Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Чарговы нямецкі палітык востра крытыкуе Ангэлу Мэркэль. Былы прэм’ер Баварыі і былы кіраўнік ХСС Эдмунд Штойбэр папракае яе між іншым за тое, што сваімі рашэньнямі ў справе імігрантаў “яна зьнішчае Эўропу”. Палітык патрабуе таксама поўнага закрыцьця нямецкай мяжы для так званых “уцекачоў”. Як мы ўжо інфармавалі, баварскія палітыкі ідуць на вострыя дзеяньні ў адносінах да Ангэлы Мэркэль. Нядаўна адзін зь іх паслаў у сядзібу канцлера Нямеччыны аўтобус, напоўнены сірыйскімі імігрантамі. Іншы запатрабаваў хутчэйшага аднаўленьня парадку на мяжы, і пагражаў, што справай зоймецца Канстытуцыйны Суд Нямеччыны. Цяпер да іх далучыўся Эдмунд Штойбэр. Былы прэм’ер Баварыі ў інтэрв’ю для “Sueddeutsche Zeitung” падкрэсьліў, што рашэньне аб адкрыцьці нямецкай мяжы для імігрантаў і патрабаваньні – без апытаньня іншых краін – вызначэньня квот “уцекачоў” былі памылкай і “давялі да эўрапейскага крызісу”. Ён таксама дадаў, што падчас сустрэчы з канцлерам Нямеччыны закінуў ёй, што сваімі рашэньнямі яна “зьнішчае Эўропу”. Эдмунд Штойбэр патрабуе таксама поўнага закрыцьця нямецкай мяжы для “уцекачоў”. На ягоную думку, Мэркэль мае час да канца сакавіка для зьмены міграцыйнай палітыкі. Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: http://m.niezalezna.pl/75112-w-niemczech-wrze-angela-merkel-oskarzona-o-niszczenie-europy 3/2/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |