Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
№ 2 25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага “Адраджэньня”. 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці. У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і эліту народа, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае — увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Беларускую нацыю з твару зямлі. Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы. * * * 1. Сябрамі і ворагамі Беларусі можа быць шмат хто, у залежнасьці ад сытуацыі, ад становішча ў суседніх краінах і ад палітычнага становішча ў Беларусі. 2. Расея — гэта (па вызначэньні яе цара Мікалая І) ёсьць ваенная дзяржава. Яна не займаецца ўнутраным дабрабытам грамадзтва і чалавека. Яе палітыка накіраваная на вонкі, на агрэсію і захоп. Яе ўнутраная палітыка накіравана на ўзбагачэньне ўлады і на ашуканцтва людзей. Расея — гэта вайна. 3. Расейскае войска было і ёсьць самым жорсткім, злачынным і антыгуманным з усіх вядомых на сьвеце. Яно зьнішчае мірнае насельніцтва, катуе, рабуе людзей, гвалціць жанчын. 4. Пуцінская Расея рыхтуецца да вайны і захопу Беларусі. Яны пра гэта пішуць і кажуць, зьневажаюць Беларускую дзяржаву, Мову і Народ, настройваюць расейскае грамадзтва супраць беларусаў. 5. Беларусы павінны быць гатовыя абараніць сваю краіну і даць адпор маскоўскім агрэсарам. 6. Беларусам трэба ведаць, што беларуская гістарычная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае несла культуру і асьвету ў адсталую Маскоўскую арду (кнігадрук, граматыку мовы, рамёствы, тэатр), але вымушана была адбіваць пастаянныя ваенныя набегі Масквы. 7. Беларусы павінны ведаць, што ўся афіцыйная маскоўская гісторыя пабудавана на міфах, выдумках і фальсіфікацыях. Міфы і фальсіфікацыя як метадалогія расейскай гісторыі ўведзены ў канцы ХVIII стагоддзя па патрабаваньні маскоўскіх цароў і ўпершыню сістэматызаваныя імпэрскім гісторыкам Карамзіным. Напісаная гісторыя павінна была абслугоўваць імпэрыю і імпэрскую агрэсію Расеі. 8. Беларусы павінны ведаць, што расейскае грамадзтва не зьяўляецца нацыянальным грамадзтвам. Гэтае грамадзтва ня ёсьць “нацыя”. Яно ёсьць “імпэрыя” — кангламератыўная агульнасьць людзей, якая ўтвараецца ў імпэрыі і валодае не нацыянальнай, а імпэрскай сьвядомасьцю. 9. Беларус павінен ведаць, што экспансіўнае існаваньне імпэрыі прыводзіць да палітызацыі ўсіх сфэраў жыцьця. Мова, мастацтва, быт, эканоміка, старына, звычаі, адзеньне, нават кулінарыя — усё палітызуецца агрэсіўнай палітыкай імпэрыі, усё вынішчаецца, што не падобна на імпэрскае, усё ператвараецца ў ідэалогію экспансіі. 10. Беларус павінен ведаць гісторыю, успрымаць вопыт людзей і разумець, што з усіх супольнасьцяў, вядомых на сьвеце самымі жорсткімі, агрэсіўнымі і крымінальнымі зьяўляюцца імпэрскія расейцы. Іхняя псіхалогія — хлусьня. Іхняя ідэалёгія — нянавісьць да ўсяго сьвету, да ўсіх народаў. 11. Беларус мусіць ведаць гісторыю і разумець, што за апошнія дзьвесьце гадоў мілітарысцкая Маскоўшчына ў абліччы Расейскай імпэрыі стала ворагам і праблемай усяго чалавецтва. Яна падрыхтавала і распачала дзьве страшныя сусьветныя войны, рыхтуе і правакуе трэцюю вайну, праводзіла людабойства, генацыд і вынішчэньне цэлых народаў, увесь час імкнецца захапіць чужыя тэрыторыі, вынішчыць захоплены народ і ягоную культуру. 12. Беларусы і ўсе народы, асабліва сумежныя з Расеяй, мусяць ведаць, што існаваньне Расейскай імпэрыі ў любой форме ёсьць пастаяннай пагрозай для іхнай дзяржавы, нацыі і культуры. Ліквідацыя рэліктавай Расейскай імпэрыі (цяпер яна існуе ў форме гэбізму — крымінальнай улады спэцслужбаў КГБ-ФСБ), дэзінтэграцыя Расеі на вольныя краіны ёсьць жыцьцёвай неабходнасьцю для беларусаў і для ўсяго чалавецтва. ———————– Паважаны сябра! Калі ласка, раздрукуй гэты тэкст і распаўсюдзь у сваім асяродку. Тэкст для раздрукоўкі : 2x-druk.doc 14/3/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |