Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ЗАЦЕМКА ПРА БЭРЛІНСКА-МАСКОЎСКІ ГЕНАЦЫД

Вяртаючыся да раней напісанага (напрыклад, “Тэрыторыя генацыду. Беларусь, Украіна, Усходняя Эўропа”), нагадаю, што Беларусь і Украіна ў першай палове ХХ-га стагоддзя за часы панаваньня расейскага камунізму і нямецкага фашызму былі зонай сьмерці. Тут у той час адбылося найбольшае вынішчэньне насельніцтва, бо і маскоўскі, і бэрлінскі рэжымы ставілі аднолькавую задачу — забіць народы Беларусі і Украіны і засяліць гэтыя тэрыторыі сваім насельніцтвам. Беларусь і Украіну акупанты ператваралі у народны магільнік.

Амэрыканскі дасьледчык генацыду Ц. Снайдар падае звесткі, што адносна прапорцыі да агульнай колькасьці насельніцтва ў рэспубліках СССР ў Беларусі маскоўцы-бальшавікі забілі ў 25 разоў больш людзей, чым у Расеі. Па нашых падліках на працягу маскоўска-нямецкіх акупацыяў нашай краіны з 1914-га па 1953 год была зьнішчана амаль палова жыхароў Беларусі. На сёньняшні дзень (пры іншых і нармальных умовах жыцьця) мы мусілі быць 30 мільённай нацыяй.

Нядаўна, перабіраючы архіўныя выразкі, я натрапіў на артыкул Нью-Ёрскай беларускай газэты Бацькаўшчына № 40 (476) ад 25-га кастрычніка 1959-га года. Там паводле статыстыкі падаюцца зьвесткі, што ад ўсёй колькасьці савецкіх вязьняў ГУЛАГу беларусы складалі 15 адсоткаў (і гэта ўлічваючы тую, абстрыжаную з усіх бакоў даваенную БССР), украінцы — 40 адсоткаў, расейцы — 2 адсоткі. Беларусы і ўкраінцы складалі бальшыню вязьняў у маскоўскім ГУЛАГу.

31 сакавіка 2016 г. Зянон Пазьняк

2/4/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2016
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024