Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Інстытут Нацыянальнай Памяці: савецкія помнікі зьнікнуць з польскіх гарадоў Савецкія помнікі, як падкрэсьлівае Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП), якія сымвалізуюць дамінацыю камуністычнай сістэмы над Польшчай, павінны быць выдалены. Агульнанацыянальны праект ІНП будзе пасланы ў ворганы самакіраваньня ў бліжэйшыя тыдні. – Тое, што яны яшчэ стаяць, зьяўляецца вынікам няскончаных пераменаў у Польшчы ад пачатку 90-х гадоў. Гэта была фатальная памылка, якая гадамі дае затраўку для прапаганды і правакацый, накіраваных супраць нашай айчыны – кажа старшыня ІНП Лукаш Каміньскі. Йдзеца пра больш за 500 помнікаў “удзячнасьці” Саветам. У значнай меры іх ставіла Чырвоная Армія, і яны не зьяўляліся вынікам спантанных дзеяньняў палякаў. У краіне знаходзіцца таксама шэраг помнікаў, пад якімі ёсьць парэшткі палеглых савецкіх жаўнераў – гэтыя помнікі ня будуць ліквідоўвацца. Планы ІНП тычацца манумэнтаў, пастаўленых у публічных месцах. Польская дзяржава, такім чынам, і надалей будзе дбаць аб могілках, на якіх пахаваны жаўнеры Чырвонай Арміі. Мы інвэнтарызуем месцы, у якіх яшчэ знаходзяцца савецкія помнікі. Да чэрвеня мы запрапануем акцыю, якая будзе заахвочваць самакіраваньне ліквідаваць савецкія помнікі, яшчэ перад тым, як паўстане адпаведны закон – тлумачыць старшыня ІНП. – Па маіх ацэнках, мы маем вялікі шанец на поспех – падкрэсьлівае ён. І хаця дэмантаж помнікаў Чырвонай Арміі ня скіраваны супраць Расеі і расейцаў, на працягу гадоў нават згадкі аб іх выдаленьні – што часта было ініцыятывай жыхароў дадзенай мясцовасьці – імгненна станавіліся нагодай для вострай рэакцыі Крамля. Знакавай была хаця б справа помніка ў Пененжне (ваяв. Варміньска-мазурскае) у 2015 г. Гадамі ніхто не цікавіўся ўсталяваным там помнікам савецкаму генэралу Івану Чарняхоўскаму. Сытуацыя дыямэтральна зьмянілася, калі ўлады Пененжна заявілі пра рашэньне аб ліквідацыі гэтага помніка. Крэмль адрэагаваў не марудзячы – польская амбасадар была выклікана ў МЗС Расейскай Фэдэрацыі. Была распачата таксама сэрыя ўрачыстасьцяў каля помніка Чарняхоўскаму – які ўжо быў тады часткова дэмантаваны і агароджаны. Сяргей Андрэеў, амбасадар Расеі ў Польшчы, падчас ускладаньня кветак да помніка ў дзень 71-х угодкаў сьмерці Чарняхоўскага ў інтэрв’ю для СМІ прыгадваў словы прэм’ера Расеі Дзімітрыя Медведева. Казаў між іншым пра новую халодную вайну паміж Крамлём і Захадам. У апублікаванай заяве ён назваў выдаленьне помніка “блюзьнерскім учынкам”, які выклікае “глыбокае абурэньне”. Для нас зразумела, што Расея будзе пратэставаць – прызнае старшыня ІНП Лукаш Каміньскі. – Дыпляматычныя службы Крамля вельмі рэзка рэагуюць кожны раз, калі ў Польшчы адбываецца ліквідацыя помніка, прысьвечанага савецкай арміі. Мы павінны гэтую справу вырашыць таксама таму, каб прапаганда Крамля ня мела затраўкі для неаднаразовага раскручваньня гэтай справы, таксама і ў выглядзе правакацый – дадае Каміньскі. Пра свае дзеяньні мы будзем даваць МЗС інфармацыю ўвесь час. Дыпляматычным прадстаўніцтвам на Усходзе ўжо летась мы выслалі публікацыю з аргумантамі, якія могуць дапамагчы ў супрацьстаяньні магчымым нападкам. Варта памятаць, што гэтыя помнікі ставіла між іншым сама Чырвоная Армія. Ведаючы аб гэтым, мы не дамо пераканаць сябе, што то быў выраз удзячнасьці польскага народа. Гэта такзваныя помнікі ўздзячнасьці – падкрэсьлівае Каміньскі. Катажына Шаўчук 3/5/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |