Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Саша Сотнік: Прадчуваньне катастрофы

Пасьля маніякальнай “крымнашысцкай” эйфарыі Расея, як і трэба было чакаць, імкліва занурваецца ў глыбачэйшую грамадзкую дэпрэсію. На апошнім “пуцінгу”, што праходзіў на Васільеўскім спуску 18 сакавіка, ужо не адчувалася леташняга жвавага імпэту, а сагнаныя бюджэтнікі хутка зматваліся, адзначыўшыся ў казённых рапартычках. Заставаліся толькі самыя “упоратыя”, да якіх далучылася наёмная тусоўка, што адпрацоўвала сваёй прысутнасьцю няшчасныя пяццот рублёў. Магія “узятага Крыму” і “рускага Севастопаля” растае, як леташні сьнег. Ёй на зьмену ідзе маркотнае асэнсаваньне стратэгічнага промаху Крамля, што пагражае сістэмным абвалам усяго і ўся – па агульнай плошчы краіны.

Для таго, каб публіка не паглыблялася ў аналітычны разбор палётаў, ёй запрапанаваны новы дыскурс: “Выбары-2016”. Гэтую тупіковую галіну разьвіцьця пуцінізма ўжо шчыльна абселі палітыкі ўсіх масьцяў: ад “несістэмнай апазыцыі” да дзярждумскіх парнакапытных, якія ўжо доўга назаляюць перад вачыма. Пагуляцца ў фашыстоўскай пясочніцы настойліва прапануецца з усіх каналаў тв і радыёстанцый; газэты стракацяць гучнымі загалоўкамі, а сацсеткі бурляць шалёнымі жарсьцямі: “трэба аб’ядноўвацца альбо размяжоўвацца?”, “настаў час для агітацыі ўголас альбо прынцыповага байкоту?”. Дадзены эрзац грамадзкага жыцьця пакліканы служыць адцягненьню ад суровых рэалій, што наступаюць на абывацеля з усіх зьнешніх і ўнутраных франтоў. Галоўная памылка ўчорашняй “несыстэмнай апазыцыі” ляжыць у плоскасьці “удзелу” (а дакладней – саўдзелу) ў гэтай д’ябальскай гульні, у той час як татальнае ігнараваньне дадзенага злачыннага дзеяньня, безумоўна, дадало б ёй вагі і грамадзкай павагі. У здаровай клеткі, зьмешчанай у ракавы анклаў, два шляхі: або загінуць, або муціраваць. Нашыя “несыстэмшчыкі” гінуць выразна не зьбіраюцца, дык на паверку выходзіць, што мутацыя каля кармушкі – і ёсьць іхняя пажаданая мэта. На гэтым фоне асабліва паказальнай выглядая запозьненая рэакцыя Старшыні партыі “Парнас” М. Касьянава на прысуд пуцінскай закладніцы Н. Саўчанкі.

Дарэчы, грамадзкія настроі па “справе Саўчанкі” далёка не адназначныя, як бы ні гістэрыла “салаўіная рошча” на расейскіх тэлеканалах. Ды й па пытаньню “аджатага” Крыма сярэднестатыстычны расеец паступова прыходзіць у розум, усё часьцей задаючыся пытаньнем: “Навошта мы бралі гэтую паўвыспу, калі ня ў стане яе ўтрымаць?”. Сірыйская ж гісторыя і зусім збіла з панталыку: “Як так: увайшлі і праз пяць месяцаў – сышлі? ІДзІЛ не перамаглі, у Эўропе – тэракты. Навошта, пытаем, сыходзілі? Ляснулі 33 млрд рублёў, а маглі ж пабудаваць больніцы і школы і маламаёмасных падтрымаць…” І гэта яны яшчэ ня ведаюць пра загіблых цывільных сірыйцаў, але ўсяму свой час…
Эканамічны складнік, безумоўна, цісьне на самаадчуваньне расейцаў. Іх прыгнятаюць думкі аб магчымым скарачэньні заробкаў або нават звальненьні з працы, насьцярожвае няўхільны рост цэнаў.

Аднак пры гэтым ёсьць нешта нябачнае, што лунае ў паветры, але да пары не нагадвае пра сябе. Гэта – нейкае прадчуваньне наступных маштабных патрасеньняў, ніяк не зьвязаных з курсам рубля або заўтрашнімі коштамі на нафту. Гэта – татальна зношаная, але так і не мадэрнізаваная савецкая інфраструктура, тэрмін службы якой падыходзіць да канца ўжо гадоў 10 таму. Гэта – вадаправоды, каналізацыі, старыя 70-х – 80-х гадоў камунікацыі, шматлікія ГЭС і АЭС, вадасховішчы і іншыя пабудовы, грошы на якія выдзяляліся, але былі самым драпежніцкім чынам зьведзеныя “налева”. Гэта – аб’екты, якія трымаюцца з апошніх сіл і за падфарбаванымі фасадамі якіх хаваюцца “тэхнагенныя бомбы запаволенага дзеяньня”.

І ёсьць апасеньне, што аднойчы ўся гэтая злодзейская сьвістапляска адгукнецца маштабным абвалам струхнелай савецкай інфраструктуры, што, безумоўна, ударыць у першую чаргу па звычайных жыхарах Расеі. Ужо ніяк – не па чыноўніках. Памятаючы аб трагедыі ў Крымску, можна з упэўненасьцю сказаць: начальства заранёў даведаецца аб пагрозе – і знойдзе спосаб забясьпечыць сябе і свае сем’і.

Не, гэта – не ІДзІЛ. Гэта – злодзеі хатняй вытворчасьці, што 25 гадоў расцягвалі краіну: цаглінку за цаглінкай. Аднойчы ўся гэтая канструцыя – якую зжэрлі тэрміты, як старое дрэва, знутры – паваліцца на галовы абывацеляў, якіх яшчэ ўчора нішто “ня тычыла”, бо “палітыка – гэта брудная рэч”.

Грамадзтва нагадвае п’яніцу, што ляніва варочаецца на верхняй паліцы ў цягніку, які ляціць пад адхон. І, мабыць, для канчатковага абуджэньня яму патрабуецца прыстойны ўдар – каб зьляцець з паліцы і, ударыўшыся аб падлогу, прысьці ў сябе і пачаць клапаціцца хаця б аб уласным паратунку.

Саша Сотнік
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://newsader.com/mention/sotnik-o-rossiyanakh-predchuvstvie-kata/

2/4/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2016
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024