Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Андрэй Піянткоўскі: Ва ўладзе знаходзіцца злачынная групоўка На маю думку, галоўным трэндам адыходзячага году стала канчатковае разбурэньне сацыяльнага кантракта паміж злачыннай пуцінскай уладай і грамадзтвам, які дзейнічаў амаль 16 гадоў. Кантракт заключаўся ў наступным: вы – насельніцтва – можаце карыстацца даволі прыймальным паводле гістарычных мерак для Расеі ўзроўнем жыцьця (гатэльчык у Турцыі раз на год, крэдытная іншамарка). А мы тут будзем красьці мільярды і руліць краінай пажыцьцёва. Вось менавіта гэтыя “кандыцыі” улада вымушана была парваць, бо высьветлілася, што эканоміка краіны, а дакладней кажучы, не эканоміка, а злодзейскі абшчак, ужо ня здольная выканаць нават такія прымітыўныя абавязацельствы. Але сыходзіць ад кармушкі вельмі ня хочацца, бо ў Крамлі паспрабавалі замяніць гэты эканамічны кантракт геапалітычным, які можна сфармуляваць так: вы будзеце патанаць у галечы, але затое па тэлевізару мы вам будзем паказваць вялікія геапалітычныя зьдзяйсьненьні Пуціна, які ўзьняў з каленяў Расею – выратаваньне Асада, прыніжэньне “піндосаў”, запуск ракет з акваторыі Каспійскага мора і іншае. Дык вось другую важную выснову можна зрабіць з таго, што адбылося ў мінулым годзе – гэта тое, што новы кантракт грамадзтва падтрымаць адмовілася. Усе гэтыя перацягваньні піпісяк з Эрдаганам, якія вельмі цікавыя Пуціну і ўсім паўдуркам, якія зьбіраюцца на шоў да Салаўёва, — яны людзей не зачапілі. Грамадзтва значна больш занепакоена пэрспэктывай занурваньня краіны ў галечу і хаос. 16-ты год настае на фоне поўнага разбурэньня ўзаемаразуменьня паміж грамадзтвам і ўладай, поўнай дыскрэдытацыі ўлады ў вачах бальшыні насельніцтва, адсутнасьці арыенціраў, на якія яны могуць абаперціся. Наогул кажучы, сытуацыя і атмасфэра ў Расеі, якая складваецца ў 14-16 гадах 21 стагоддзя, вельмі нагадвае сытуацыю і грамадзкую атмасфэру, якая складвалася ў 14-16 гадах 20 стагоддзя. Бо “Крым наш” у сакавіку-красавіку 2014 года сустракаўся з такім жа ірацыянальным захапленьнем, як і пачатак 1-й Сусьветнай вайны ў жніўні 1914 года, калі натоўп кленчыў каля Зімовага палаца ў Пецярбурзе. І мы памятаем, якім быў для краіны 16-ты год мінулага стагоддзя. Вось якая невясёлая аналогія паўстае ў мяне праз 100 гадоў. Я б пажадаў грамадзянам Расеі канчаткова і беспаваротна ўсьведаміць, што ва ўладзе ў нашай краіне знаходзіцца злачынная групоўка буйнейшых злодзеяў і сэрыйных забойцаў. Андрэй Піянткоўскі 14/1/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |