Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ГАРБАТАГА МАГІЛА НЯ ВЫПРАВІЦЬ Калі нямецкая справа з Нобелем для Алексіевіч удалася і немцы скакалі ад радасьці, што падклалі беларусам такую элегантную сьвіньню, здарыўся непрыемны для іх сюрпрыз: спадарыня набілянт непрыхільна выказалася пра Пуціна і Масква яе (такую рускую) за сваю не прызнала. Нямецкі эфэкт зыйшоў амаль што на нуль, а беларусы (няпомнячыя зла) разгарнулі абдымкі той, якая плявала на іх усё жыцьцё. Разумныя беларусы, аднак, казалі, што нічога добрага для Беларусі ад такой асобы нельга спадзявацца, але яны гатовыя былі яе прыхільна ўспрымаць, абы яна ізноў ня гадзіла на народ, на мову і культуру. Некалькі месяцаў (амаль паўгода) усё было спакойна. Самыя наіўныя і гнуткія беларусы пачалі за гэта хорам яе хваліць, называць празорцам і нават “сумленьнем нацыі” (не забывайма, што мы ўжо даўно жывем у сьвеце абсурду). Але ня доўга такое трывала. Ёсьць жа йшчэ экспартны варыянт. Ня можа пацук стаць ільвом (і нават бабром). Немцам трэба сплочваць “па-нямецку” (тут не ў лінгвістычным сэнсе трэба разумець). 26-га красавіка ў 30-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы ў сеціўным варыянце нямецкай газэты “Tageszeitung” зьявілася інтэрвью Алексіевіч, дзе яна ў сваім звыклым хваравітым і ўпадніцкім успрыняцьці рэчаіснасьці паўтарыла зноў збочаныя выказваньні пра беларусаў. Вось некалькі цытатаў: “Калі я размаўляю зь людзьмі ў Беларусі, для мяне зразумела, што яны ня маюць ніякага вопыту іншага жыцця. Толькі жыцця пакутаў. Беларусы маюць рабскі менталітэт. Гэта маленькая нацыя, яна заўсёды была прыгнечаная.” (Wenn ich mit den Menschen in Weißrussland spreche, wird mir klar, dass sie keine Erfahrung mit einem anderen Leben haben. Nur mit einem Leben des Leidens. Die Weißrussen haben eine Sklavenmentalität. Es ist eine kleine Nation, sie war immer unterdrückt. “Ні рускія, ні беларусы ні ўкраінцы ніколі не былі вольныя. Я нядаўна была ва Украіне і была ўражана, як сьвецяцца вочы маладых людзей . Яны хочуць стварыць іншую краіну. Але яны павінны змагацца супраць сваіх бацькоў, супраць іхных зацьвярдзелых уяўленьняў аб сваім рабскім жыцці. Найгоршы вораг Украіны якраз не Расея, хоць гэта жахлівы вораг, але сама старая Украіна.” (Weder Russen, Weißrussen oder Ukrainer waren je frei. Ich war vor Kurzem in der Ukraine und war begeistert, wie die Augen der jungen Menschen leuchten. Sie wollen ein anderes Land schaffen. Aber sie müssen gegen die eigenen Eltern ankämpfen, gegen deren starre Vorstellungen von ihrem sklavischen Leben. Der schlimmste Feind der Ukraine ist nicht einmal Russland, obwohl es ein schrecklicher Feind ist. Sondern die alte Ukraine selbst. ( http://www.taz.de/Alexijewitsch-und-Harms-zu-Tschernobyl/!5297589/ ) Для тых хто шчымліва хоча быць тут наіўным (маўляў, ён ня дурань і ня дрэнь, а проста даверлівы і памыляўся), адмыслова адзначу, што надзяленьне беларуса “рабскім менталітэтам”, які быццам бы “ніколі ня меў свабоды”, стаўленьне беларусаў у гэтым сэнсе ў адзін шэраг з расейцамі, ня ёсьць памылкай Алексіевіч і няведаньнем гісторыі краіны (культурны чалавек мусіць быць адукаваны). Тут асаблівы, характэрны для яе тып хлусьні (дарэчы, цалкам расейскі), кашчунства на праўдзе і на сьвятых каштоўнасьцях. Сэнс сказанага — прыніжэньне беларусаў у вачах замежнікаў і ў вачах самых беларусаў. Становішча ва Украіне ў выніку расейскай агрэсіі і анэксіі тэрыторыі цяпер вельмі цяжкое. Дакучае карупцыя, перашкаджаюць савецкія комплексы і ўяўленьні ў пэўнай часткі людзей, шкодзіць падрыўная дзейнасьць расейскай агентуры. Сытуацыя стандартная на постсавецкай прасторы. І вось мы чытаем як тое падае для немцаў Алексіевіч. Якая вырафінавана перакручаная фармулёўка пра рэчы відавочныя і ўсім зразумелыя. Не агрэсар-Расея вінаватая ў нішчэньні Ўкраіны, а, маўляў, сама Украіна, а моладзь павінна змагацца супраць сваіх бацькоў. Навошта спадарыні тут так цямніць!? Украінцы, аказваецца таксама “ніколі ня былі вольнымі” і пастаўлены побач з расейцамі (якія волі сапраўды ня ведалі). І гэта пра тую Украіну, якая пачалася яшчэ з Кіева, якая потым была часткай нашага вольнага Вялікага Княства Літоўскага, спарадзіла і зьведала Запарожскую вольніцу. Навошта казаць лухту насуперак таго, што ведае кожны школьнік? А ўся справа ў тым, што тое кажацца для немцаў. Там ня тое што школьнікі — палітыкі нічога ня ведаюць пра Украіну і Беларусь. Вось носьбіт Нобэля ім ўсё растлумачыла. Будуць ведаць. На ўсе лады ўсхваляецца канцлер Ангела Мэркель. Але цікавае ў іншым. Акуратна і непрыкрыта ўсхваляецца Пуцін (відаць з надзеяй на тое, што Масква ёй даруе, ацэніць і сваю авечку прыгорне). Гэтае мейсца варта працытаваць: Алексіевіч: “Пасля “перабудовы” грамадзтва ператварылася ў анархічную банду. Грамадзтва распалася на часткі, якімі кіравалі бандыты на месцах. Толькі тады, калі Пуцін падняў, як мантру, вядомы лёзунг і выгукнуў: “Вялікая Расія” і “Мы зноў вялікія” — зноў аднавіліся уніфікаваныя дзяржаўныя структуры.” (”Alexijewitsch: Nach der Perestroika verwandelte sich die Gesellschaft in eine anarchistische Verbrecherbande. Die Gesellschaft atomisierte sich, regiert wurde das Ganze von den Gangstern vor Ort. Erst als Putin die bekannten Losungen wie ein Mantra aussprach – „Großes Russland“ und „Wir sind wieder groß“ –, begann sich das einheitliche Volksgebilde wieder aufzurichten.”) (http://www.taz.de/Alexijewitsch-und-Harms-zu-Tschernobyl/!5297589/ ) Немцы не былі б немцамі, калі б не імкнуліся выправіць становішча. І яны яго выправяць. Падапечную прымуць у Маскве. Яна будзе там выступаць так, як трэба і фармулёвачкі пра “рабскі менталітэт” стануць агульным месцам у кісялёўскім “Гёбэльс-ТВ”. Я неаднаразова казаў аб магчымасьцях выбару паводзінаў, якія ўзьніклі перад Алексіевіч пасьля завяршэньня апэрацыі з Нобэлем. Гаворка йшла толькі пра рацыянальны выбар, бо такія асобы, што зацыкленыя на сабе, не зьмяняюцца. На сёньняшні дзень маем тое, што маем. Сьвіньня падкладзена і вяшчаньне з купіны Нобэля пашыраецца. Па вялікаму кошту, аднак, усё, што зараз вэрбальна выказала з сябе і будзе выказваць Алексіевіч пра Беларусь (у айчыннай і экспартнай упакоўцы), мае малое, маргінальнае, неабазнанае і толькі эмацыйнае значэньне. Уплыву на культуру тут няма. Але, нажаль, выказваньні закранаюць гонар, годнасьць і сумленьне беларусаў, таму не застануцца не заўважнымі (гл., напрыклад, Валеры Буйвал. Зноў траскоча для немцаў. — Народная Перамога, –1 траўня 2016 (Сеціва), тым больш, што тэатр вяшчаньня павялічыўся. Сезон назіраньня скончыўся. Як і раней, прыдзецца беларусам адзывацца на пляваньне ў іхны бок (вольнае і нявольнае) і адзывацца момантам вельмі жорстка. Галоўны аргумант цяпер у карысьць Нобэля для Алексіевіч ў асяроддзі розных бесхрыбетных канфармістаў-пазытывістаў заключаецца ў тым, што “як бы там ні было”, а прысуджэньне Нобэля прадстаўніку Беларусі паспрыяла папулярызацыі краіны ў сьвеце. Гэта заведамая дэмагогія. Пры такім падыходзе самая вялікая радасьць для беларусаў — гэта Лукашэнка. Ён найбольш паспрыяў вядомасьці краіны. Але яго дыктатура — зьява адмоўная. Нобэль для адыёзнай Алексіевіч ёсьць для Беларусі таксама зьява адмоўная. Тое ўжо робіцца відавочным нават для тых, хто раней на штосьці спадзяваўся. Усе грушы з нобэлеўскай вярбы для беларусаў яшчэ наперадзе. 2 траўня 2016 г. Зянон Пазьняк 3/5/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |