Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
№ 1 25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага “Адраджэньня”. 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці. У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і набілітэт, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае — увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Беларускую нацыю з твару зямлі. Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы. * * * 2. Найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларусі ёсьць яе народ, дзяржаўная незалежнасьць, беларуская культура і Беларуская мова. Гэтыя каштоўнасьці трэба заўсёды падтрымліваць і абараняць. 3. Старажытным правобразам нашай дзяржавы была Полацкая дзяржава. Грунтам беларускай дзяржаўнасьці стала Вялікае Княства Літоўскае, якое рэалізавалася як беларуская культурная, рэлігійная і геапалітычная сіла са сталіцай у Вільні. 4. Беларуская нацыя існуе ў гісторыі і ў геапалітычных абставінах. Пастаянным гістарычным і геапалітычным ворагам беларусаў, Беларусі і старажытнага Вялікага Княства Літоўскага зьяўляецца Расея, Расейская імпэрыя. Расейская імпэрыя стварылася пасьля распаду Вялікай Мангольскай імпэрыі на тэрыторыі яе паўночнага ўлусу Залатая Арда, пераняла палітыку, мэнтальнасьць і геапалітычны сьветапогляд Арды. 5. Пастаянная вайна паміж беларускім Вялікім Княствам Літоўскім і ардынскай Масквой была з боку Масквы фармальна захопніцкай, але па сутнасьці — гэта была вайна, накіраваная на поўнае вынішчэньне Беларусі і сьціраньне беларусаў з твару зямлі. Гэтая вайна мае экзыстэнцыяльны характар і працягваецца па сёньняшні дзень, і ня спыніцца, пакуль будзе існаваць Расейская імпэрыя. 6. Наша старажытная Беларуская дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае — была краінай вольных людзей. Шляхта складала 20 адсоткаў насельніцтва. Сяляне не былі рабамі. 7. Масковія, Расея, Расейская імпэрыя, пачынаючы ад мангольскай Арды, была жортскай дэспатыяй з узаконеным рабствам, якое праіснавала да 1861 года. 8. Хрысьціянства было перанята продкамі беларусаў ад грэкаў і заходніх місіянэраў больш як тысячу гадоў таму. Цэнтрам старажытнага хрысьціянства ў Беларусі быў Полацак. Галоўны храм — Полацкая Сафія (1040 - 1060 гг.). 9. Вольны характар Вялікага Княства Літоўскага спрыяў шматканфэсійнасьці беларускай рэлігійнай культуры. Яшчэ ў старажытнасьці беларускае грамадзтва сфармавалася як шматканфэсійная супольнасьць. Асноўным здабыткам гэтай супольнасьці былі рэлігійная свабода і канфэсійны грамадзкі мір. 10. У вольным Вялікім Княстве Літоўскім былі вольныя магдэбурскія гарады і гарадзкое самакіраваньне. 11. Дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, на якой пісаліся дакуманты і мэтрыкі, была Беларуская мова. 12. Бел-Чырвона-Белы Сьцяг бярэ пачатак у глыбокай старажытнасьці як мадэфікацыя розных сьцягоў у Вялікім Княстве Літоўскім, ён быў сінтэзаваны ў пачатку ХХ-га стагоддзя як дзяржаўны сьцяг Беларусі пасьля аб’яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 год). 13. Беларусь мае дзясяткі сакральных сымвалаў, назоваў і аб’ектаў. Адным з найбольш вядомых сакральных сымвалаў Беларусі зьяўляецца Крыж Эўфрасіньні Полацкай (1161 год). Адным зь вялікіх сакральных сымвалаў Беларусі зьяўляецца таксама Абраз Маці Божай Вострабрамскай (XVI ст.) у Вострай Браме ў Вільні. 14. Другім гістарычна-геапалітычным непрыяцелем Беларусі, які выступаў у тандэме з расейскай імпэрскай палітыкай і застаецца такім па сёньняшні дзень ёсьць Нямеччына. Кожны беларус мусіць ведаць, што немцы былі і будуць заўсёды супрацоўнічаць з Расеяй супраць Беларусі. Беларусь ім перашкаджае каб сумесна з Расеяй прыціснуць Польшчу, і яны гатовыя аддаць Беларусь Расеі, каб узяць Польшчу ў абцугі. Такая іх геапалітыка. У 90-х гадах місію гэтай нямецкай геапалітыкі выконваў у Беларусі Ганс Георг Вік. 15. Беларусы мусяць дбаць пра адзінства беларускай нацыі, пра ўмацаваньне яе дзяржаўнасьці, пра адраджэньне Беларускай мовы і культуры, пра разьвіцьцё адукацыі, тэхналягічнай эканомікі і ўласнай энэргетыкі. Беларусы мусяць разумець, што іхны асабісты лёс зьвязаны зь лёсам іхняй дзяржавы і што сваю будучыню і будучыню сваёй краіны яны мусяць будаваць самы, дбаючы пра беларускае пра сваё. ———————– Паважаныя сябры, запрашаем да асьветніцтва, тут спасылка для раздрукоўкі: 12/1/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |