Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: СЛОВА Ў ПАМЯЦЬ ПРА НІЛА ГІЛЕВІЧА Раней ці пазьней надыходзіць час расстаньня, расстаньня з гэтым сьветам. І калі адыходзіць чалавек, якога ведаў даўно, раптам усьведамляеш, што ацэньваеш яго ўжо ня так, як калі б ён яшчэ быў жывым. Усё дробнае, пераходнае, канфліктнае, нязгоднае адыходзіць на другі план, у цень, на маргінэс і застаецца толькі сутнасьць: а што ж значыў гэты чалавек у жыцьці, якое ўжо пражыта. Ніл Сымонавіч Гілевіч значыў для беларусаў вельмі шмат як паэт-грамадзянін, які вершам, дзеяньнем, словам і справай заўсёды стаяў у абароне роднай мовы, культуры, гонару і велічы Беларусі. Тут ён заставаўся моцным і цьвёрдым заўсёды. Ён не саступаў са сваіх пазыцыяў, нават будучы прыхільнікам камуністычнай ідэалогіі, і за часы СССР (ня ў прыклад іншым) стаяў надзейна і голас ягоны быў чуваць. Такое высока цэніцца людзьмі, асабліва ў цяжкім часе, у часы ганеньняў на лепшых і выпрабаваньняў для народа, калі мусяць, павінны быць асобы, што стаяць у абароне сьвятога — мовы і Беларусі. Удзячная добрая памяць пра Ніла Сымонавіча Гілевіча застанецца назаўсёды ў Беларускім народзе і ў гісторыі вольнай Беларусі. 31 сакавіка 2016 г. Зянон Пазьняк 1/4/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |