Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
НЯМКОВІЧ Вацлаў Адольфавіч (1929 – 30.05.2016) Не жыве адзін з старэйшых вэтэранаў нашай Народнай Рэвалюцыі сп. Вацлаў Адольфавіч Нямковіч. Ён узяў быў на сябе важнейшы ўчастак фронтаўскай працы – клопат аб нашай нацыянальнай памяці, аб магілах ахвяраў расейскай акупацыі. 31/5/2016 › Навіны У нашай сталіцы пайшла цэлая рэцыдыўная сэрыя шоў пад эгідай “імітацыі-прафанацыі” у выкананьні псэўдаапазыцыі. 15 траўня купку гэтакіх людзей сабралі ў сквэры Янкі Купалы і абвясьцілі, што гэта “Беларускі нацыянальны кангрэс”. Прынялі чарговы дакумант, за які галасавала каля сарака асобаў. 28/5/2016 › Навіны Цікавае чытаньне: Абое рабое альбо рэжым і ягоная апазыцыя, якую рэжым стварыў дзеля сябе І што ж гэта здарылася?! Толькі зазьзяла зорка “кандыдаткі ў прэзыдэнты” мадам Караткевіч, толькі яна пачала на поўным сур’ёзе ўдзельнічаць у сустрэчах мясцовай псэўдаапазыцыі з замежнымі гастралёрамі і выступаць на тэму футбола ў Сеціве, а тут бац!.. На Радыё Свабода выступае “наёмны арганізатар выбарчай кампаніі” Я. Берніковіч з разаблачэньнем пад тытулам “Берніковіч: 100 000 подпісаў Караткевіч не сабрала. І ніхто не зьбярэ”. 28/5/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Падмена радзімы Пасьля публікацыі інтэрв’ю былога кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Грыгорыя Родчанкава стала значна больш відавочнай прырода расейскага палітычнага рэжыму і ягоных посьпехаў. 28/5/2016 › Навіны “Белрэдацыя” Радыё Свабода ў сваім рэпэртуары. 12 траўня “белрэдактары” далі выказацца на сваёй хвалі асобе даволі супярэчлівай, якую прадставілі эфэктна — “раней рок-бунтарка з каронай князёўны, а цяпер прынцэса з архаічнай беларускай казкі — фронтвумэн этнаэлектроннага праекту Šuma”. Руся ў інтэрв’ю нагаварыла рознага пра культуру і беларускую мову, дадаліся аптымістычныя фатаграфіі з усьмешкай. А вось у тытул матар’яла пра Русю свабодаўскія спэцы вынесьлі самае гопніцкае зь яе прамовы – “Руся: “Звычайнаму чалавеку пофігу на беларускую мову”. 28/5/2016 › Навіны Акупанцкамоўны сайт “Белорусский партизан” паўдзельнічаў у справе арыентацыі нашага грамадзтва “на пратэсты”. Выказваліся нікому, у прынцыпе, не вядомыя “экспэрты” – да гэтага наша публіка прызвычаялася і нават ужо не пытаецца, адкуль гэтых “экспэртаў” выкапваюць. 28/5/2016 › Навіны Сумная вестка прыйшла з Бацькаўшчыны. У Вільні памёр Алег Аблажэй. Апошнім часам складваецца такое ўражаньне, што паміраюць толькі добрыя людзі, а злыя жывуць доўга, яны ўжо амаль бессьмяротныя і множацца, множацца… 21/5/2016 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ТЛУМАЧЭНЬНЕ ПРА ЕРМАЛОВІЧА І БЕЛАРУСКАЕ ЗМАГАНЬНЕ Нядаўна ў Сеціве зьявіўся артыкул, падпісаны псэўданімам: Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк). “20 нечаканых фактаў пра Міколу Ермаловіча”. Гэтае “нечаканых” адразу насьцярожыла, бо я ведаў Міколу Ермаловіча і нечаканасьцяў не спатыкаў. 15/5/2016 › Навіны Вось ужо два дзесяцігоддзі прамінула з дня, наступнага за Днём Дурняў, калі ў мармуровай зале Крамля адбыўся акт дзяржаўнага злачынства і імпэрскай агрэсіі. 2 красавіка 1996 г. начальнік менскага васальнага рэжыму падпісаў быў з Крамлём дамову аб утварэньні “саюзнай дзяржавы РФ і РБ”. 15/5/2016 › Навіны Дмытро Яраш: Дабраахвотнікі будуць мець у хаце зброю Народный депутат, былы лідэр “Правага сэктара” Дмытро Яраш заявіў пра планы па стварэньню Украінскай Дабраахвотніцкай арміі. 15/5/2016 › Навіны Фронтаўцы ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка патрыёты-фронтаўцы прышлі ў Курапацкую сьвятыню. Людзі ўзьнялі сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, усклалі кветкі пад Крыжамі на пагорку Кальварыя, што ў цэнтры Народнага мэмарыялу. У сумны дзень 30-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы беларусы ўшавалі памяць усіх нявінных ахвяр нашага народу. 15/5/2016 › Навіны Рэжым адаптуе сваю псэўдаапазыцыю Штогод на пачатку верасьня ў сталічным Купалаўскім тэатры адбываецца традыцыйны для тэатральнага жыцьця “збор трупы”. Акцёры і рэжысёры пасьля летняга адпачынку радыя ўбачыць калег і сяброў па сцэне, сустракаюцца і гамоняць ужо на парогу тэатра, пад дрэвамі сквэра. 15/5/2016 › Навіны Зянон Пазьняк: Клапаціцца пра гонар і годнасьць нацыі (Выступ на травеньскім Сойме 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 11/5/2016 › Навіны Немагчыма падманваць народ вечна Травеньскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 8 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Клапаціцца пра гонар і годнасьць”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 11/5/2016 › Навіны Зянон Пазьняк: ГАРБАТАГА МАГІЛА НЯ ВЫПРАВІЦЬ Калі нямецкая справа з Нобелем для Алексіевіч удалася і немцы скакалі ад радасьці, што падклалі беларусам такую элегантную сьвіньню, здарыўся непрыемны для іх сюрпрыз: спадарыня набілянт непрыхільна выказалася пра Пуціна і Масква яе (такую рускую) за сваю не прызнала. Нямецкі эфэкт зыйшоў амаль што на нуль, а беларусы (няпомнячыя зла) разгарнулі абдымкі той, якая плявала на іх усё жыцьцё. 3/5/2016 › Навіны Інстытут Нацыянальнай Памяці: савецкія помнікі зьнікнуць з польскіх гарадоў Савецкія помнікі, як падкрэсьлівае Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП), якія сымвалізуюць дамінацыю камуністычнай сістэмы над Польшчай, павінны быць выдалены. 3/5/2016 › Навіны Ваенных злачынцаў РФ – пад суд Украінскі суд прадаставіў дазвол на затрыманьне і арышт начальніка Генэральнага штаба ўзброеных сілаў Расеі Валерыя Герасімава і шэрагу іншых ваенных начальнікаў у сувязі з узброенай агрэсіяй Расеі супраць Украіны. 3/5/2016 › Навіны Зьявіўся, не запыліўся. А. Мілінкевіч, замест таго, каб схавацца недзе і не высоўвацца, дае інтэрв’ю пра “Плошчу Каліноўскага-2006”. Ён, як заўжды, вясёлы і бадзёры, прымае свае завучаныя позы і накрываецца фальшывай прытарнай усьмешачкай. 3/5/2016 › Навіны Маніпуляцыі з помнікам Дзяржынскага ў Маскве Маскоўская пракуратура правярае, ці ў адпаведнасьці з законам дэманстранты скінулі з пьедэсталу помнік Дзяржынскаму ў 1991 годзе. 3/5/2016 › Навіны Віншую ўсіх праваслаўных беларусаў, адраджэнцаў і змагароў за лепшую долю, зь Вялікаднем — Уваскрасеньнем Хрыстовым! Цяперашні разбуральны час выразна паказвае, што бяз Бога ў душы і сэрцы ня будзе людзям ні дабра, ні багацьця, ні любові, ні культуры — усё зьнікне, нават мову адбяруць і дых зойме. Таму трымаймася вялікіх і справядлівых Боскіх запаветаў і памятайма пра Айчыну. 1 траўня 2016 г. Зянон Пазьняк 1/5/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |