Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дарагія землякі, дарагія беларусы! 31 сьнежня 2015 г. Зянон Пазьняк 31/12/2015 › Навіны З.Пазьняк: Падрыхтоўка акупацыі Беларусі. Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=bTFIItX9TFU 31/12/2015 › Навіны (Выступ на сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Час даволі трывожны. Чакаюць эканамічнага абвалу. Існуе пагроза вайны. На першы погляд здаецца нядобрым, што не зьяўляецца здаровая альтэрнатыва нармальных людзей, для якіх вольная Беларусь – перадусім. Але адчуваецца, што такія людзі ўжо ёсьць. Яны зьяўляюцца, ды не настаў іх час. І важна, каб яны не паддаліся на агітацыю правакатараў і на прапановы бяз мэты натоўпам бадзяцца па вуліцах. Беларусы ўжо гэта праходзілі. 20/12/2015 › Навіны ПАСЬЛЯ КАНЦА РЭЖЫМУ БУДЗЕ ШМАТ ПРАЦЫ Сьнежаньскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 20 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. 20/12/2015 › Навіны Арабскія банды тэрарызуюць Берлін Выдаваная ў сталіцы Нямеччыны газэта “Tagesspiegel” інфармуе пра справаздачу дасьледчыка іслама Маціяса Роэ, прадстаўленую ў сераду міністрам юстыцыі Бэрліна Томасам Хайльманам. Як вынікае з навуковай распрацоўкі, у раёнах Берліна: Кройцбэрг, Нойкёльн, Маабіт і Вэдзінг, дзе дзейнічаюць арабскія банды, пануе “атмасфэра страху”. 20/12/2015 › Навіны “Яны вам пакажуць і талерантнасьць, і атэізм” Жыхары Заходняй Эўропы павінны зразумець, што калі яны хочуць даць адлуп тэрарыстам, то перш за ўсё яны мусяць пераглядзець свае эгацэнтрычныя адносіны да жыцьця і сьвету, дзе ўсё паддаецца сумніву, а выгода і фальшыва зразумелая свабода сталіся абсалютнымі каштоўнасьцямі. 20/12/2015 › Навіны ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЦЫЯ ПАВІННА БЫЦЬ КУЛЬТУРНА АДЗІНАЙ Якія дзеячы беларускай культуры спачываюць на польскай зямлі? Чые імёны былі незаслужана забытыя ў Беларусі і павінныя быць вернутыя ў школьныя падручнікі? Чаму патрыётам павінен быць і сьлесар і прафэсар? Пра гэта распавядае Зянон Пазьняк. У Дзень усіх сьвятых палітык з групай беларусаў наведаў галоўны нэкропаль польскай сталіцы – Паванзкоўскія могілкі. 12/12/2015 › Навіны Зянон Пазьняк: “Я ўдзячны Богу…” (Успамін да 90-годдзя Кастуся Акулы) 12/12/2015 › Навіны Андрэй Піянткоўскі: Францыя і Україна Прэзыдэнт Францыі заявіў, што Францыі абвешчана вайна. Такія словы патрабуюць сур’ёзнага працягу. Агрэсар вядомы. Гэта злачынная квазідзяржава ІДзІЛ, якая кантралюе пэўную тэрыторыю (часткі Сірыі і Ірака, якія фактычна разваліліся). 12/12/2015 › Навіны “Яны вам пакажуць і талерантнасьць, і атэізм” Жыхары Заходняй Эўропы павінны зразумець, што калі яны хочуць даць адлуп тэрарыстам, то перш за ўсё яны мусяць пераглядзець свае эгацэнтрычныя адносіны да жыцьця і сьвету, дзе ўсё паддаецца сумніву, а выгода і фальшыва зразумелая свабода сталіся абсалютнымі каштоўнасьцямі. 12/12/2015 › Навіны Польшча адкідвае абвінавачваньні Расеі ў справе помнікаў У аўторак Польшча адкінула накіраваныя супраць яе расейскія абвінавачваньні наконт парушэньня паразуменьняў з Расеяй з нагоды дэмантажу савецкіх помнікаў – пішуць расейскія СМІ, цытуючы польскую амбасадарку ў Расеі Катажыну Пелжыньску-Наленч. 12/12/2015 › Навіны “Гэта не яны нам не пастаўляюць газ, гэта мы ў іх не купляем” Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк даручыў НАК “Нафтогаз Украіны” спыніць закупкі прыроднага газу ў Расеі. 12/12/2015 › Навіны “Палім сьвечкі і сьпяваем крымска-татарскія песьні…” У сувязі з абясточваньнем Крыма на нашага лідэра Мустафу Джэмілёва моцна ціснуць кіраўнікі эўрапейскіх краін, патрабуюць не дапусьціць гуманітарнай катастрофы. І тут мы настроены рашуча: вернем сьвятло на паўвыспу, калі з расейскіх турмаў будуць выпушчаны ўсе палітзьняволеныя. 12/12/2015 › Навіны Ненавідзяць Украіну, але ня хочуць “отрицательных эмоций” (відэа) Маскоўскія асаднікі на чужой зямлі не мяняюцца. У выніку зьнікненьня электрычнасьці называецца ўжо лічба ў 300 памерлых па ўсім Крыме. Справа ў тым, што акупацыйныя ўлады зусім не былі гатовыя да такога разьвіцьця падзей. 12/12/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |