Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

20-годдзе Хімеры

Вось ужо два дзесяцігоддзі прамінула з дня, наступнага за Днём Дурняў, калі ў мармуровай зале Крамля адбыўся акт дзяржаўнага злачынства і імпэрскай агрэсіі. 2 красавіка 1996 г. начальнік менскага васальнага рэжыму падпісаў быў з Крамлём дамову аб утварэньні “саюзнай дзяржавы РФ і РБ”. Начальнік быў у эйфарычным стане. Калі начальства з камарыльляй выпіла дозу шампанскага, ён з размаху бразнуў свой фужэр аб падлогу. Бітае шкло зазьвінела і разьляцелася ў розныя бакі (тэлеканалы паказалі гэтую сцэну). Нават Б. Ельцын (вядомы зухаватымі ўчынкамі з часоў тынэйджарства да самай сьмерці) здрыгануўся і спалатнеў. Усе астатнія зрабілі выгляд, што нічога не заўважылі. Шклоўскі прыблуда куражыўся, як у саўгасным клюбе. Падобна, што ён ужо бачыў сябе на царстве ў Крамлі…

У Менску ў той жа дзень адбылося шматтысячнае шэсьце пратэсту супраць антыбеларускай змовы рэжыма. Людзі прыйшлі ў цэнтар сталіцы нягледзячы на тое, што ўсяго некалькі дзён таму – 25 Сакавіка 1996 г. – паліцэйшчына і гэбоўшчына брутальна заатакавалі мірнае сьвяточна шэсьце патрыётаў на пр. Скарыны, былі паранены і арыштаваны сотні людзей. Фронтаўцы папярэджвалі грамадзтва аб небясьпецы паглынаньня расейскай імпэрыяй нашай Беларусі. Казалі аб тым, што “саюзная дамова” ня мае юрыдычнай сілы, не прапісана ў Канстытуцыі Беларусі і зьяўляецца злачынным антыдзяржаўным актам, які прывядзе да трагічных наступстваў. Усё гэта спраўдзілася на працягу наступных гадоў.

У выніку злачыннай “саюзнай” змовы Беларусь была адкрыта для неабмежаванага дзеяньня расейскага крымінальнага алігархічнага капітала, ваеннага ўмяшальніцтва, напампоўваньня нашай тэрыторыі агрэсіўнымі чужынцамі з усходу. Беларусы атрымалі толькі адзін прывілей – права быць рабамі на расейскіх будоўлях, права быць абрабаванымі, зьбітымі, забітымі, зьняважанымі на прасторах “дружественной России”. У прынцыпе этап “саюзнай дзяржавы” быў задуманы як пераходны і ня надта доўгі па часе. Галоўнай мэтай была канчатковая акупацыя і інкарпарацыя Беларусі ў склад РФ. Пра гэта ня крыючыся казалі ў грамадзтве многія прадстаўнікі афіцыйных структураў. Напрыклад, міліцыі: “К нам недавно генерал из Минска приезжал. Говорил, что, ребята, мол, скоро будем шевроны перешивать. Русские погоны раздадут”.

Акупацыя-інкарпарацыя прызначалася на восень 1996 года, разам з разгонам Вярхоўнага Савета Беларусі і антыканстытуцыйным пераваротам. Як вядома, разагнаць ВС і зрабіць пераварот у рэжыма атрымалася ў лістападзе 1996 г. А вось інкарпарацыя правалілася. Народны Фронт пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка вывеў на вуліцы і плошчы сталіцы дзесяткі тысячаў патрыётаў, адбыліся вулічныя баі з антынароднымі сіламі. Фронтаўцы паўсюль за мяжой і ў Беларусі зрабілі заявы, што ў выпадку агрэсіі Расеі будзе распачаты ўзброены супраціў агрэсарам. Скептыкі спрабавалі пакпіць: ну і колькі, маўляў, вы зьбярэце людзей у вашым зрусіфікаваным грамадзтве? Фронтаўцы спакойна адказвалі, што калі будзе ваяваць нават 1% грамадзтва, то гэта азначае 100-тысячную Беларускую народную армію, якая будзе да таго ж мець шматмільённую грамадзкую падтрымку. У Маскве ( і ў Заходняй Эўропе, дзе ўжо спісалі Беларусь у “аб’яднаньне” з РФ) сур’ёзна ўспрынялі гэтае папярэджаньне і падзеі ў Менску. Масква не магла даць рады з 5-тысячнай партызанскай арміяй змагарнай Чачэніі, а тут была пагроза яшчэ адной вайны. “З аднаго маху” зьнішчыць Беларусь не атрымалася. Распачалося паступовае здушэньне нашай нацыі і дзяржавы ў “саюзных” абдымках Імпэрыі Зла.

Вынікі гэтай палітыкі мы назіраем сёньня – глыбокі сістэмны крызіс (як арганічная частка расейскага крызісу) усіх галін эканомікі і грамадзтва, выміраньне насельніцтва, дзікая русіфікацыя, зьнішчэньне беларускай культуры і мовы, падрыў асноваў нашай цывілізацыі, панаваньне маскальскага хама на нашай зямлі, ізаляцыя ад цывілізаванага сьвету.

І ўсё ж праграму “канчатковага рашэньня беларускага пытаньня” акупанты-зьнішчальнікі ня выканалі. Ёсьць у Беларусі здаровыя нацыянальныя сілы, сотні тысячаў патрыётаў, гатовых абараніць і вызваліць Бацькаўшчыну з варварскага палону. Дагнівае і валіцца Імпэрыя Зла, сыдуць у нябыт маскоўскі Вавілон і ягоныя мясцовыя паслугачы. Разам, усім народам мы адродзім нашу эўрапейскую вольную Бацькаўшчыну-Беларусь.

Янка Базыль

15/5/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2016
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024