Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пэнтагон: “Шкодны і дэстабілізуючы ўплыў” – пагроза ад Расеі Кіраўнік Пэнтагона Эштан Картэр назваў пяць глабальных пагрозаў бясьпецы ЗША, паставіўшы Расею на першае месца. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ваеннага ведамства ЗША. За Расеяй у сьпісе ідуць Кітай, Паўночная Карэя, Іран і міжнародны тэрарызм. Пры гэтым ён вызначыў Расею і Кітай як два найбольш небясьпечныя канкурэнты, якія разьвіваюць сістэмы ўзбраеньняў, што ставяць пад пагрозу лідэрства ЗША у паасобных вобласьцях. Пэнтагон разьлічвае атрымаць на свае патрэбы ў 2017 фінансавым годзе 582,9 мільярда даляраў. Зь іх 523,9 мільярда даляраў складзе базавы бюджэт ваеннага ведамства, а астатнія 58,8 мільярды пойдуць у фонд правядзеньня тэрміновых апэрацый за мяжой. Запытаныя сродкі, падкрэсьліў Картэр, пакрываюць наяўныя і новыя пагрозы бясьпецы. У лістападзе 2015 года Картэр заяўляў, што Расея кідае выклік міжнароднаму парадку, і ЗША мадэрнізуюць свае ўзброеныя сілы для стрымліваньня расейскай агрэсіі. “У Эўропе Расея парушае сувэрэнітэт Украіны і Грузіі і актыўна запалохвае краіны Балтыі, а ў Сірыі падлівае бэнзін у агонь небясьпечнага канфлікту, працягваючы грамадзянскую вайну, якая жывіць экстрэмізм, супраць якога сама Расея хацела змагацца, — зазначыў кіраўнік Пэнтагона. – Але найбольшую занепакоенасьць выклікае тое, што Масква грукае ядзернай зброяй. Гэта падымае пытаньні аб адданасьці расейскага кіраўніцтва справе захаваньня стратэгічнай стабільнасьці і павагі да нормаў у адносінах да ўжываньня ядзернай зброі”. 15 кастрычніка Картэр заявіў, што Расея аказвае “шкодны і дэстабілізуючы ўплыў” на сытуацыю ў сьвеце, і ЗША будуць гэтаму ўплыву супрацьдзейнічаць. “Мы зробім усе неабходныя крокі, каб стрымаць шкодны і дэстабілізуючы ўплыў Расеі, яе гвалт і агрэсію”, — запэўніў кіраўнік Пэнтагона, крытыкуючы інтэрвэнцыю Крамля ва Украіне і Сірыі. Пераклад з расейскай. Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/US/m.249685.html 2/4/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |