Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Жыцьцёвы вопыт паказвае, што як бы ня быў чалавек упэўнены ў сабе, да пямяці трэба адносіцца асьцярожна і, па магчымасьці, правяраць яе нават калі няма сумненьняў. Падзеі майго жыцьця сутыкаліся, як ў калейдаскопе, на некаторыя нават не было часу зьвяртаць увагі. У другой палове 90-х я зразумеў праблему, якая можа ўзьнікнуць пазьней, і пачаў проста запісваць падзеі і даты. 24/2/2016 › Навіны Пад шумок апошняй берлінска-брусэльскай маніпуляцыі з адменай абмежаваньняў для сьпіса лукашыстоўскіх чыноўнікаў вызначылася фэнамэнальная “дыпламатыя РБ”. 24/2/2016 › Навіны Людзі кажуць: “Правал нямецкай палітыкі…” Шматгадовае выгадніцтва Берліна, якое базавалася на “узаемных інтарэсах” з крамлёўска-лубянскай Масквой, перажывае мізэрны фінал. Масква ператварылася ў адкрытую пагрозу ўсяму чалавецтву, цяпер германскім палітэлітам цяжка становіцца ратаваць падмочаны аўтарытэт “друга Пуціна” і ягонай хунты. 24/2/2016 › Навіны Эўрапейскія генэралы папярэджваюць грамадзтва Камандуючы нарвэжскай арміі Одзін Ёхансэн папярэджвае, што эўрапейскія краіны павінны прыступіць да рашучага змаганьня з радыкальным ісламам, калі яны хочуць захаваць каштоўнасьці, якія зьядноўваюць кантынэнт. 24/2/2016 › Навіны У Сібір! “Дабраахвотна” пад прымусам! Мінусходразьвіцьця падтрымала ініцыятыву групы дэпутатаў ад КПРФ начале з Сяргеем Абухавым, якія запрапанавалі распрацаваць праграму па дабраахвотнаму перасяленьню ўцекачоў з Украіны на тэрыторыю Сібіры і Далёкага Усходу, піша газэта “Известия” са спасылкай на адказ міністэрства, які апынуўся ў распараджэньні выданьня. 24/2/2016 › Навіны Саша Сотнік: “Кадафізацыя” Пуціна Журналіст: Ці стала закрыцьцё расейскімі інспэктарамі турэцкага неба нечаканасьцю для Масквы? Сотнік: Пасьля парушэньня расейскім самалётам СУ-34 паветранай прасторы Турцыі Анакра проста абавязана была адрэагаваць на сістэмныя пагрозы з боку Расеі. 24/2/2016 › Навіны Саша Сотнік: Сітуацыя будзе разьвівацца хутка Па ўсёй верагоднасьці, Кісінджэр быў пасланы Вовачку з самога “капіталійскага пагорку”. Місія ягоная была скрайне непрыемнай, але такая ўжо ў яго карма. Гэты 93-гадовы дзед шмат “чорных метак” у сваім жыцьці раздаў. 24/2/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |