Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ЛЕКЦЫЯ ПАМЯЦІ

Жыцьцёвы вопыт паказвае, што як бы ня быў чалавек упэўнены ў сабе, да пямяці трэба адносіцца асьцярожна і, па магчымасьці, правяраць яе нават калі няма сумненьняў. Падзеі майго жыцьця сутыкаліся, як ў калейдаскопе, на некаторыя нават не было часу зьвяртаць увагі. У другой палове 90-х я зразумеў праблему, якая можа ўзьнікнуць пазьней, і пачаў проста запісваць падзеі і даты. Асаблівасьць нашага розуму такая, што з цягам часу нейкія зьявы могуць злучацца ў памяці ў адну падзею, пераскокваць з адной рэальнасьці ў іншую і тады прыватны летапіс вельмі дапаможа разабрацца ў тым, што было.

Наш слаўны доктар навук Алесь Краўцэвіч, дарма што гісторык, відаць такога запісу падзей не вядзе, і таму нядаўна на тэлебачаньні на правакацыйнае разважаньне рэдактара С. Калінкінай, якая, гэтак акуратна круцячы галоўкай, пачала ахайваць маю асобу, ён сказаў наступнае: “Я яго бачыў на другі дзень, як ён выехаў зь Беларусі. Мы сустрэліся ў Кракаве даволі выпадкова. Там быў і Сяргей Навумчык (тут рэдактарская купюра тэксту ў відэа) … Зянон Пазьняк і ад людзей я таксама чуў. Я ўбачыў у вачах гэтых людзей жах сьмерці, рэальнай; непрыдуманай, а рэальны жах сьмерці, і таму… (тут зноў рэдактарская купюра тэксту ў відэа).

Тролінг спадарыні рэдактар прайшоў бы незаўважна, як шэраговая пакасьць (да якіх прывыклі), калі б памяць Алеся Краўцэвіча не сыграла зь ім злы жарт, які абурыў людзей у сучасных справах больш абазнаных. Зьявіліся рэзкія публікацыі і камэнтары, дзе ўсыпалі не журналісцкаму тролінгу, а … доктару Краўцэвічу, які памыліўся. Менавіта таму я павінен напісаць тут некалькі слоў.

Я вымушаны быў пакінуць Менск ў канцы сакавіка 1996 года і ад’ехаць у Кіеў. Ў Кіеве мы былі з Сяргеем Навумчыкам пару тыдняў, потым ад’ехалі ў Прагу. У другой палове красавіка мы выехалі з Прагі ва Ўроцлаў. Працавалі там каля двух тыдняў (часам рабілі па восем выступаў у дзень). Пасьля Ўроцлава мы выехалі ў Варшаву і працавалі там доўгі час, выяжджаючы ў розныя гарады Польшчы (наша задача была раскрыць сутнасьць антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі, бо тады ў сьвеце яшчэ ніхто пра тое ня ведаў). У траўні мы былі запрошаныя ў Кракаў. Вяртаючыся ў Варшаву, я выпадкова спаткаў на чыгуначным вакзале Алеся Краўцэвіча, нашага былога асьпіранта ў Інстытуце Гісторыі (дарэчы, нашай тады надзеі ў гістарычнай навуцы). Мы паразмаўлялі некалькі хвілін пра яго вучобу і працу.

Вось увесь факт, які праз дваццаць гадоў перакруціўся ў Алесявай памяці да непазнавальнасьці. Асабліва рассьмяшыў мяне “жах сьмерці” ў нашых вачах.

Нагадаю (адмыслова для тых, хто чытае і слухае троляў), што палітычная эміграцыя — гэта ня толькі пазьбяганьне сьмерці і несвабоды, але перш за ўсё магчымасьць працягу барацьбы і палітычнай дзейнасьці. Так было ў беларускай гісторыі заўсёды. Палітычны ўцякач — гэта ваяр у пераносным і (па цяперашніх жыцьцёвых фактах) нават у літаральным сэнсе. Па-за гэтымі магчымасьцямі палітычная эміграцыя ня мае сэнсу. Яе такой бяссэнсоўнай і не існуе.

Нянавісьць супраць майго імені і жах у вачах нашых палітычных ворагаў, які не зьнікае і ўжо дваццаць гадоў перакошвае іхныя абліччы , выкліканы якраз гэтымі нашымі справамі і нашай пазыцыяй. Яны ведаюць, што ёсьць людзі, якія ўсё памятаюць і нічога не даруюць.

22 лютага 2016 г. Зянон Пазьняк

24/2/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2016
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024