “Слава слуцкім ваярам!” (публікуецца). Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, і іншыя выступоўцы. Яны казалі пра неўмяручую памяць аб подзьвігу і самаахвярнасьці герояў Случчыны, якія не лічыліся з колькаснай перавагай ворага, узброенага да зубоў. Яны сталі на шляху ўсходніх варвараў пад сьвятым нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і прынялі няроўны бой. Без подзьвіга случакоў 1920 года не было б аднаўленьня нашай дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 годзе. Змагарнае пакаленьне паказала і расейскай імпэрыі, і ўсяму сьвету, што беларуская нацыя ёсьць, ёсьць Беларуская дзяржава, культура і мова. Ворагі вымушаны былі прызнаць гэта і пайсьці на стварэньне намінальнай дзяржавы БССР, потым даць ёй месца ў ААН. А ў 1991 годзе Беларускі Народны Фронт угрунтаваў адноўленую незалежнасьць на вялікай традыцыі БНР і народнага вызвольнага змаганьня. Гэта ёсьць лекцыя для нас – кожнае пакаленьне мае абавязак бараніць сябе і сваіх дзяцей, сваю дзяржаву, культуру і маёмасьць. Гісторыя паўтараецца і цяпер зноў над Беларусьсю навісла пагроза чарговага маскоўскага патопу. Але вораг павінен ведаць, што наш народ будзе ваяваць за сваю свабоду і агрэсары знойдуць сваю магілу ў нашых лясах і балотах. Выступоўцы нагадалі, што случакі ў 1920 годзе баранілі ня толькі Беларусь, але і ўсю эўрапейскую цывілізацыю ад маскоўска-бальшавіцкага пагрому. Гэта была чарговая старонка з шэрагу стагоддзяў беларускай абароны Эўропы ад крамлёўскіх ардынцаў. Наш народ не павінен забыцца, што тварыў і творыць расейскі акупант, калі ён захоплівае чужую зямлю. Учора людзі прыгадалі ўгодкі зьнішчэньня расейскімі вандаламі прыўкраснага помніка архітэктуры беларускай готыкі – Фары Вітаўта ў Горадні, якую акупанты ўзарвалі ў 1961 годзе (у разгар хрушчоўскай “адлігі”). Яны прыходзяць толькі для таго, каб забіваць і нішчыць. Больш беларусы не дапусьцяць гэтага. Мы пераможам імпэрыю зла, наш народ будзе шчасьліва жыць у сваёй вольнай дзяржаве. Каля крыжоў, усталяваных фронтаўцамі ў мінулыя гады, людзі ўсклалі кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічкі. Людзі сьпявалі гімн “Магутны Божа”, ваярскія песьні, гукалі “Жыве Беларусь! Жыве вечна!” Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 30/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |