Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Падчас ІІ Сусьветнай вайны гітлерцы практыкавалі нескладаную псіхалагічную гульню, якая мела трагічныя наступствы для сотняў тысячаў людзей. Акупацыйная адміністрацыя ў шэрагу краін Эўропы прапанавала габрэйскаму насельніцтву “перачакаць ліхія ваенныя часы ў спэцлягярох”, дзе ім была абяцана “бясьпека і праца”. Нягледзячы на тое, што былі разумныя людзі, якія заклікалі грамадзтва ня верыць у гэтую хлусьню забойцаў, многія лёгка ў яе паверылі і самы пагрузіліся ў эшалёны, што павезьлі іх у Аўшвіц і Трэблінку. Агульныя настроі зьмяніліся толькі на пачатку 1943 года, калі ў гета вярнулася некалькі мужных людзей, якія ўцяклі з лягяроў сьмерці і распавялі суайчыньнікам, што там адбываецца на самой справе. Гісторыя паўтараецца. Маскоўскае акупанцтва пайшло па дарожцы, пратаптанай каванымі эсэсаўскімі ботамі. Савет Фэдэрацыі РФ зрабіў беларусам адмысловы “калядны падарунак” (чарговы зьдзеклівы выверт Масквы). Пуцінская “палатка” адобрыла закон, паводле якога грамадзян Беларусі вызваляюць ад абавязкавай здачы іспытаў па валоданьні расейскай мовай, веданьні расейскай гісторыі і заканадаўства РФ пры атрыманьні віда на жыхарства ў Расеі. Маўляў, вы ўжо і так даўно рускія, ну можа другога гатунку, але… Пуціністы не стрымаліся і напісалі ў суправаджальным тэксьце да новага закону: Маскоўскі цынізм зашкалівае. І якая ж рэакцыя нашых людзей на месцах? Пасьля таго, як на заробках у Расеі за апошнія 20 гадоў зьніклі бязь вестак або вярнуліся адтуль у трунах дзесяткі тысячаў беларусаў. А ніякай рэакцыі. Патрыёты паведамляюць з розных куткоў краіны, што шалёная практыка “рускіх заробкаў” працягваецца. Даходзіць да таго, што пасьля гібелі сваяка у імпэрыю зла накіроўваюцца на яго месца ягоныя сямейнікі. І зноў гінуць… У гэта цяжка паверыць, але гэта так. Калі ў гета даведаліся праўду пра “интеграционные процессы” у гітлерскіх канцлягярох, людзі разгарнулі рух супраціву і пачалі бараніцца ад забойцаў. Успыхнулі гераічныя паўстаньні ў гета (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі) і ў самых лягярох сьмерці, адкуль паўстанцам удалося вырвацца і выратавацца. Якія сьведкі і якія сьведчаньні яшчэ патрэбныя беларусам, каб зразумець, што адбываецца зь імі? Сяргей Камароўскі 14/1/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |