Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Саша Сотнік: Сітуацыя будзе разьвівацца хутка Па ўсёй верагоднасьці, Кісінджэр быў пасланы Вовачку з самога “капіталійскага пагорку”. Місія ягоная была скрайне непрыемнай, але такая ўжо ў яго карма. Гэты 93-гадовы дзед шмат “чорных метак” у сваім жыцьці раздаў. Ён – вялікі спэцыяліст па расповедах на тэму “што будзе, сукін сын, калі ты не дасі спакою”… Распавёў ён і Вову гэтую пагаданку. Але Вова, зразумела, нічога не зразумеў. Ні пра Турцыю, ні пра НАТО, ні пра ядзерны шантаж і цярпеньне Захада, якое сканчаецца. Ён надта любіць уладу, і не ўяўляе сябе па-за гэтай уладай. Ён так ужыўся ў вобраз “цара”, што не ўяўляе, як гэта так: абудзіцца раніцай, устаць з ложка і не сказаць, гледзячы на карту Расеі “ты ўся – мая!” У ягоным жыцьці такое выключана. Таму сітуацыя будзе разьвівацца хутка і жорстка. Вайна з Турцыяй – хутчэй за ўсё, справа вырашаная. І ўжываньне ядзернай зброі Крамлём – таксама, верагодна, уваходзіць у мэню. Ну, а далей “вайна план пакажа”. Стратэгі там – ахавыя, а “дзьвюххадоўкі” – максімум, на што яны здольныя. Так што чакаем далейшых правакацый з туркамі, вайнушку, глабальны крызіс і разьвязку ў Крамлі. І пра ўвядзеньне “надзвычайкі” унутры РФ не забываемся: гэта – пуцінскае ўсё. Вось яны ўжо зьбіраюцца “выбары” адмяніць “на пэрыяд санкцый”. Разумна, падтрымліваю. Навошта ўдаваць цнатлівасьць у бардэлю? Усе тут – дарослыя дзядзькі і цёткі, і разумеюць, што да чаго. А Кісінджэр сказаў яму ўсё, я нават не сумняваюся. І хаця ў пуцінскіх СМІ кажуць аб тым, што ён “прысланы рэспубліканцамі” – але ж хлусяць, як заўжды. Яны калі ня схлусяць – іх курочыць пачынае. Так што – чакаем-с. Цікавыя падзеі вызначаюцца… Саша Сотнік 24/2/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |