Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Кошт акупацыі. У гэтай кароткай фразе заключаецца галоўная і самая пасьпяховая стратэгія Украіны і ўсяго цывілізаванага сьвету па вяртаньню да пачуцьця ашалелага Крамля. Кошт акупацыі. Ён павінен быць максімальна высокі для Расеі.” – піша ў болгу Цензор.нет палітолаг Кірыла Сазонаў. Крым і Данбас для Расеі павінны стацца не выгодным набыткам, а чамаданам без ручкі. Кінуць шкада, там жа «скрэпы». А несьці цяжка. І пакуль акупант учапіўся ў Крым і Данбас і не адпускае захопленае, наша задача матэматычна простая. Ператварыць чымадан без ручкі ў камень на шыі. Памятаеце, як паляўнічыя лавілі хітрых малпачак на далёкіх выспах з дапамогай смачных арэхаў і глекаў? Малпа суе лапу ў глек, набірае жменю арэхаў, а выцягнуць лапу з арэхамі з глека ўжо ня можа. Так і трапляецца. Сквапнасьць губіць. Малпачак, Пуціна – усіх. Ёй усё адно – валасаты зьвярок альбо лідэр краіны з 86% рэйтынга. Пакуль Расея толькі на пачатку шляху да катастрофы. Але грошай на ўтрыманьне акупаваных тэрыторый ужо не хапае. Задумкі з будаўніцтвам маста ў Крым дакладна падкосяць дзяржаўны бюджэт. А пакуль на Керчанскай паромнай пераправе з 23 лютага ўступаюць у моц новыя тарыфы на перавозку. Усё даражэе. Праезд і правоз прадуктаў, тавараў у Крым – цяпер даражэй. Як там у рэкламных слоганах – “Хоць камяні з неба, галоўнае, мы дома” — ? Камянёў з неба ня будзе. І манны таксама. Будзе павольная эканамічная катастрофа. Якую Расея будзе спрабаваць выправіць любым коштам. І ў нейкі момант кошт акупацыі стане надта высокім. Крэмль не саступіць – як тая малпачка з арэхамі ў жмені. Расейскі бюджэт абваліцца пад цяжарам абставінаў. Пераправа даражэе, будаўніцтва маста – як магільны камень для бюджэта. Забесьпячэньне праз Украіну вырашыла б праблему, але чаму мы павінны дапамагаць агрэсару вырашаць ягоныя праблемы? Варыянтаў забесьпячэньня Крыма аўтатранспартам праз тэрыторыю Украіны няма. Кабмін у свой час увёў санкцыі і цяпер пазыцыя прэм’ера Яцанюка дастаткова жорсткая – альбо Расея заўтра вымятаецца з Крыму, альбо мы пачакаем, пакуль яна абваліцца і ўцячэ адтуль ад безвыходнасьці. Гэтую пазыцыя падтрымліваюць і крымскія татары – ніякіх паслабленьняў акупанту. Мост пабудаваць? Ды хоць тунэль капайце. Чым болей грошай ўкладзеце ў працэс, тым хутчэй абваліцеся. А мы пачакаем. І пераможам. Крым без Украіны нежыцьцяздольны. Крэмль хоча праверыць гэта на сваім гаманцы і заплаціць катастрофай за амбіцыі? Ну, добра. Адной праблемай у цывілізаванага сьвету будзе менш. Пераклад з расейскай. 11/3/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |