Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Аб падзеях, якія маюць значэньне для Беларусі

У апошні час зьявілася шмат інфармацыі пра розныя зрухі і падзеі ў сьвеце. Але ў гэтай інфармацыі, я думаю, цяжка разабрацца чалавеку працы і штодзённых клопатаў, нават калі ён таго захоча. Прычыны вядомыя. Першае – гэта адсутнасьць у нас нацыянальнай журналістыкі (і ўвогуле журналістыкі прафэсійнага ўзроўню). Далей...

11/4/2016 › Навіны



Палітыка рэжыму — паглыбленьне дэмаралізацыі насельніцтва

(Красавіцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

10 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Аб падзеях, якія маюць значэньне для Беларусі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Далей...

11/4/2016 › Навіны



З.Пазьняк. Сьвяткаваньне 25 сакавіка (videa)

Глядець тут:

https://www.youtube.com/watch?v=IfBK_6r6Ih0

5/4/2016 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК; СЛОВА ЎДАГОНКУ НА СЬМЕРЦЬ НІЛА ГІЛЕВІЧА

Гэтае слова мне ня трэба было б гаварыць, бо я пішу вершы і прозу, і выдаю кнігі. У такім становішчы нядобра крытычна пісаць пра іншых пісьменьнікаў. І тым ня менш, і таму некалькі агульных думак, не канкрэтызуючы асобаў, мушу выказаць. Далей...

4/4/2016 › Навіны



Зянон Пазьняк: ЗАЦЕМКА ПРА БЭРЛІНСКА-МАСКОЎСКІ ГЕНАЦЫД

Вяртаючыся да раней напісанага (напрыклад, “Тэрыторыя генацыду. Беларусь, Украіна, Усходняя Эўропа”), нагадаю, што Беларусь і Украіна ў першай палове ХХ-га стагоддзя за часы панаваньня расейскага камунізму і нямецкага фашызму былі зонай сьмерці. Тут у той час адбылося найбольшае вынішчэньне насельніцтва, бо і маскоўскі, і бэрлінскі рэжымы ставілі аднолькавую задачу — забіць народы Беларусі і Украіны і засяліць гэтыя тэрыторыі сваім насельніцтвам. Беларусь і Украіну акупанты ператваралі у народны магільнік. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Бэльгійскія эўрапейцы абуджаюцца

27 сакавіка ў Брусэлі адбыліся знакавыя падзеі. Праз цэнтар бэльгійскай сталіцы да стыхійнага мэмарыялу ахвяраў нядаўніх тэрактаў прайшла магутная дэманстрацыя бэльгійскіх мужчын. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Нідэрляндскі настаўнік напісаў праўду

Не змаўкаюць водгукі крывавых тэрактаў, зьдзейсьненых Ісламскай Дзяржавай у Брусэлі. У выніку тэрактаў 34 асобы, а больш за 200 былі паранены. Расправа выклікала шматлікія дыскусіі, да якіх далучыўся галяндскі настаўнік Івар Моль. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Бязбожная Нарвэгія

Упершыню ў ў гісторыі Нарвэгіі ў гэтай краіне больш атэістаў, чым вернікаў. Ажно 23% грамадзян ня могуць адназначна вызначыцца, ці яны вернікі, ці ня вераць. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Пэнтагон: “Шкодны і дэстабілізуючы ўплыў” – пагроза ад Расеі

Кіраўнік Пэнтагона Эштан Картэр назваў пяць глабальных пагрозаў бясьпецы ЗША, паставіўшы Расею на першае месца. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ваеннага ведамства ЗША. За Расеяй у сьпісе ідуць Кітай, Паўночная Карэя, Іран і міжнародны тэрарызм.
Далей...

2/4/2016 › Навіны



Прыбалты адгароджваюцца ад Расеі

Латвія і Эстонія плануюць пабудову на сваіх межах з Расеяй загароджы, каб павысіць бясьпеку балтыйскага рэгіёну і лепш кантраляваць наплыў уцекачоў, якія спрабуюць патрапіць нелегальна ў Шэнгенскую зону. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Расейцы ўцякаюць з Сібіры

За апошнія пятнаццаць гадоў колькасьць жыхароў расейскай Сібіры зменшылася на больш за 1,5 мільёна. Прычыны дзьве – мінімальная нараджальнасьць і імкненьне патрапіць з суровага краю кудысьці, дзе жывецца лепш. Нават у Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Захад выключыў Расею з сусьветнага рынку капітала

У лютым сёлета, упершыню з 2013 года, Расея накіравала 25 замежным банкам заяўкі на арганізацыю магчымага разьмяшчэньня эўрабондаў. 15 сакавіка стала вядома, што Брусэль заклікаў эўрапейскіх банкіраў пазьбягаць якога-кольвечы ўдзелу ў разьмяшчэньні расейскіх займаў. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Саша Сотнік: Прадчуваньне катастрофы

Пасьля маніякальнай “крымнашысцкай” эйфарыі Расея, як і трэба было чакаць, імкліва занурваецца ў глыбачэйшую грамадзкую дэпрэсію. На апошнім “пуцінгу”, што праходзіў на Васільеўскім спуску 18 сакавіка, ужо не адчувалася леташняга жвавага імпэту, а сагнаныя бюджэтнікі хутка зматваліся, адзначыўшыся ў казённых рапартычках. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Тарас Вазьняк: Галічына сёньня

Калі пачынаецца гаворка пра Галічыну, то й украінцам, і палякам, і габрэям як правіла на памяць прыходзіць стары “аўстрыйскі” міф Галічыны – Марыя Тэрэзія, Франц-Ёсіф, рэвалюцыя 1848 года, Belle Epoque Львова – пабудова Унівэрсітэта, Політэхнікі, Опэры, Вакзала, касьцёла Эльжбэты і г.д. Што праўда, кожны з народаў уносіць у гэты міф сваю карэктуру. Далей...

2/4/2016 › Навіны



Зянон Пазьняк: СЛОВА Ў ПАМЯЦЬ ПРА НІЛА ГІЛЕВІЧА

Раней ці пазьней надыходзіць час расстаньня, расстаньня з гэтым сьветам. І калі адыходзіць чалавек, якога ведаў даўно, раптам усьведамляеш, што ацэньваеш яго ўжо ня так, як калі б ён яшчэ быў жывым. Усё дробнае, пераходнае, канфліктнае, нязгоднае адыходзіць на другі план, у цень, на маргінэс і застаецца толькі сутнасьць: а што ж значыў гэты чалавек у жыцьці, якое ўжо пражыта. Далей...

1/4/2016 › Навіны



НІЛ ГІЛЕВІЧ (30.09.1931 — 29.03.2016)

Памяць Народнага Паэта

hilevic-n-s.bmp
Я — беларус

Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.

Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма! Далей...

1/4/2016 › Навіны



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2016
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024