Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віктар Орбан: Ня можна, каб у нашае жыцьцё бескантрольна маршыравалі масы людзей Мадзярскі прэм’ер Віктар Орбан вызначыў праблемнай страту меркаваньняў здаровага розуму ў эўрапейскай палітыцы. “Мы цяпер адчуваем не задавальненьне, а хутчэй радасьць, таму што Эўропа паціху ачомваецца і пачынае глядзець на гэтую праблему з пункту гледжаньня здаровага розуму. Не рабіць гэтага азначала б самагубчыя схільнасьці. Эўропа павінна пазбавіцца ад самагубчых схільнасьцяў і выпрастацца”. Орбан у адказ на пытаньне, наколькі цяжка было прымаць рашэньне аб пабудове плота на межах яго краіны, заявіў, што гэтае рашэньне не было цяжкім, а цяжка было вытрымаць рух помсты, які настаў пасьля яго прыняцьця, і абараніцца. “Самым звычайным людзям было зразумела, што нельга дазволіць, каб у нашае жыцьцё бескантрольна маршыравалі такія масы і групы людзей, пра якіх мы ведаем, што гэта за такое, чаго яны хочуць і адкуль прыходзяць. Для гэтага чалавек не павінен быць палітыкам, вядучым прадстаўніком дзяржавы або навукоўцам”, — сказаў ён. Наконт тэзаў аб патрэбе ў мігрантах як працоўнай сіле, якой не стае, Орбан нагадаў, што вялікія хвалі перасяленьня ўжо былі пазначаны грунтоўнай памылкай. Ён бачыць памылку ў тым, што ня ўлічваецца факт таго, што з мігрантамі прыбываюць ня толькі працоўныя сілы, але людзі з цела і касьцей, якія маюць сваю душу, культуру і рэлігію. Таму неабходна ўлічыць усе фактары, іхнюю культурную тоеснасьць, праблемы суіснаваньня, якія зьвязаны з гэтым, а таксама факт, што эўрапейскае разуменьне жыцьця яны зусім ня лічаць нечым вартым насьледваньня. Уласную культуру яны лічаць каштоўнейшай, і таму ня хочуць інтэгравацца, але арганізаваць уласнае паралельнае жыцьцё. Тое, што мы ня маем ніякіх супольнасьцяў, якія жывуць паралельна з намі, не зьяўляецца невыгодай Цэнтральнай Эўропы, але ёсьць адной зь яе пераваг і будзе адной з найвялікшых сіл прыцягненьня і значнейшых канкурэйцынных пераваг нашага рэгіёну ў будучыні. Зразумела, гэта ня ёсьць “палітычна карэктная” думка, бо ў Эўропе пра яе нат нельга згадаць. Ужо толькі за гэтую фразу пасьля публікацыі гэтага інтэрв’ю на мяне пачнуцца нападкі, заявіў Віктар Орбан. TASR 14/1/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |