Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Немагчыма падманваць народ вечна Травеньскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 8 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Клапаціцца пра гонар і годнасьць”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца спыніўся на тэме эканамічнага крызісу ў нашай краіне. Прамаскоўскі рэжым працягвае “дабіваць” нашу эканоміку. Многія людзі ўжо разумеюць, што гэта не шалёныя дзеяньні вышэйшых самагубцаў, а рацыянальная палітыка акупацыйных уладаў, якія кіруюцца інтарэсамі чужой дзяржавы. Канчатковая мэта імпэрскага ворага Беларусі зразумелая і адназначная – зьнішчэньне нашай дзяржавы і нашага народу. Мясцовы марыянэткавы рэжым – гэта толькі інструмант гэтай палітыкі, у ім няма нічога самастойнага (што, аднак, не здымае крымінальнай адказнасьці з мясцовых выканаўцаў зьнішчальных загадаў Масквы). Статыстыка дэманструе, што эканоміка знаходзіцца ў катастрафічным стане. Такі стан не можа існаваць доўга, настае калапс. У асабліва цяжкой сытуацыі знаходзяцца буйныя прадпрыемствы, якія некалі былі прыкладамі пасьпяховага разьвіцьця беларускай народнай гаспадаркі. Разгромлена і прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Высокакваліфікаваныя рабочыя даўно ўжо пакінулі вялікія прадпрыемствы і падаліся ў прыватныя фірмы. Навучаньне адбываецца на дапатопнай тэхніцы. У выніку рабочыя на прадпрыемствах ня здольныя вырабляць сучасную прадукцыю. Фінансавая палітыка прадпрыемстваў паказвае, што, ведаючы аб непазьбежнасьці абвалу, адміністрацыя дзейнічае паводле правіла “абы месяц пратрымацца”. Не застаецца сродкаў на разьвіцьцё і мадэрнізацыю. Усе ведаюць, што рэжым забярэ ўсе “лішкі” і з разьвіцьця ўсяроўна нічога ня будзе. Ужо зараз патрыятычным спэцыялістам трэба распрацоўваць праграмы рэстаўрацыі і мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі. Гэтыя працэсы павінны распачацца на наступны дзень пасьля краху акупанцкага рэжыму ў Беларусі. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Паступаюць зьвесткі з прадпрыемстваў, якія з помпай наведвае Лукашэнка з камарыльяй. Страх перад рабочымі людзьмі прымушае камарылью і яе начальніка абвастраць захады бясьпекі і рэкламнага прыкрыцьця. Перад візытам “прэзыдэнта” рабочых заганяюць у адзін з цэхаў і зачыняюць дзьверы. На прадпрыемства прывозяць аўтобусамі статыстаў і надзяюць на іх спэцоўкі. Людзі апазналі ў статыстах шэраг асобаў, якія прымільгаліся ўжо ў ролі “народных мас” на БТ. Прывозяць нават падстаўных “шчасьлівых работніц”, якія дораць “прэзыдэнту” кветкі. Кветкі таксама падстаўныя, прывезеныя (мабыць, каб хто не падсунуў “атручаныя кветкі”). Абсурд раздражняе дарослых людзей, якім усё абрыдла. Патрыёты паразмаўлялі з беларускімі вайскоўцамі. Жаўнеры скардзяцца на мізэрнае харчаваньне і агульную бязглузьдзіцу на службе. На пытаньне: “Ці пойдзеце вы ваяваць супраць украінскага народу?” яны адказваюць: “Мы ўсе разумеем, што такое можа быць, што нас могуць паслаць на гэтую расейскую вайну. Што ж, гэта загад і на пачатку яго будуць выконваць. Але што будзе потым? Ніхто ня хоча ваяваць. Ваяваць за што, супраць каго?” Кожны іграе сваю ролю: псэўдаапазыцыянэры ўдаюць бязглуздую дзейнасьць, абсурдныя дэкларацыі і т.п., а СМІ нібыта “пішуць праўду” пра гэтую ганебную падстаўную дзейнасьць. Самым канструктыўным і сур’ёзным палітыкам ў дэмСМІ прадстаўляецца менавіта і выключна Лукашэнка. Усё гэта ёсьць злачынная спроба маніпуляваць грамадзкай сьвядомасьцю. Але гэтая гёбэльсаўшчына правальваецца, немагчыма падманваць народ вечна. Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 11/5/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |