Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віктар Орбан: Абсурдная сытуацыя ў Эўропе Будапэшт. Пра неабходнасьць умацаваньня абарончых ліній супраць мігрантаў на вугорскіх межах казаў у нядзелю старшыня вугорскага ўраду Віктар Орбан у штогадовым выступе з ацэнкай сітуацыі ў краіне. Паводле агентуры МТІ, ён сказаў, што паслаў на межы новыя вайсковыя часткі, даў загад на ўвядзеньне рэжыму гатоўнасьці ў Бачска-Малакуманскай і Чанградзкай акругах, а міністру ўнутраных справаў загадаў падрыхтавацца да будоўлі затарасаў на межах з Румыніяй. “Калі будзе патрэба, мы будзем ахоўваць межы па ўсяе працягласьці ад Славеніі па Украіну”, заявіў прэм’ер-міністар у сваёй ужо 18-й прамове перад запрошанымі гасьцямі. “Вугоршчына – сувэрэнная краіна, куды можна прыбыць толькі ў выпадку, калі будуць выкананыя законы і тыя, хто прыбыў, падпарадкуюцца тым, хто вядзе праверку”, дадаў Орбан. Паволе ягоных словаў, будучыне Эўропы пагражаюць у першую чаргу ня тыя, хто хоча прыбыць на яе тэрыторыю, а палітычныя, гаспадарчыя і духоўныя лідэры, якія хочуць ператварыць твар Эўропу насуперак волі эўрапейцаў. “Тое, што адбываецца ў Эўропе, — абсурд”, канстатаваў прэм’ер-міністар і параўнаў сітуацыю з караблём перад сутыкненьнем, капітан якога замест спробы пазьбегнуць бяды, займаецца разьмеркаваньнем выратавальных чаўноў для тых, хто ня паліць. Ня позна яшчэ, каб Брусэль зразумеў Орбан падкрэсьліў, што яшчэ ня позна, каб і ў Брусэлі зразумелі, што трэба зірнуць праўдзе ў вочы, а не імкнуцца за “зданямі і фатамарганамі”. Праўда, паводле ягоных словаў, у тым, што ў многіх эўрапейскіх краінах ужо даўно будуюцца паралельныя супольнасьці, якія душаць “наш сьвет”. “Тым, хто прыбывае, на розум ня прыйдзе прыстасоўвацца да нашага спосабу жыцьця, бо яны лічаць свой спосаб за больш жыцьцяздольны”, дадаў ён. Міграцыя, паводле Орбана, пагражае ня толькі дасягнутым вынікам, але і магчымай шматабяцальнай будучыні. Пра замежную палітыку свайго ўраду ён сказаў, што яе мэтай ёсьць мір, супрацоўніцтва, гандаль і ўзаемнае інвэставаньне, прычым арыентырамі для Будапэшта ёсьць Берлін, Масква і Анкара. “Мы ня можам дазволіць уцягнуць сябе ў якія-кольвечы міжнародныя акцыі, якія скіраваны супраць Нямеччыны, Расеі або Турцыі”, заявіў ён. Сучаснасьць Вугоршчыны старшыня вугорскага ўраду ахарактарызаваў як нацыянальна-хрысьціянскі пэрыяд будаваньня грамадзянскай супольнасьці. Незадаволеным пэдагогам і работнікам аховы здароўя ён адказаў, што рост іхніх заробкаў залежыць ад эфэктыўнасьці эканомікі. TASR 11/3/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |