Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Палітыка рэжыму — паглыбленьне дэмаралізацыі насельніцтва (Красавіцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 10 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Аб падзеях, якія маюць значэньне для Беларусі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца спыніўся на падзеях у Расеі. Мітусьлівая “законатворчая” актыўнасьць Крамля сьведчыць пра паглыбленьне сістэмнага крызісу, які пагражае гібельлю імпэрыі. Фармаваньне так званай “Нацыянальнай гвардыі” Пуціным – гэта праява страху перад народным гневам і канчатковым крахам. Ня выключана, аднак, што гэтыя сілы могуць быць выкарыстаны ў якасьці акупацыйных супраць беларусаў, украінцаў і іншых народаў, бо Масква не пакідае планаў на разгортваньне поўнамаштабнай інвазіі і захопніцкай вайны перш за ўсё супраць Украіны. Салідарнасьць з змагарным украінскім народам ёсьць галоўнай задачай беларускіх патрыётаў. Набываюць новыя, часам кур’ёзныя формы крызісныя праявы і ў Беларусі, дзе пануе акупацыйны прамаскоўскі рэжым. Становіцца больш адкрытай і цынічнай лексіка рупараў рэжыму і яго галоўнага “рупара”. Людзі зьвярнулі ўвагу на ягоны выступ перад работнікамі Менскага трактарнага заводу, дзе начальнік рэжыму сярод іншага абяцаў рабочым “спусьціць скуру” зь іх. Але вельмі хутка распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што аўдыторыя на той “сустрэчы з рабочымі” была падстаўная (начальнік рэжыму баіцца рабочых людзей, асабліва ў вялікай колькасьці). Сьведкі падзеі паведамілі, што на тэрыторыю МТЗ прыбылі аўтобусы, адкуль у актавую залю быў выгружаны натоўп невядомых асобаў, апранутых ў спэцоўкі МТЗ. Сярод іх людзі апазналі некалькіх пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі. Але многія зьвярнулі ўвагу на паводзіны “акцёрскай масоўкі” – яна сядзела і захоўвала змрочнае маўчаньне, пагрозьліва ўзіраючыся ў словаахвотлівага аратара. Невядома, колькі яшчэ працягне гэты гнілы, прылеплены да яшчэ больш гнілой Масквы, рэжым. Але відавочна, што ён даўно стаў абрыдлым і невыносным нават для структураў, на якіх ён трымаецца. Самы важны аспэкт цяперашняга гістарычнага этапа – гэта інфармацыйная блакада, у якой знаходзяцца мільёны беларусаў. Маюцца на ўвазе ня толькі агалцелая лукашыстоўская прапаганда і маскоўская гёбэльсаўшчына, але і кіруемая псэўдаапазыцыйная інфармкампанія, якая таксама дзейнічае на аснове дэзінфармацыі і разбуральнай хлусьні. Наша задача – парушыць гэтую блакаду, увесь час даводзіць да нашага грамадзтва праўдзівую інфармацыю аб падзеях і тэндэнцыях у Беларусі і па-за яе межамі. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра сацыяльны развал па ўсёй краіне. Рэжым зачыняе школы, асабліва ў вёсках, дзеці вымушаны далёка дабірацца да школы. Рынкі пустуюць, бо ў людзей няма грошай і нанесены ўдар па прадпрыймальніцтву. У сталіцы, іншых гарадах і пасёлках рэжым распачаў рэзкае скарачэньне колькасьці бібліятэк. Мэтай рэжыму ёсьць паглыбленьне дэмаралізацыі насельніцтва. Многія беларусы вяртаюцца дахаты з Расеі, дзе яны працавалі на працягу гадоў. Працы (а дакладней заробкаў) там ужо няма, але ў Беларусі гэтыя работнікі таксама ня могуць знайсьці крыніцу забесьпячэньня сваіх сем’яў. Новыя прыкметы на тэму “заробкаў у Расеі” назіраюцца апошнім часам. Беларусы выязджаюць цэлымі брыгадамі ў Расею, але вяртаюцца назад ужо праз 3-4 дні, з пустымі рукамі. Яны распавядаюць, што расейскія крымінальныя прадпрыймальнікі прапануюць беларусам будаваць шматпавярховыя дамы голымі рукамі, без якой-кольвечы тэхнікі: падымаць на руках бэтонныя блокі на паверхі і г.д. Усё больш людзей разумее, што вырашыць агульныя праблемы можна толькі палітычнымі мэтадамі. Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 11/4/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |