Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Людзі кажуць: “Правал нямецкай палітыкі…” Шматгадовае выгадніцтва Берліна, якое базавалася на “узаемных інтарэсах” з крамлёўска-лубянскай Масквой, перажывае мізэрны фінал. Масква ператварылася ў адкрытую пагрозу ўсяму чалавецтву, цяпер германскім палітэлітам цяжка становіцца ратаваць падмочаны аўтарытэт “друга Пуціна” і ягонай хунты. Падзеі паказалі, што ў якасьці падзякі за берлінскую шматгадовую падтрымку ўсяго нежывога маскоўскага Крэмль справакаваў цяжкі крызіс для Нямеччыны і ўсяе Заходняй Эўропы, накіраваўшы туды сотні тысячаў экзатычных мігрантаў (неяк апэрытаўна знайшліся структуры, якія заняліся гэтым бесчалавечным бізнэсам, чаўны, рэкламшчыкі, падрыхтаваныя маршруты). Эўрапейскае грамадзтва раптам убачыла, наколькі крохкім зьяўляецца яго дабрабыт, як лёгка ўсё можна парушыць прыходам “усяго толькі” аднаго мільёна чужынцаў. А што далей? На афрыканскім і турэцкім берагах на старце стаяць чарговыя мільёны. І гукаюць: “Нас фраў Мэркэль запрасіла!” Усе ў разгубленасьці. Правалілася нафтава-газавая гульня Берліна-Масквы, яна аказалася ілюзіяй сыравінна-энэргетычнай бясьпекі. Валяцца кошты на расейскія нафту-газ. Незалежныя дзяржавы навыперадкі дамаўляюцца паміж сабой і пачынаюць рэалізаваць праекты пабудовы і эксплуатацыі камунікацый у абыход тэрыторыі РФ. Усе ўцякаюць ад Расеі, як ад шалёнай істоты. Шукаюць альтэрнатыўныя шляхі і варыянты, знаходзяць іх. Нямецкія стэрэатыпы, напрацаваныя за ўсе постсавецкія гады, становяцца для ўсіх нецікавымі. Усе чакаюць краху ўсходняй імпэрыі, рыхтуюцца да вайны і супраціву. На гэтым фоне нямецкаму афіцыёзу не пазайздросьціш. Уласнае насельніцтва таксама пачынае настойліва заяўляць пра адказнасьць палітычнага класу за тупік і пагрозу эўрапейскай цывілізацыі. У прынцыпе прафэсійныя палітработнікі павінны былі б схамянуцца і ўрэшце пачаць нешта кеміць, рабіць высновы, адпрацоўваць нейкую новую стратэгію (ну, хаця б тактыку!). Пакуль на эўрапейскай арэне мы назіраем іхнюю поўную разгубленасьць, чуем лібэральнае балматаньне на агульныя тэмы з ужываньнем знаёмых ужо словаў. Маленькая (але важная для беларусаў) ілюстрацыя стану нямецкай агаломшанасьці – гэта паводзіны нашчадкаў партайгэносэ Рыбэнтропа ў Менску. Цытуем паведамленьне “дэмСМІ”, просім не сьмяяцца і дачытаць да канца: “Один из лидеров кампании “Говори правду” Татьяна Короткевич 10 февраля в Минске обсудила с политическим директором МИД Германии Андреасом Михаэлисом ситуацию в Беларуси. Планировалось, что на встрече будет присутствовать кандидат в президенты на выборах 2010 года бывший политзаключенный Николай Статкевич. Однако, по словам политика, он вынужден был отказаться от встречи из-за плохого самочувствия. (…) Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/333160/ Ведаеце, нават тав. Статкевіч (як вядома, асоба без асаблівых комплексаў) і той “раптам захварэў”, каб не сьвяціцца разам з мадам Караткевіч у групавым партрэце з германскім госьцем. А госьць хоць бы хны, адпрацаваў-адбарабаніў у рамках протаколу мізансцэну з вышэй названым пустым месцам і пайшоў на абед. Прыедзе ён дахаты ў Райхстаг (ці як там яно ў іх называецца) і дасьць бравурную справаздачу аб тым, як у Менску ён мацаваў дэмакратыю і германскія ўплывы. І, ведаеце, ніхто ў зале хіхікаць ня будзе, могуць нават у ладкі папляскаць жыдзенька. Абы да вечара… Валеры Буйвал 24/2/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |