Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Эўрапейскія генэралы папярэджваюць грамадзтва

Камандуючы нарвэжскай арміі Одзін Ёхансэн папярэджвае, што эўрапейскія краіны павінны прыступіць да рашучага змаганьня з радыкальным ісламам, калі яны хочуць захаваць каштоўнасьці, якія зьядноўваюць кантынэнт.

– Я мяркую, што мы павінны быць гатовымі да змаганьня, як на словах, так і на справе. У тым ліку да ўзброенага змаганьня, калі тое будзе неабходным, каб захаваць краіну і супольныя каштоўнасьці. – заявіў Одзін Ёхансэн ў выступе перад вайскоўцамі ў Осла на пачатку лютага 2016 года.

Спасылаючыся на ісламісцкія тэракты ў Парыжы, камандуючы нарвэжскай арміі ганіў бяздзейнасьць эўрапейцаў, якія прагнуць жыць у міры і бясьпецы і баяцца абараняць свае інтарэсы і каштоўнасьці. Ёхансэн мяркуе, што дзяржавы павінны падрыхтоўваць свае арміі да ўзброенага змаганьня з джыхадзістамі, робячы акцэнт на навучаньне і адпаведнае забесьпячэньне. – Нельга выйграць вайну без людзей на сушы – падкрэсьліў ён.

Апошнім часам у падобным тоне выказалася шмат іншых вайскоўцаў у Эўропе. Камандуючы швэдскай арміі генэрал Андэрс Брэнстром параіў сваім падначаленым рыхтавацца да вайны ў Эўропе супраць падрыхтаванага ворага, якой трэба чакаць “праз некалькі гадоў”.
—“Глабальнае атачэньне, а таксама стратэгічныя рашэньні, якія прымаюцца палітыкамі, прыводзяць нас да высновы, што праз колькі гадоў мы можам апынуцца ў стане вайны” – напісаў ва ўнутраным дакуманце Брэнстром.

Яшчэ ў сьнежні летась камандуючы швайцарскай арміі Андрэ Блатман папярэджваў, што рызыка разгортваньня грамадзкіх хваляваньняў у Эўропе вельмі ўзрасла і тыя грамадзяне, якія яшчэ ня ўзброіліся, павінны зрабіць гэта як мага хутчэй.

– Пагроза тэрарызма расьце. Гібрыдныя войны вядуцца ва ўсім сьвеце. Сумныя эканамічныя пэрспэктывы і міграцыі перасяленцаў і ўцекачоў набылі нябачныя маштабы – папярэдзіў Блатман.

У Нямеччыне канцлер Ангела Мэркэль больш за ісламістаў баіцца радыкалізацыі сярэдняга класа, не задаваленага “палітыкай адкрытых дзьвярэй” для імігрантаў, носьбітаў іншай культуры.

Як у Нямеччыне, так і ў Аўстрыі рэзка вырасла продаж зброі і іншага ўзбраеньня.

Таксама і Францыя займаецца падрыхтоўкай да масавых грамадзкіх хваляваньняў і захопу радыкальнымі імігрантамі цэлых кварталаў. Французкая армія вядзе падрыхтоўку надзвычайных планаў “па вяртаньню тэрыторыі краіны”. Йдзецца аб вяртаньні гарадзкіх тэрыторый у выпадку, калі б мусульманская меншасьць атрымала доступ да зброі і сталася выразна варожай у адносінах да ўладаў.

AS

Пераклаў з польскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.pch24.pl/Mobile/Informacje/informacja/id/41081

24/2/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2016
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024