Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Клапаціцца пра гонар і годнасьць нацыі (Выступ на травеньскім Сойме 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) Тэхналёгія дэградацыі грамадзтва адпрацаваная ў акупацыйных сістэмах: увядзеньне забаронаў, увядзеньне лімітаў, падаткаабкладаньне на непрыбытковую дзейнасьць і на бяздзейнасьць, на перавышэньне лімітаў, штрафы, арышты, перасьлед асобы і сям’і, стварэньне вырабленай сістэмы ілжы ў судовай і сілавой галінах. Палітыка акупацыйнай эканомікі (гэта значыць, эканамічных дачыненьняў, прадыктаваных акупанцкай паліыткай вынарадаваньня грамадзтва) найбольш выраблена была распрацавана ў царскай Расеі, у СССР і ў камуністычных рэжымах. У Маскоўшчыне часоў СССР прыдумалі нават псэўданавуку савецкую “Палітэканомію”, якую прымушалі вывучаць ва ўнівэрсітэтах. Над усім гэтым сацыяльна-эканамічным зьдзекам узвышаецца велізарная надбудова акупацыйнай ідэалогіі (прапаганды, псэўдаадукацыі, псэўданавукі, імпэрскай літаратуры і г.д.). Характэрна, што гэтая надбудова і гэтая палітыка не зьмяніліся, пачынаючы ад разбораў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Яна рабілася толькі больш рафінаванай. Калі нават пабежна прааналізаваць акупацыйную палітыку Маскоўшчыны, то прыходзіш да цікавай высновы наконт таго, што ў ёй было галоўным, што закранала ўсе сфэры імпэрскай ідэалогіі і ўсяго маскоўскага існаваньня, ад побыту да дзяржаўнай дзейнасьці, ад крымінальшчыны да імпэрскай навукі і літаратуры. Аказваецца, гэта тое, што цяперашнія нішчыцелі Беларусі яшчэ за савецкім часам сфармулявалі як “задушэньне волі да супраціўленьня”. Дзеля гэтага робіцца паўсюдна, дзе магчыма і дзе немагчыма, абсьмейваньне, абылганьне і прыніжэньне беларуса, беларускага народа і ўсяго беларускага. Маскоўская адміністрацыя, літаратура, мастацтва, журналістыка, квазінавука і квазігісторыя ўсё тое моцна ў сябе ўсмакталі. Задача была ў тым, каб стварыць такую грамадзкую думку і такую псіхалагічную атмасфэру, у выніку якой беларускі чалавек сам адчуў бы сябе непоўнавартасным і пагадзіўся б з гэтым. Такая асоба (дакладней – такая суб’ектнасьць) супраціўляцца прыгнёту і нацыянальнай зьнявазе ўжо ня будзе. Тым часам, асабліва за саветамі, на фоне расейскага нігілізму і ксэнафобіі выразна назіралася іншая плынь – стыхійнай павагі да беларусаў ды беларускага народа ў выніку практыкі ўзаемадачыненьняў на будоўлях сацыялізму, на асвойваньні цаліны, у Савецкай арміі і іншых савецкіх сфэрах. Беларусы ўсюды адзначаліся ў бальшыні як людзі працавітыя, кемлівыя, надзейныя, адказныя і сумленныя, менш схільныя да п’янства ў параўнаньні з расейцамі. Асабліва маскоўцам падабалася, што беларусы не абаранялі сваё, не адстойвалі сваю нацыянальную годнасьць (не былі ў маскоўскім разуменьні «нацыяналістамі»). Нягледзячы на маскоўскую рыторыку нянавісьці, станоўчую ацэнку беларусаў у межах савецкай ідэалогіі і савецкіх стандартаў вымушаныя былі прызнаваць і самы маскоўцы. Гэтаму я быў сьведкам. Але тое, адначасна, зусім не выключала паклёпніцтва, прыніжэньня і абгаворваньня беларусаў і непрызнаньня беларускай нацыі, так бы мовіць, у суверэнным парадку існаваньня, якога маскоўцы дапусьціць не жадалі. Імпэрская мэнтальнасьць і прапаганда (у форме камунізму) заўсёды дамінавалі над рэчаіснасьцю. Асабліва цікава было назіраць у 80-90-х гадах за так званымі “расейскімі дэмакратамі”. Пакуль зь імі гавораць пра дэмакратыю – згода і разуменьне. Як толькі пачынаецца гаворка пра дэмакратычныя правы нацый, беларускую мову, культуру, гісторыю, сувэрэнітэт ды незалежнасьць, тут у маскоўскіх «дэмакратаў» адразу няголенае, ардынскае рыла вылазіць, пачынаюцца імпэрскія канвульсіі і скрыгат зубоў. У Расеі ніколі не было ні волі, ні дэмакратыі, ні дэмакратаў. У іх азіяцкае разуменьне дэмакратыі. “Дэмакратыя” ў Расеі – гэта палітычны эўфэмізм, прылада дзеля дасягненьня ўлады. Пры сёньняшнім рэжыме ў Беларусі палітыка “задушэньня волі да супраціўленьня” выяўляецца ня толькі ў афіцыёзе, але ўсюды там, дзе існуе ўплыў маскоўскай агентуры і выяўляецца дзеяньне рэжымнай палітыкі. Разумеючы тое, мы бачым, што там дзе ў нібыта дэмакратычным асяроддзі пачынаюць абплёўваць простых працоўных беларусаў, абзываць іх “быдлам” (як некалі ў 1991-м сказаў Кебіч пра рабочых на пошчы), менаваць “чаркай ды скваркай” ды абзываць увесь беларускі народ “дурным” ды «рабскім» (як быццам абзывальшчыкі не народ, а над народам), тут так і ведай чыё аблічча з закулісы вылазіць. У часы акупацыі, паніжэнья, зьдзеку і здрады церпіць уся нацыя, але найбольш сацыяльныя нізы, людзі менш адукаваныя і менш сацыяльна абароненыя, якім цяжэй адстаяць сваё права і няма куды падацца, бо ў іх мізэрная маёмасьць і ёсьць толькі рукі, якія яны маглі б прыкласьці для працы на сябе альбо “прадаць” іншым, хоць тое мізэрна цэніцца. Што адбываецца на нізах, калі іх заганяюць у тупік, добра вядома. Тым часам верхавіна, якая валодае адукацыяй, вырабленым інтэлектам і доступам да ўлады (а некаторыя і значнай маёмасьцю), заўсёды мае выбар – альбо супраціўляцца, альбо прадацца акупантам (і любой уладзе). У наяўнасьці іншыя віды і магчымасьці запатрабаваньня (нізы ня маюць такога выбару). У выніку ствараецца стандартная сытуацыя. Адукаваная верхавіна грамадзтва абслугоўвае антынацыянальны рэжым, атрымлівае ад яго выгаду і лічыць сацыяльна ніжэйшых ад сябе “быдлам”. Гэта называецца нацыянальнай здрадай, а пытаньне хто тут у сапраўднасьці выглядае “быдлам”, становіцца рытарычным. Бо ёсьць шлях “калабарацыі барацьбы”, гэта значыць, супрацоўніцтва з акупантам, каб дапамагаць нацыі. Здраднікі (і сапраўднае “быдла”) на такое ня здольныя. І тут, у становішчы збочанага грамадзкага размежаваньня, рэшта асоб з сацыяльнай верхавіны, што засталіся за бартом акупацыйнай улады (і якія, таксама, не дараслі яшчэ да Нацыянальнай ідэі і ідэалогіі беларускага Адраджэньня) пачынаюць голасна крытыкаваць рэжым і здрайцаў, спадзяючыся, што нізы (якіх яны называюць “народам”), пачуюць іхную “разумную крытыку”, падтрымаюць іх і зьнясуць гэты рэжым, паставіўшы крытыканаў кіраваць дзяржавай. Але паколькі нізы іх ня чуюць, ня ведаюць і ня вераць ім, а падтрымліваюць рэжым, які выплочвае пэнсіі, дазваляе выпіць і закусіць, то абураныя крытыканы сталі абзываць нізы “быдлам”, называць іх “беларускім народам”, якому галоўнае “чарка ды скварка” і г.д. Так стварылася квазіапазыцыя, якую неўзабаве прыбрала да рук рэжымная і замежная агентура. Усё напісанае мной вышэй пра рэжым і грамадзкія размежаваньні выразна ўтрыравана, але з адной мэтай: наўпрост паказаць, адкуль пайшло гэтае нібыта апазыцыйнае пляваньне на ўвесь беларускі народ, абзываньне яго “быдлам”, “дурным”, “недаразьвітым”, «недапечаным», «рабскай мэнтальнасьцю» і т.п. зьняважлівымі словамі. Істотна ўбачыць карэньні гэтай прапаганды, хто і чаму яе падтрымлівае і штучна артыкулюе. Паўтаруся, гэта вырабленая ілжа маскоўска-імпэрскай прапаганды. Яна пэрманэнтная, прадугледжвае разбуральны псіхалагічны вынік – комплекс непаўнавартаснасьці, страту волі да свабоды, супраціўленьня і барацьбы. За саветамі ўся сістэма адукацыі, падборкі тэкстаў па мове, літаратуры, гуманітарных прадметах (гісторыя Беларусі ўвогуле не вывучалася) – усё было накіравана на выхаваньне гэтага комплексу. Да беларускага народу афіцыйныя ідэолагі залічвалі толькі сялян і працоўныя масы, абвешвалі іх лапцямі, калтуном, курнай хатай, цытавалі без перастанку ў школе “я мужык, дурны мужык”. Гэта быў дзікі, хамскі, подлы зьдзек над адукацыяй, над гістарычна вялікім, працавітым і адукаваным беларускім народам. Ну хто ж гэта з маладзёнаў, з дзяцей захацеў бы быць “дурным” і ганарыцца лапцямі! Цяпер дастаткова толькі зайсьці ў беларускі малалікі інтэрнэт, як з усіх бакоў прачытаеце і пачуеце: “наша маленькая краіна”, “мы невялікая нацыя”, “у нас нічога няма”, “без Расеі ня выжывем” і г.д. Гэта гавораць ужо савецка-лукашысцкія “адукаванцы”, прыпыленыя сістэмай адукацыйнага зацямненьня. І ўсім гэтым здаўна кіруе палітычная агентура чужой краіны. Мы не “маленькая краіна”. Па тэрыторыі і па насельніцтву, напрыклад, Беларусь большая за ўсю Прыбалтыку разам з Калінінградзкай вобласьцю. Мы гістарычна вялікая нацыя, якая паўплывала на культуру і лёсы Эўропы, вучыла варвараў на ўсходзе друкаваць кнігі, ствараць тэатр, карыстацца граматыкай, пачынаючы з буквара (нават слова гэтае – беларускае, прыдуманае Сьпірыдонам Собалем). У нас усё ёсьць, толькі трэба шанаваць сваё, а не аддаваць чужым. Нам не патрэбная Расея. (Ня мы ж за яе трымаемся, але яна за нас. Дык хто тут каму патрэбны?!) Ілжывая варожая прапаганда ніжэйшасьці вялікай беларускай нацыі пэрманэнтная, як рэклама кока-колы. Яна не спыняецца. Сюды падключаны Аўстрыя і Нямеччына (краіны, дзе застаўся найбольшы ўплыў гэбоўскай Масквы), адтуль выдаткоўваюцца сродкі на дапамогу службовым групам так званай “беларускай дэмакратыі”, адна за адной выдаюцца ў Нямеччыне кнігі аўтарства самазакаханых цынічных творцаў, зьневажальнікаў беларушчыны, у якіх па-хамску абплёўваюцца сакральныя імёны, літаратура і сымвалы Беларусі, абылгаецца Беларуская нацыянальная рэвалюцыя 1991 года, а ўсёй нацыі прыпісваюць Sklavenmentalität (“рабскі мэнталітэт”). Цэлая плойма нацыянальных паразітаў, халяўшчыкаў зь Менску, непрызнаных “геніяў” і эгацэнтрыстаў эпатажна паразітуе на гэтай антыбеларускай справе ў якасьці «дэмакратаў», «літаратараў», «філосафаў» ды невядомых «мудрацоў». Эфэкту, як за саветамі, і стварэньня пакаленьня беспамятных з перавернутымі мазгамі ў вялікіх маштабах тут не атрымаецца, але шкода робіцца і не малая. Пакідаць такія антыбеларускія выверты без увагі ня трэба. Калі натрапляеш беларуса (з расейцам тут усё зразумела), які пачынае публічна абзываць увесь беларускі народ непрыстойнывмі словамі, маўляў, што народ дрэнны, такі ды гэтакі, не змагаецца з дрэнным рэжымам, то першае, што разумееш дакладна, гэта тое, што такі суб’ект лічыць народам частку яго сацыяльных нізоў і сябе зь імі ня лучыць. Ня важна, чаму ён так кажа – ці ад недахопу розуму, ці пад уплывам іншых людзей альбо ад прачытанага. Важна тое, што такі чалавек схільны да здрады і пры пэўных умовах можа здрадзіць. Колькі прыходзілася такіх назіраць. Цяперашнія нацыянал-паразіты стараюцца падвесьці базу пад свае разважаньні, маўляў, “народ” – зьява абстрактная, адпаведна ня мае ні вобразу, ні тыпажу, ні нацыянальнага характару, хоць уся гісторыя, мастацтва і рэчаіснасьць сьведчаць пра адваротнае. Менаваньне народа «абстракцыяй» не перашкаджае, аднак, паразітам абзываць яго канкрэтнымі дрэннымі азначэньнямі, бо народ (насуперак дэмагогіі паразітаў) мае абагуленую індывідуальнасьць і абагулены вобраз. Увогуле адносіны да народа (прынамсі ў нашай хрысьціянскай цывілізацыі і асабліва ў нас, у Беларусі) ёсьць тэставым вызначэньнем сутнасьці чалавека, гэтак жа, як адносіны да бацькі і маці, да жанчыны, да Бога. “Шануй бацьку твайго і матку тваю”, — сказана ў запаведзі. І не абазначана ніякіх умоваў, хоць бы ён (яна) быў калекай, ці п’яніцам, ці злодзеем. Цяжкая разьвязанка для сучаснага бязбожнага чалавека, але тут тэст на яго якасьць і ўзровень вызначаецца якраз па запаведзі. Бавае, вядома, наракаюць некаторыя, што і з народам не пашанцавала і бацька з маткай ня тыя трапіліся. Для нас, беларускіх адраджэнцаў, зразумела, што ў тых умовах, у якіх апынулася беларуская нацыя, свой народ трэба любіць нават тады, калі ён цябе ненавідзіць, бо мы разумеем прычыны, і іншага варыянту, акрамя варыянту любові, тут не існуе. Трэба змагацца з народнымі заганамі, накінутымі ворагамі і акупантамі, крытыкаваць фатальныя звычкі, адносіны і ацэнкі, выкараняць злачынныя паводзіны, асьвятляць сэрцы і розумы, але нельга народ, які шмат гадоў, нават стагоддзяў, зьнішчаюць, душаць ворагі чалавецтва, які абкрадаюць, пра які ілгуць, гадзяць у сэрца, прышчапляючы паскудзтва, здраду і злосьць на злом чалавечай душы, нельга яго не бараніць, не аберагаць, не шанаваць, не берагчы. Нельга не любіць сябе, не рупіцца пра сваіх, у якім бы стане яны не былі. Народ – гэта ёсьць мы ўсе. Там, дзе пагарда да свайго народа і абзываньне – там варожасьць і здрада, фальш і дэмагогія, поле дзейнасьці для ворагаў нацыі і культуры на прасторы інфармацыйнай вайны. У справе асьветніцтва пазыцыя пашаны гонару і годнасьці беларускай нацыі павінна быць заўсёднай для Беларускага Адраджэньня. Нельга прыніжаць самых сябе і абзываць свой народ. Цяпер у сувязі з ростам фашызму і агрэсіі ў Расеі беларусам трэба зьвяртаць на гэтую тэму асаблівую ўвагу. Ёсьць вялікі нацыянальны патэнцыял у нашым грамадзтве, які трэба раскрываць, улічваючы ўсе цяжкасьці абставінаў. Удзячны шлях – гэта адраджэньне грамадзянскай супольнасьці на нацыянальных падставах. Хай узьнікаюць і рэалізуюцца розныя ініцыятывы – ад палітычных, грамадзкіх арганізацыяў да клюбаў філатэлістаў, але ўсё хай будзе на беларускай аснове і па-беларуску. Подлы рэжым будзе перашкаджаць, але нічога ён ужо ня спыніць, калі такі шырокі рух пачнецца. На мой погляд, добра таксама, каб у гэтым сэнсе пашыраліся і множыліся беларускія пратэстанцкія суполкі, якія на сёньняшні дзень выяўляюць маральна здаровую частку хрысьціянства, дзе шануецца і захоўваецца шматдзетная сям’я, сумленныя адносіны да працы і чалавечая салідарнасьць. Цяпер гэта стала лепш відаць на фоне фактаў гніласьці духавенства іерархічных цэркваў, спакушэньня камфортам, мамонай, паскудствам. Нацыянальнае Адраджэньне, вяртаньне нацыянальнай годнасьці і ўсьведамленьне нашай гістарычнай велічы паспрыяюць ажыўленьню грамадзкіх адносіанў, выявяць новых людзей, якія задбаюць пра нацыю і дзяржаву. Зянон Пазьняк 8 траўня 2016 г. 11/5/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |