Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэжым адаптуе сваю псэўдаапазыцыю Штогод на пачатку верасьня ў сталічным Купалаўскім тэатры адбываецца традыцыйны для тэатральнага жыцьця “збор трупы”. Акцёры і рэжысёры пасьля летняга адпачынку радыя ўбачыць калег і сяброў па сцэне, сустракаюцца і гамоняць ужо на парогу тэатра, пад дрэвамі сквэра. Штогод да гаманкой артыстычнай грамады апэратыўна бягуць з будынка насупраць (лукашысцкі рэзыдэнц-палац на К. Маркса, 38) і гукаюць: “Товарищи, мы будем считать вашу толпу несанкционированным митингом. Всем разойтись!” Рэжым баіцца нават нефармальнай акцёрскай тусоўкі. І вось днямі паслужлівыя “дэмСМІ” шырока і ўрачыста далі рэкламу “хаджэньню ў народ” мясцовай псэўдаапазыцыі, а дакладней – АГП і яе генсека А. Лебедько. Групка агэпістаў высунулася на ганак галоўнага ўваходу ў комплекс Трактарнага завода ў сталіцы і даволі працяглы час пазіравала перад “дэмСМІ”. Генсек і ягоныя падначаленыя раздавалі ўлёткі на акупанцкай мове пра свае “стратэгічныя праграмы”, чапляліся да рабочых, якія ішлі на зьмену. Давалі інтэрв’ю. І выглядалі героямі пасярод цемры бесчалавечнага рэжыму. Цікава, да іх ніхто нават ня выйшаў з будынку адміністрацыі завода. Хаця простым абавязкам рэжымнай адміністрацыі ёсьць пацікавіцца, чаму работнікі тоўпяцца каля ўвахода прадпрыемства (стратэгічнага аб’екта) зь нейкімі пабочнымі асобамі. Агэпісты начале з Лебедько папазіравалі і сышлі. Потым карцінкі “пра Валэнсу РБ і ягоную гераічную сагу” былі апэратыўна перададзены заходнім грантадаўцам. Стаўкі растуць, усім хочацца «кушаць». А цяпер прапануем правесьці экспэрымэнт на жывых людзях, пажадана на самых сябе. Вазьміце з сабой некалькі сяброў і шыбуйце на тое самае месца, дзе барыкаднічала АГП. Паспрабуйце параздаваць нешта (ну, хаця б рэкламкі “о вкусной и здоровой пище”) работнікам МТЗ. Хвілін праз 5-10 вас ужо будуць трымаць за рукавы асобы ў фуражках з кукардамі. Яны пасодзяць вас у службовы транспарт, і хутчэй за ўсё начаваць дома вы ў бліжэйшы час ня будзеце, а сям’я будзе вымушана дзяліцца з рэжымам часткай свайго бюджэту. У наяўнасьці працэс хітрамудрай (але сякернай і тупой) адаптацыі фальшывай і падсадной псэўдаапазыцыі да грамадзкай думкі. Грамадзтва павінна звыкнуцца са стэрэатыпам, што “ёсьць у нашай краіне сапраўдныя героі, якія не баяцца і за якімі можна ісьці куды-заўгодна”. Менавіта такім чынам была арганізавана рэкламная кампанія акцыі псэўдаапазыцыі на 25 Сакавіка сёлета. М. Статкевіч, Партыя псэўда-БНФ і іншыя за некалькі дзён (!) заявілі, што ня будуць выконваць план і маршрут шэсьця і мітынгу, узгоднены імі з рэжымам. Яны нават агучылі ў “дэмСМІ” свае контрплан і контрмаршрут. І што? А нічога, сабраныя імі людзі спакойна прайшліся насуперак дамоўленасьцяў з сталічнай адміністрацыяй і міліцыяй. Міліцыя перад імі расшарквалася, гэбэ нікога не чапала. Згаданыя вышэй папы-гапоны ў чарговы раз былі выстаўлены героямі. Зноў жа, паспрабуйце арганізаваць нешта падобнае. Паведамце ў СМІ, што вы парушыце такія і гэткія дамоўленасьці з гарсаветам і МУС. Адным словам, паспрабуйце арганізаваць “несанкцыянаванае шэсьце і мітынг”. Лішні раз ня будзем тлумачыць, што будзе з арганізатарамі і ўдзельнікамі. І міліцыя расшарквацца перад вамі ня будзе. Хутчэй за ўсё балбатлівых арганізатараў арыштуюць прэвэнтыўна, яшчэ да пачатку падзей. А СМІ атрымаюць свае штрафы “за заклік да непадпарадкаваньня ўладам”. Дарэчы, людзі ўспамінаюць, як яно было ў “крывавую нядзелю” 19 сьнежня 2010 года. Купка правакатараў начале з М. Статкевічам, І. Халіп і іншымі папамі-гапонамі (гэта адлюстравана ў відэаздымках і тэлеінтэрв’ю) павяла тысячы людзей з Кастрычніцкай плошчы на пл. Незалежнасьць да ЦВК. Людзі маршыравалі праз цэнтар сталіцы, акупаванай антычалавечым рэжымам, а міліцыя весела і прыязна гукала ім. Вось так і завялі падманутых беларусаў пад удар у пастку, падрыхтаваную заранёў. Разьлічваючы на кароткую людзкую памяць, рэжым адпрацоўвае той жа самы варыянт на выпадак дынамічных падзей у грамадзтве. Прычым самае сьмешнае і кур’ёзнае, што ён робіць стаўку на тых самых правакатараў, якя ўжо ня раз абслугоўвалі яго правакацыямі і заводзілі беларусаў у крывавыя тупікі. Павел Гулевіч 15/5/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |