Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ісламісты зьнішчылі старажытны хрысьціянскі кляштар Джыхадзісцкая групоўка ІДзІЛ цалкам разбурыла хрысьціянскі кляштар у Іраку, якому 1400 гадоў, самую старую пабудову такога кшталту ў краіне. 3/2/2016 › Навіны Лёндан. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін паводле брытанскага суддзі “верагодна даў даручэньне” на забойства былога расейскага агента Аляксандра Літвіненкі, які памёр у 2006 годзе, атручаны палоніем. Само забойства зьдзейсьнілі два расейскія агенты на загад расейскай контрвыведкі ФСБ, што вынікае з высноваў брытанскага сьледства. 3/2/2016 › Навіны “Заходнія дзялкі адмывалі скрадзенае расейцамі” Раскрыцьцё ў заходніх СМІ карумпаванасьці прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна ня мае сэнсу, бо лепшым доказам гэтага зьяўляецца ператварэньне лепшых сяброў прэзыдэнта ў мульцімільярдэраў. Такую думку выказаў расейскі мастак і пісьменьнік Максім Кантар. 3/2/2016 › Навіны Чарговы нямецкі палітык востра крытыкуе Ангэлу Мэркэль. Былы прэм’ер Баварыі і былы кіраўнік ХСС Эдмунд Штойбэр папракае яе між іншым за тое, што сваімі рашэньнямі ў справе імігрантаў “яна зьнішчае Эўропу”. Палітык патрабуе таксама поўнага закрыцьця нямецкай мяжы для так званых “уцекачоў”. 3/2/2016 › Навіны Саша Сотнік: Расея ўжо мёртвая і проста патанае Журналіст: З Ірана зьнятыя ўсе міжнародныя санкцыі, што адаб’ецца на сусьветных коштах на нафту, якія ўжо і так зьнізіліся да адзнакі ніжэй за 30 даляраў за барэль. Як гэта можа паўплываць на расейскую эканоміку? 3/2/2016 › Навіны Героі народнага супраціву. Паўстаньне ў канцлягеры Аляксандр Аронавіч Пячэрскі (1909-1990) нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ва ўкраінскім Крамянчугу. У 1915 г. сям’я пераехала ў Растоў-на-Доне. Пасьля заканчэньня школы Пячэрскі працаваў электрыкам а заводзе, вучыўся ва ўнівэрсітэце. 3/2/2016 › Навіны Мільён украінцаў працуе ў Польшчы Штогод украінцы, якія жывуць і працуюць у Польшчы, перадаюць сваякам ва Украіне каля 5 млрд эўра. 3/2/2016 › Навіны Марцін Шульц абзываецца і пагражае сілай (відэа) Старшыня Эўразьвязу немец Марцін Шульц ў эфіры тэлеканала ZDF публічна пагражаў такім краінам, як Польшча, Вугоршчына, Чэхія, якія не пагаджаюцца з навязваньнем ім экзатычных імігрантаў: 3/2/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |