Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Саша Сотнік: Расея ўжо мёртвая і проста патанае

Журналіст: З Ірана зьнятыя ўсе міжнародныя санкцыі, што адаб’ецца на сусьветных коштах на нафту, якія ўжо і так зьнізіліся да адзнакі ніжэй за 30 даляраў за барэль. Як гэта можа паўплываць на расейскую эканоміку?

Сотнік: 30 даляраў – ня крэс. І 25 – таксама. Я зазвычай адказваю пытаньнем на гэтае пытаньне: “А 20 і 18 – ня хочаце?” Мы ўжо сёньня бачым “вольны палёт” рубля, які прэс-сакратар Пуціна Пяскоў не рызыкуе назваць “абвалам”.

Мабыць, ён нешта ведае, калі так кажа. Калі так, то нас чакае яшчэ больш уражальнае падзеньне расейскай грашовай адзінкі. Як ужо зазначылі экспэрты, “на валютны рынак выйшлі сур’ёзныя гульцы”. Гэта дае мне грунт для меркаваньня, што ідзе татальная скупка валюты ўнутры Расеі, і робіцца гэта для вываду сродкаў у Ганконг, зь якім днямі РФ падпісала пагадненьне аб абмене падвойнага падаткаабкладаньня. Ціхенька так падпісала, асабліва не афішуючы. На кон пастаўленыя сотні мільярдаў даляраў, і яны будуць скрадзены.

Няўжо ёсьць нейкія наіўныя людзі, якія думаюць, што злодзейскі каапэратыў “Озеро” проста так сыдзе ад улады? Не, гэтыя рабяты абчысьцяць краіну да апошняй капейкі, і зараз мы назіраем пачатак “вялікага хапка”. Калі “золата КПСС”, што зьнікла ў 1991 годзе, ацэньвалася ў суме ў 45 мільярдаў даляраў, то гэта проста сьлёзы ў параўнаньні з тымі сродкамі, якіх Расея пазбавіцца ў працэсе цяперашняга разрабаваньня. Страшна ўявіць маштабы будучай зачысткі расейскай казны, але гэтая зачыстка непазьбежная, бо галоўнай мэтай пуцінскай групоўкі была нажыва. Так, яны канвэртавалі грошы ва ўладу, але ўжо сёньня зразумела, што бясконца ўтрымліваць гэтую ўладу яны ня здолеюць.

Дні рэжыма (тыдні, месяцы, нават калі гэта год-паўтара) усяроўна лічаныя. Рэжым балансуе “на грані”, і банкруцтва ўжо маячыць на даляглядзе, таму выводзіць сродкі будуць хутка і жорстка, не азіраючыся на думку экспэртаў, і – тым больш – грамадзтва, да якога бандыты поўныя пагарды. Ім усё адно, хто што падумае або скажа.

Яны робяць сваю справу і адмахваюцца з дапамогай нахабных і цынічных рэплік Пяскова. Так што даволі хутка народ абудзецца і ўбачыць, што “любімае кіраўніцтва” зьнікла, не пакінуўшы ў казьне ні граша.

Ж.: Гэтага пакуль што не адбылося. Затое, выступаючы ў мінулую пятніцу на Гайдараўскім форуме, кіраўнік Сбербанка Генман Грэф заявіў, што эра вуглевадародаў засталася ў мінулым і Расея апынулася ў “стане краін, якія прайграюць, краін-даўнфішэраў”. Як Вы пракамэнтуеце ягоныя словы, ці маглі яны быць сказаны спантанна, без узгадненьня з вышэйшым палітычным кіраўніцтвам РФ?

С.: Грэфу ўжо запрапанавалі сысьці ў адстаўку за гэтую прамову карбанарыя. Не выключаю, што дадзенай прамовай ён менавіта гэта і правакаваў, спадзяючыся “сваечасова саскочыць”. Бо наш “Тытанік” пачаў патанаць, занурваючыся ў марскую бездань крызісу з імклівай хуткасьцю. Балазе, крызіс – няслушнае слова. Пад ім мяркуецца нейкі паваротны пункт у барацьбе з хваробай: альбо фатальнае пагаршэньне стану хворага, якое вядзе да сьмерці, альбо пераломны момант на шляху да выздараўленьня. А Расея ня тое што хворая. Яна ўжо мёртвая, і проста патанае.

Ж.: А ня значаць гэтыя словы Грэфа, як і многія іншыя дзеяньні некаторых прадстаўнікоў расейскай улады, што ў Крамлі можа адбыцца “палацавы пераварот”, у выніку якога адбудзецца адхіленьне Уладзіміра Пуціна з пасады прэзыдэнта РФ?
С.: У Крамлі можа адбыцца ўсё што заўгодна: і пераварот, і нэрвовы зрыў, які прывядзе да бомбакіданьняў, і абвяшчэньне “вайны супраць праклятага Захаду”. Крэмль – зачыненая скрыня Пандоры, якая выключае інсайды. Калі знутры і чуецца нейкае шурхатаньне або гукі іскрэньня – палітолагі і журналісты спрабуюць іх неяк расшыфраваць. Але часта атрымліваецца сапраўдная канспіралогія. Так што мне складана камэнтаваць падзеі ўнутры гэтай “скрынкі”.

Ж.: Як у гэтай сувязі пракамэнтуеце тое, што ў інтэрв’ю L’Express знакаміты шахматыст і апазыцыянэр Гары Каспараў заявіў: “Кажуць, што з адыходам Пуціна настане хаос, але лепш хаос сёньня, чым катастрофа заўтра”?

С.: Я пагаджуся з Гары Кімавічам. Прычыны я выклаў вышэй. Але, баюся, ніхто не прыслухаецца, бо гістарычна Расея заўсёды выбірала “цярпеньне да апошняга”. Ня думаю, што цяперашняя гісторыя – выключэньне. Таму, хутчэй за ўсё, насельніцтва вырашыць “выпіць гэты кубак да дна”, пасьля чаго настане распад Расеі, як гэта ўжо было ў выпадку з Савецкім Саюзам. Тады, праўда, абышлося без глабальнай катастрофы. Ці атрымаецца яе пазьбегнуць зараз – вельмі сумняваюся.

Ж.: Скажу больш канкрэтна. Ці гатовае расейскае грамадзтва да сыхода прэзыдэнта РФ, які мае, паводле дадзеных сацыялагічных апытаньняў, рэйтынг даверу звыш 80%?

С.: Рэйтынг – штука шмат у чым падманлівая. Спадзявацца на яго і прыводзіць у выглядзе нейкага важкага аргуманта – глупства. Сёньня ў яго 86%, а заўтра – мінус сто. Нельга забывацца аб тым, як менавіта напрацоўваўся гэты “рэйтынг”, колькі прапагандысцкага яду было ўліта ў голаў нашага ачмуранага грамадзтва. Таму, як толькі высьветліцца, што “оказался наш отец не отцом, а сукою”, у грамадзтва здарыцца разварот на 180 градусаў, а ўчорашняя любоў ператворыцца ў лютую нянавісьць. Гэта мы ўжо праходзілі і ня раз.

Ж.: Як зьменіцца Расея, яе зьнешняя і ўнутраная палітыка ў выпадку сыходу Уладзіміра Пуціна?

С.: Я б так ня ставіў пытаньне, а замяніў бы яго на іншае: “Ці зьменіцца Расея пасьля сыходу/зьнікненьня Пуціна? Безумоўна, зьменіцца. У першую чаргу – геаграфічна. А ўжо наколькі балюча гэта будзе адбывацца – ня ведае ніхто.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://haqqin.az/news/61887

3/2/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2016
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024