Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Захад выключыў Расею з сусьветнага рынку капітала

У лютым сёлета, упершыню з 2013 года, Расея накіравала 25 замежным банкам заяўкі на арганізацыю магчымага разьмяшчэньня эўрабондаў. 15 сакавіка стала вядома, што Брусэль заклікаў эўрапейскіх банкіраў пазьбягаць якога-кольвечы ўдзелу ў разьмяшчэньні расейскіх займаў. Раней з такімі ж рэкамэндацыямі да банкіраў зьвярнуліся таксама амэрыканскія ўлады. Як сказаў “Апострофу” расейскі фінансіст і блогер Слава Рабіновіч, гэта азначае, што заходнія банкі цалкам выключылі Расею з міжнароднага рынку капітала, у выніку чаго настане калапс расейскай эканомікі ўжо ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Навіна аб тым, што спачатку амэрыканскія, а цяпер ужо і эўрапейскія ўлады не рэкамэндуюць замежным банкам інвэставаць у расейскія эўрабонды, адпавядае інфармацыі, атрыманай мною ад брытанскіх банкаўскіх работнікаў яшчэ два гады таму. Тады мае сябры-банкіры распавядалі, што ва ўсіх банках была ўведзена ўнутрыбанкаўская палітыка па ЗАБАРОНЕ бізнэса з Расеяй. Усім банкірам было сказана не originate ніякіх здзелак, якія маюць адносіны да Расеі. Усе гэтыя банкіра чакалі хуткага звальненьня. Фактычна, яны атрымалі “забарону на прафэсію”. Можна было зрабіць высновы, якое гэта мела значэньне для расейскіх кампаній, фінансавага рынку і ў цэлым для “капіталізма” у Расеі.

Брава, пане Пуцін!

Адпаведная папераджальная інструкцыя паступіла заходнім банкірам практычна адразу пасьля пачатку расейскай акупацыі Украіны ў сакавіку-красавіку 2014 года. Тым ня менш на той момант яна заставалася адносна невядомай шырокай чытацкай аўдыторыі, якая ня мела спраў непасрэдна з інвэстыцыямі, гандлем акцыямі і валютай.

Гэтыя м…кі і казнакрады, расцягнуўшы трыльёны даляраў расейскіх падаткаплацельшчыкаў за апошнія 16 гадоў, забыліся пра тое, што з-за анэксіі Крыма, нападу на Украіну і санкцый, якія насталі пасьля таго, падзей вакол Сірыі і Турцыі, рыторыкі радыёактыўнага попелу, улічэньня асабіста Пуціна ў забойстве ў цэнтры Лёндана і ў карупцыі Расея сталася цалкам таксічнай для міжнароднага інвэстыцыйнага капітала.

Таму цяперашняя спроба Крамля зьдзейсьніць заём на замежных рынках праз прыцягненьне сродкаў у эўрабонды адлюстроўвае бездапаможнасьць ураду РФ перад фінансавай “пасткай”, якую адміністрацыя рэжыму Уладзіміра Пуціна ня здолела прадугледзець на пачатковым этапе ваеннай авантуры і злачынстваў супраць суседняй дзяржавы.

Яшчэ два гады таму, калі не былі ўведзены самыя галоўныя – сэктаральныя санкцыі, а кошты на нафту “луналі” вышэй за 100 даляраў, быў зразумелы мэханізм, які выключаў сытуацыі, пры якіх расейская дзяржава і тым больш расейскія кампаніі ў будучыні маглі б пакарыстацца любым тыпам займаў на міжнародным рынку капітала, як у старыя часы. Рызыка ад заключэньня здзелкі з расейскім бокам перавышала б магчымыя выгоды.

Уявіце сабе, што вы сталіся дырэктарам аддзела камплаенса банка Morgan Stanley або Goldman Sachs, або Credit Suisse, або Citigroup і г.д. І ўявіце сабе, што ў вашага банка ёсьць вялікая прысутнасьць у ЗША. Калі вы нешта дазволіце ў гэтай сваёй ролі, то вам ня скажуць дзякуй альбо скажуць маленькі дзякуй, калі ўсё добра. Але, калі вы нешта дазволіце, а нешта ня будзе добра, вас звольняць. Мабыць, вы ня двойчы, а дзьвесце разоў падумаеце, што вам дазваляць, а што не дазваляць.

Інвэстыцыйныя і камэрцыйныя банкі не палітызаваныя. Яны проста кіруюцца камэрцыйнай мэтазгоднасьцю. Яны ня хочуць і ня будуць чапаць тое, што можна апісаць словам “таксічнае” або двума словамі “патэнцыйна таксічнае”. Яны ня хочуць хадзіць па судах, у прыватнасьці ў ЗША, і плаціць астранамічныя штрафы. Любыя патэнцыйныя прыбылі ад здзелак, якія маюць адносіны да Расеі, могуць быць зьедзеныя шмат разоў вялізнымі штрафамі. І калі нешта выразна не забаронена сёньня на заканадаўчым або рэгулятарным узроўні, гэта няважна. Важна тое, што менавіта банкі і банкіры будуць лічыць камэрцыйнай мэтазгоднасьцю.

У гэтым сэнсе рызыкоўнымі зьяўляюцца здзелкі з любымі расейскімі кампаніямі і дзяржавай у цэлым – у сілу таго, што ў любы момант супраць дадзеных суб’ектаў могуць быць уведзеныя санкцыі, якія аўтаматычна зьнішчаць капіталаўкладаньні, зробленыя ў іх някемлівымі замежнымі інвэстарамі.

Без якіх-кольвечы канкрэтных санкцый супраць усяе краіны Захад здолее і так “выключыць” Расею з міжнароднага рынку капітала. Нават без так званых “краінавых” санкцый.

Гэта прывядзе да калапса ўсяе расейскай эканомікі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Расея – вельмі багатая краіна. І яе эканоміка надзвычай прымітыўная. Яна здолее выстаяць крыху даўжэй, чым якія-небудзь іншыя краіны ў аналагічнай сытуацыі. Але гэтае спадзяваньне і гэты курс – ілюзіі. Бо няважна, калі адбудзецца калапс – праз 20 месяцаў або праз 30 месяцаў пасьля анэксіі Крыма і ўварваньня на Данбас. Ён адбудзецца. Ну, праз 30 месяцаў замест 10, я згодны. Што гэта зьменіць?

Два гады таму я прадказаў, што ў гэтым выпадку адбудзецца вялізная дэвальвацыя рубля; усе імпарцёры разарацца; настане рэцэсія, якая пяройдзе ў дэпрэсію і будзе суправаджацца гіпэрінфляцыяй (зноў); золатавалютныя запасы, хаця і немалыя, у абсалютным выражэньні могуць быць цалкам выдаткаваны на працягу года-двух на імпарт (бо краіна імпартуе вельмі шмат); адбудзецца масавы дэфолт насельніцтва па іпатэчных і спажывецкіх крэдытах; банкаўская сістэма ў асноўным абрынецца; амаль што тры чвэрці трыльёна (!) даляраў (!!!) карпаратыўных пазыкаў кампаніям ня будзе чым аддаваць, і распачнуцца масавыя банкруцтвы; страта працоўных месцаў выклікае новы віток дэфолтаў па крэдытах у насельніцтва і гэтак далей, па спіралі, да самага дна. І, як мы бачым, дно гэтае блзіка. Што за ім?

Украінскім сябрам і калегам я хацеў бы асабліва падкрэсьліць: зласьлівіць тут асабліва ня варта, бо такога кшталту сцэнар адаб’ецца на ўсіх, абсалютна ўсіх краінах “бліжняга замежжа” Расеі і нават далёка за межамі гэтай геаграфіі. Уласна кажучы, такі сцэнар можа выклікаць істотна вялікі, глабальны фінансавы крызіс.

Слава Рабіновіч
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://apostrophe.com.ua/article/economy/2016-03-16/zapad-vyiklyuchil-rossiyu-iz-mirovogo-ryinka-kapitala/3753

2/4/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2016
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024