Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У НАТО заявілі, што Расея праводзіла вучэньні, якія сімулявалі ядзерны ўдар па Швэцыі. Што гэта значыць, і навошта Уладзімір Пуцін рыхтуецца да вялікай вайны – думка Славы Рабіновіча. Пуцін рыхтуецца да вялікай вайны, ён дапускае яе па многіх прычынах і з мноствам мэтаў. Адна з мэтаў – увядзеньне ваеннага становішча і адмена выбараў. У адпаведнасьці з дадзенымі маіх крыніц, акрамя канкрэтных тактычных задач у сфэры гібрыднай вайны, Пуцін і ягонае бліжэйшае атачэньне апошнія пяць гадоў вырашаюць стратэгічную задачу – рыхтуюцца да вялікай вайны з НАТО. Чарговае нядаўняе парушэньне паветранай прасторы Турцыі расейскім зьнішчальнікам толькі пацьвярджае дадзеныя паведамленьня. Што ляжыць за планамі самагубчай вайны з НАТО? Магчыма, Пуцін і ягоная АЗГ разумеюць, што адзінае выйсьце з Крамля для іх ляжыць праз Гаагу, але для нас з вамі гэта выглядае як беспрыцыдэнтная пагроза міру, якая па ступені небясьпекі для чалавецтва пераўзыходзіць нават Карыбскі крызіс: клоўн Хрушчоў, у адрозьненьні ад дзейснага цяпер расейскага так званага кіраўніцтва, не імкнуўся да татальнага супрацьстаяньня з ЗША. Адзінае рацыянальнае тлумачэньне, якое магло б праліць сьвятло на цяперашнюю шалёную палітыку Крамля – гэта намер Пуціна адмяніць усе выбары ў краіне. І парляманцкія ў верасьні, і прэзыдэнцкія ў 2018 годзе – са спасылкай на ваеннае становішча, якое будзе ўведзена ў сувязі з абвяшчэньнем вайны краінам НАТО, пасьля сэрыі правакацый падобнага характару і іх наступстваў. Я бачу наўпроставую сувязь паміж нядаўнімі абвінавачваньнямі, высунутымі з боку Брытаніі і ЗША на адрас Пуціна (у датычнасьці да забойства экс-супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі і ў карупцыі) і чарговым парушэньнем паветранай прасторы Турцыі расейскім зьнішчальнікам. Афіцыйнае прызнаньне Захадам таго факта, што Пуцін – забойца і карупцыянэр, сталася для так званага прэзыдэнта Расеі кнопкай, якая запусьціла не тэарэтычны, а практычны план супрацьстаяньня з НАТО. Гэта сытуацыя вельмі небясьпечная для ўсяго сьвету. Такім чынам, калі ў сусьветнай супольнасьці і існуе нейкі план па адхіленьню Пуціна ад улады, то дзейнічаць трэба неадкладна. Зразумела, скінуць Пуціна звонку ня так проста, бо ён ачольвае Узброеныя сілы РФ, якія ўключаюць у сябе, у тым ліку, ядзерныя ракеты, у якім бы стане яны ні знаходзіліся. Нават адна ядзерная баегалоўка, якая дасягне эўрапейскую сталіцу, нанясе шкоду, якая разглядаецца НАТО як непрыймальная. З другога боку, я чуў пра існаваньне ў Альянса выразных планаў на любы, нават самы неверагодны выпадак. У адным зь іх утрымліваецца выразны алгарытм на выпадак, калі Расея нападзе на Паўночнаатлантычны блок. Такая вайна працягнецца два тыдні і скончыцца поўнай паразай Расеі. Пры такім сцэнары на першым этапе ў расейскую паветраную прастору залятуць амэрыканскія стэлс-бамбавікі В-2 – нябачныя для СПА самалёты – і разбомбяць усе ключавыя ваенныя аб’екты РФ. Наступны этап – артпадрыхтоўка звышцяжкімі “сьвідруючымі” бомбамі, здольнымі зьнішчаць умацаваныя бункэры. Трэці крок – наземнае ўварваньне і наступная акупацыя расейскай тэрыторыі сухапутнымі сіламі НАТО. Часовая зьнешняя адміністрацыя. Як у ФРГ адразу пасьля Другой сусьветнай вайны. Непасрэдна зараз нехта думае і нават кажа, што, маўляў, у Крамлі пануе паніка, што Крэмль зайшоў у тупік, што “хочуць адгуляць назад, да 2010 года”. Я гэта чую цяпер з розных бакоў, ад людзей, якіх я лічу як разумнымі, так і інфармаванымі. Але гэта ня так. Фарш немагчыма пракруціць назад. Зразумела, крымінальныя, службовыя, дзяржаўныя і фінансавыя злачынствы зьдзяйсьняліся Пуціным і ягонай АЗГ і з 1999 па 2010 гады, але тое, што адбывалася з 2011 года, наогул ніяк не паддаецца падрабязнаму апісаньню ў рамках гэтага ня надта доўгага артыкула. Колькасьць і цяжкасьць гэтых злачынстваў азначаюць толькі адно: Пуцін з Крамля можа выйсьці толькі нагамі ўперад і ніяк інакш. Ці то натуральная сьмерць у бліжэйшыя месяцы ці гады, альбо сцэнар “табакеркі і шаліка” – Пуцін будзе вынесены з Крамля толькі пасьля яго сьмерці. Ён гэта выдатна ведае, больш таго – ён сам так вырашыў. Бо ёсьць толькі дзьве іншыя альтэрнатывы – Гаага або Кадафі. Ён ня хоча ні таго, ні другога. Па сукупнасьці ягоных злачынстваў гарантый бясьпекі “пасьля Крамля” яму ня здолее прадаставіць больш ніхто, кропка. Пытаньне, “ці ёсьць жыцьцё для Пуціна пасьля Крамля”, больш стаяць ня можа (і ўжо даўно). Але Расея ў сваім супрацьстаяньні з усім сьветам і з сабой самой хутка рухаецца па шляху ўбіваньня эканомікі ў “Бэтонны Мур”, па шляху сацыяльнай напружанасьці, якая пераходзіць у сацыяльныя выбухі, па шляху адвала рэгіёнаў, па шляху развала краіны і магчымай грамадзянскай вайны, выкліканай крывавай рэакцыяй Крамля на гэтыя сацыяльныя выбухі і адвал рэгіёнаў. У сувязі з гэтым я ўжо неаднаразова пісаў, што Пуцін мае выразную “альтэрнатыву”: увядзеньне ваеннага становішча і адмену ўсіх выбараў. Усіх выбараў. І сёньня я сьцьвярджаю, што сцэнар гэтай “альтэрнатывы” можа быць прыведзены ў дзеяньне з адносна высокай верагоднасьцю. Больш таго, я сьцьвярджю, што Крэмль УЖО пачаў рыхтаваць масу народанасельніцтва Расеі менавіта да гэтага. Пуцін працуе па гэтым сцэнары, які заранёў пішу я. На жаль. Мы маем справу з дзяржаўным пераваротам, з незаконным захопам і ўтрыманьнем улады, са зьнішчэньнем канстытуцыйнага ладу і ўсталяваньнем дыктатуры. Мы маем справу з небясьпечным беспрыцыдэнтна ўзброеным бандытам, міжнародным тэрарыстам, дзяржаўным, службовым, крымінальным і ваенным злачынцам. Слава Рабіновіч 9/2/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |