Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэпрэсіі супраць крымскіх татараў На паўвыспе ўвесь час зьнікаюць людзі. Расейская паліцыя ня хоча праводзіць сьледства. У сярэдзіне сьнежня зьніклі бязь вестак яшчэ двое татараў: Арлен Церахаў і Руслан Ганіеў. Другі быў докерам у порце, першы працаваў ахоўнікам, а раней служыў ва ўкраінскіх спэцвойсках міністэрства ўнутраных спраў. Расейская паліцыя на паўвыспе адмовілася распачаць пошук зьніклых. 16 сьнежня паліцыя арыштавала татарына Энвэра Кроша. У аддзеле паліцыі яго перадалі супрацоўнікам расейскай контрвыведкі ФСБ, якія ўсю ноч катавалі яго, патрабуючы, каб ён супрацоўнічаў зь імі. Раніцай 17 сьнежня яго выпусьцілі, папярэдзіўшы: “Памятай, у цябе двое малых дзяцей. Падумай над нашай прапановай”. На другім баку дэмаркацыйнай лініі, што аддзяляе паўвыспу ад Украіны, крымскія татары ўвесь час праводзяць блакаду паўвыспы, сярод іншага пільнуючы ўзарваныя слупы электраперадач і не дазваляючы іх адрэмантаваць. З гэтай прычыны ў Крыме няма электрычнасьці. Кіраўнік блакады Лянур Іслямаў заявіў, што ў хуткім часе ён распачне фармаваць “татарскі батальён” украінскай арміі. “Мы першыя ўвойдзем на паўвыспу”, — паабяцаў ён. У сярэдзіне лістапада аб утварэньні такога аддзелу выказаўся лідэр крымскіх татар Мустафа Джэмілёў у размове з прэзыдэнтам Парашэнкам. Ад пачатку расейскай інвазіі ў сакавіку 2014 года зьніклі бязь вестак альбо былі забіты “невядомымі злачынцамі” ужо 12 татараў. У той жа час у дзьвюх вялікіх крымінальных справах некалькі татараў былі засуджаны на турэмныя тэрміны. Першая – гэта “сьледства ў справе 3 траўня” – 3 траўня 2015 года, калі татары пратэставалі перад адным з пастарункаў пры выезьдзе з Крыму супраць таго, што расейцы не пускалі на паўвыспу іхняга лідэра Мустафу Джэмілёва. “Справа 26 лютага” тычыцца ў сваю чаргу сутычак у лютым 2014 года паміж прыхільнікамі Украіны і расейскімі баевікамі ў Сімфэропалі – яшчэ да пачатку расейскай агрэсіі ў Крыме. rp.pl Пераклаў з польскай В. Буйвал. 14/1/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |