Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Былому польскаму прэзыдэнту ў 1990-1995 гг. выстаўленыя абвінавачваньні пасьля раскрыцьця дакумантаў, якія прадстаўляюць яго інфарматарам спэцслужбаў у камуністычную эпоху. “Я не павінна была раскрываць гэтыя дакуманты, я сапраўды ў адчаі…” Праз некалькі дзён Марыя Кішчак (82 гады) паўтарае гэтую фразу СМІ, якія інтэрв’юіруюць яе. Удава аднаго з магутнейшых людзей камуністычнай Польшчы генэрала Чэслава Кішчака, былога кіраўніка спэцслужбаў, апошняга прэм’ер-міністра рэжыму ў 1989 годзе, яна зьвярнулася пасьля сьмерці свайго мужа ў 2015 г. у Інстытут Нацыянальнай Памяці (IPN), які займаецца камуністычнымі злачынствамі, з просьбай разабрацца ў старых паперах. Наступствы ўразілі яе. IPN арганізаваў ператрус у яе доме і забраў архівы генэрала. Сярод масы была тэчка з пісьмовымі справаздачамі і квіткамі, падпісанымі нейкім Болекам, інфарматарам СБ, камуністычных спэцслужбаў. Яго ідэнтыфікавалі як Леха Валэнсу. У прынцыпе, “справа”, якая выбухнула на мінулым тыдні, пайшла на карысьць Праву і Справядлівасьці, кансэрватыўнай і папулісцкай партыі, якая ва ўладзе з кастрычніка 2015 г. і якую апазыцыя папракае ў падрыве інстытуцый, гарантаў дэмакратыі – такіх, напрыклад, як Канстытуцыйны Суд або СМІ. Гэтыя абвінавачваньні ўжо прывялі да праверкі Польшчы Радай Эўропы і падзеньня пазыцыі ў Standard and Poor’s. Прадстаўлены як камуністычная змова Пасьля гэтых нападаў ПіС Яраслава Качыньскага таксама арганізаваў адказ, прадстаўляючы нараджэньне посткамуністычнай дзяржавы – “ІІІ Рэспублікі” – як камуністычнай змовы. “Гэтая справа дае магчымасьць даказаць, што праект “вольная Польшча” быў кіруемы ад самага пачатку, — заявіў Вітольд Вашчыкоўскі, міністар замежных справаў. – Прынамсі частка тадышніх апазыцыянэраў, і сярод іх Лех Валэнса, былі нікім іншым як “пешкамі спэцслужбаў” – унутраных або зьнешніх”. Цяперашні польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда, які паходзіць з ПіСа, у сваю чаргу выказаў шкадаваньне, што такія дакуманты незаконна ўтрымліваліся прыватнай асобай, “І ніводзін пракурор не рашыўся расшукаць іх”. Ён дадаў: “Вось якая была ІІІ Рэспубліка!” Падчас падарожжа па Вэнэсуэле Лех Валэнса рашуча адкінуў абвінавачваньні. “Я ня быў стукачом СБ, я ніколі ня браў грошай, я ніколі ня здаў ніводнага чалавека”, — напісаў у сваім блогу былы 72-гадовы электрык. Ён тут жа дадае супярэчлівую фразу: “Я дапусьціў памылку, але ня больш таго. Я паабяцаў не раскрываць яе (…) Той, хто выклікаў гэта, яшчэ жывы. Ён можа ўсё раскрыць, і я разьлічваю на гэта”. Графалагічная экспэртыза зойме некалькі тыдняў. Некаторыя ў Польшчы мяркуюць, што дакуманты могуць быць падробкамі, сфабрыкаванымі спэцслужбамі на пачатку 1980 гг., каб не дапусьціць атрыманьня Нобэлеўскай Прэміі Міру лідэрам “Салідарнасьці”. Кіраўнік Інстытута Нацыянальнай Памяці Лукаш Каміньскі мяркуе, што дакуманты “аўтэнтычныя на 99%”, але гэта ня значыць, што інфармацыя ў іх сапраўдная. “Мы зробім неабходныя праверкі наколькі магчыма”, — запэўніў ён. Графалагічная экспэртыза зойме некалькі тыдняў. На працягу доўгага часу пытаньне аб кантактах Леха Валэнсы з спэцслужбамі паўставала рэгулярна. Зацікаўленая асоба ўжо была прызнала тонкімі намёкамі, што “нешта там падпісала” на пачатку 1970-х гг, але разарвала ўсе супярэчлівыя адносіны да 1980 г. Згаданыя паперы адносяцца да пэрыяду з 1972 па 1976 гг. Што, такім чынам, не памяняе гераічнага іміджа былога заснавальніка “Салідарнасьці”. Як сказаў былы дэпутат Збігнеў Буяк (блізкі да прафсаюза ад самага пачатку): “Я ў курсе справы прынамсі з студзеня 1980 г. У той час самымі надзейнымі людзьмі былі ня тыя, якія не супрацоўнічалі ніколі, але тыя, якія супрацоўнічалі, а потым парвалі зь імі. Яны атрымалі так бы мовіць прышчэпку ад гэтага”. Магда Віато Пераклаў з французкай В. Буйвал. 11/3/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |