Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Многія краіны ёсьць домам для сотняў моваў, часам нягледзячы на тое, што яны маюць вельмі малое насельніцтва. Мяркуецца, што ў сьвеце больш за 7000 моваў, якімі карыстаюцца амаль сем мільярдаў чалавек. Гэтыя мовы няроўна распаўсюджаны па плянэце. Азія і Афрыка прадстаўляюць найвышэйшы ўзровень лінгвістычнай разнастайнасьці. На некаторых мовах размаўляе менш за 36 чалавек. Піткэйм ёсьць краінай, дзе самая нізкая колькасьць носьбітаў мовы на адну мову, бо там на дзьве мовы якраз 36 носьбітаў. Папуа-Новая Гвінэя мае найбольш моваў за ўсе астатнія краіны з 839 рознымі “жывымі мовамі” – гэта ў тры разы больш, чым ва ўсёй Эўропе. Усе 839 моваў мясцовыя дзякуючы культурнай і пляменнай разнастайнасьці краіны. Інданэзія і Нігерыя маюць наступную па ўзроўню лінгвістычную разнастайнасьць, паводле “Ethnologue”, каталога вядомых у сьвеце моваў. Разам гэтыя тры краіны маюць 29% моваў сьвету. У каталогу задакумэнтаваны “жывыя” мовы, якімі зьяўляюцца тыя, якія маюць прынамсі аднаго носьбіта, для якога гэта першая мова. Злучанае Каралеўства ёсьць домам для 56 моваў – 13 зь якіх мясцовыя, 43 прынесеныя. Нядаўна было паведамлена, што эмоі зьяўляецца самай хутка растучай мовай. Вялікая Брытанія заняла 171-е месца сярод 235 краін у сьпісе лінгвістычнай разнастайнасьці каталога “Ethnologue”. З рэгіёнаў сьвету Азія мае найбольш моваў – 2301 жывую мову – пры 60% насельніцтва плянэты. Афрыка мае 2138 жывых моваў, Амэрыка ў сваю чаргу 1064 і Эўропа толькі 286 – нягледзячы на 26% насельніцтва ад усяго сьвету. Хаця Ціхаакеянскі рэгіён мае толькі 0,1% насельніцтва сьвету, там існуе неверагодная лінгвістычная разнастайнасьць, з 18,5% жывых моваў сьвету – разам 1313 моваў. Краінамі з найбольшай прапорцыяй прынесеных моваў зьяўляюцца Туркмэністан, Кыргызтан і Новая Зэляндыя, дзе чатыры з пяці моваў прынесены імігрантамі. У 50 краінах, уключна з Папуа-Новай Гвінэяй, Інданэзіяй і Марока, 100% моваў зьяўляюцца мясцовымі. Эшлі Кірк Пераклаў з ангельскай В. Буйвал. 14/1/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |