Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: СУПРАЦОЎНІКІ З РЭЖЫМАМ Ёсьць неабходнасьць яшчэ раз зьвярнуцца да тэмы псэўдаапазыцыі, бо становішча перамянілася, робіцца ганебным для нашай нацыі. Перамены датычаць, перш за ўсё, Заходняй Эўропы. Палітыка Эўразьвязу сьведчыць аб яго капітуляцыі перад антыбеларускім рэжымам. Зьнятыя санкцыі з ўсіх нягоднікаў, чыноўнікаў і карупцыянераў, што паламалі лёсы многім беларусам. Вышэйшыя чыноўнікі Эўразьвязу плануюць прыехаць на спатканьне з “апошнім дыктатарам Эўропы” (па іх тэрміналогіі), зь іхных вуснаў гучыць філісьцерская дэмагогія па апраўданьні гэтага непрыстойнага палітычнага канфармізму. 14/3/2016 › Навіны Сакавіцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 13 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Супрацоўнікі з рэжымам”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 14/3/2016 › Навіны № 2 25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага “Адраджэньня”. 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці. 14/3/2016 › Навіны Вызваліць Надзею Саўчанку! - ЗАЯВА Працягваецца ваенная агрэсія Расеі супраць сувэрэннай Украіны. У ходзе гібрыднай вайны, якую вядзе імпэрыя, яна прымяняе самыя нізкія, подлыя мэтады. Гвалтоўны захоп на тэрыторыі Украіны афіцэра Узброеных Сіл Украіны Надзеі Саўчанкі, вываз яе на тэрыторыю Расеі і ўчыненае судзілішча над ёю паказваюць усяму сьвету ступень подласьці вышэйшага кіраўніцтва Расеі. 14/3/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |