Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Арабскія банды тэрарызуюць Берлін Выдаваная ў сталіцы Нямеччыны газэта “Tagesspiegel” інфармуе пра справаздачу дасьледчыка іслама Маціяса Роэ, прадстаўленую ў сераду міністрам юстыцыі Бэрліна Томасам Хайльманам. Як вынікае з навуковай распрацоўкі, у раёнах Берліна: Кройцбэрг, Нойкёльн, Маабіт і Вэдзінг, дзе дзейнічаюць арабскія банды, пануе “атмасфэра страху”. Структуры, кіруемыя арабскімі сем’ямі, зьвязаны з арганізаванай злачыннасьцю ў горадзе. Выкарыстоўваючы “замкнёныя сямейныя структуры і архічнае разуменьне гонару”, банды запалохваюць ахвяры злачынстваў, сьведкаў і цалкам лакальныя супольнасьці, утвараючы “паралельную сістэму правасуддзя” – папярэдзіў навуковец. На думку Роэ, дзяржаўныя ўлады ня здольныя кантраляваць злачынныя структуры, якія ў дадатак увесь час узмацняюцца. Хайльман папярэдзіў, што праблема з арабскімі бандамі “перастала быць маргінальнай, аднак не тычыцца ўсяго горада”. З справаздачы вынікае, што жанчыны найбольш церпяць ад наступстваў бяспраўя. Шлюбы заключаюцца на ісламскіх асновах, і ў выпадку разводу вінаватая жанчына – сьцьвярджае Роэ. У выпадку падачы заявы аб злачынстве члены банд ціснуць, каб заява была адклікана, запалохваюць ахвяру, прымушаюць сьведкаў складаць фальшывыя сьведчаньні. Аўтар справаздачы зьвяртае ўвагу на пасіўнае стаўленьне мусульманскіх сьвятароў, якія “маюць у носе” нямецкае заканадаўства. Міністар юстыцыі Хайльман паабяцаў, што будуць прыняты больш рашучыя захады паліцыі супраць арабскіх банд. Ён вызначыў як самую неадкладную задачу недапушчэньне ўзьнікненьня наступных “паралельных структур” у выніку наплыву імігрантаў з Блізкага Усходу. Ад пачатку года ў сталіцу Нямеччыны прыбылі 72 тыс. уцекачоў, збольшага ўцекачы з Сірыі, Ірака і Аўганістана. У 2013 годзе ў Берліне (насельніцтва 3,5 млн чалавек) пражывала 250 тыс. мусульман, тобок у два разы больш, чым на пачатку 90-х гадоў. Пшэмыслаў Маліноўскі 20/12/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |