Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЛОВА Ў ПАМЯЦЬ ПРА ВАЛЕРЫЯ СЯДОВА Жалобную вестку прыслалі з Польшчы. У Варшаве 10-га сакавіка ў найлепшым узросьце нечакана памёр наш змагарны сябра, легендарны чалавек і фронтавец Валеры Сядоў. Зь ім здарыўся інфаркт, хоць ён ня жаліўся на сэрца. Валеры нарадзіўся на Каўказе і пераняў, відаць, гонар і тэмпэрамэнт горцаў. Ён заўсёды шукаў праўды, ісьціны і справядлівасьці. Гэтыя каштоўнасьці былі для яго найвышэйшымі. Калі ўтварыўся Беларускі Народны Фронт, Валеры Сядоў адразу стаў у яго шэрагі. Ён працаваў у Інстытуце сацыялогіі і філасофіі Акадэміі Навук, пісаў дысертацыю. Перад ім паўстаў выбар: альбо прэч з Фронта, альбо прэч з Інстытута. Валеры застаўся з Фронтам. Гэта быў баец. Калі ў 1989 годзе ў Тбілісі савецкае войска пасекла рыдлёўкамі народ, тады ў той трывожны час Фронт даручыў Валеры Сядову адказную місію — паехаць у заблакаваны Тбілісі і навязаць кантакты з грузінскімі змагарамі. У гэты ж час Валеры па даручэньні кіраўніцтва БНФ давозіў таемна ў Менск на адмысловым самаходзе фронтаўскую літаратуру, газэты “Атмода”, “Навіны БНФ” з Латвіі, дзе яны друкавалася. У 1990 годзе, пасьля массавай антыкамуністычнай дэманстрацыі і мітынгу БНФ у Менску на бальшавіцкае сьвята 7-га лістапада, камуністычныя ўлады арыштавалі Валерыя і кінулі ў карцар Пішчалаўскай турмы. Дзеяньні камуністаў былі накіраваныя на зьнішчэньне Валерыя ў турме. Але на выратаваньне яго падключыліся дэпутаты БНФ у Вярхоўным Савеце і паўсталі беларусы ў вольным сьвеце. Валерыя ўратавалі, вызвалілі на волю. Пазьней, калі ўсталяваўся антыбеларускі рэжым, і ворагі Беларусі раскалолі Народны Фронт, Валеры Сядоў цьвёрда стаяў на прынцыпах Фронта, свабоды і справядлівасьці. Тут мушу асабліва адзначыць, што Валеры Сядоў быў адзін з тых рэдкіх расейскіх людзей, які, народжаны не ў Расеі, не падтрымліваў, расейскі імпэрыялізм, меў эўрапейскае думаньне і змагаўся за справядлівасьць і волю на баку беларусаў. Ён пачуваў сябе часткай беларускай нацыі. Апошнім часам я бачыўся з Валерыям у Варшаве, дзе ён займаўся ў дактарантуры Варшаўскага ўнівэрсітэту, працягваў тое, што не дазволілі яму зрабіць некалі камуністы. Ён прыходзіў на імпрэзы “Беларускай Нацыянальнай Памяці” і на мае лекцыі, выступаў там з добрымі словамі. І раптам такая жалобная вестка. Адышоў яшчэ адзін рыцыр свабоды. Адышоў у лепшы сьвет, пакінуўшы па сабе добрыя справы і сьветлую памяць у гісторыі змаганьня з камунізмам і ў думках людзей. Хай будзе табе прыхільнай родная наша зямля, дарагі Валеры. Вечная памяць. 14 красавіка 2016 года Зянон Пазьняк 17/3/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |