Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У нашай сталіцы пайшла цэлая рэцыдыўная сэрыя шоў пад эгідай “імітацыі-прафанацыі” у выкананьні псэўдаапазыцыі. 15 траўня купку гэтакіх людзей сабралі ў сквэры Янкі Купалы і абвясьцілі, што гэта “Беларускі нацыянальны кангрэс”. Прынялі чарговы дакумант, за які галасавала каля сарака асобаў. 28/5/2016 › Навіны Цікавае чытаньне: Абое рабое альбо рэжым і ягоная апазыцыя, якую рэжым стварыў дзеля сябе І што ж гэта здарылася?! Толькі зазьзяла зорка “кандыдаткі ў прэзыдэнты” мадам Караткевіч, толькі яна пачала на поўным сур’ёзе ўдзельнічаць у сустрэчах мясцовай псэўдаапазыцыі з замежнымі гастралёрамі і выступаць на тэму футбола ў Сеціве, а тут бац!.. На Радыё Свабода выступае “наёмны арганізатар выбарчай кампаніі” Я. Берніковіч з разаблачэньнем пад тытулам “Берніковіч: 100 000 подпісаў Караткевіч не сабрала. І ніхто не зьбярэ”. 28/5/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Падмена радзімы Пасьля публікацыі інтэрв’ю былога кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Грыгорыя Родчанкава стала значна больш відавочнай прырода расейскага палітычнага рэжыму і ягоных посьпехаў. 28/5/2016 › Навіны “Белрэдацыя” Радыё Свабода ў сваім рэпэртуары. 12 траўня “белрэдактары” далі выказацца на сваёй хвалі асобе даволі супярэчлівай, якую прадставілі эфэктна — “раней рок-бунтарка з каронай князёўны, а цяпер прынцэса з архаічнай беларускай казкі — фронтвумэн этнаэлектроннага праекту Šuma”. Руся ў інтэрв’ю нагаварыла рознага пра культуру і беларускую мову, дадаліся аптымістычныя фатаграфіі з усьмешкай. А вось у тытул матар’яла пра Русю свабодаўскія спэцы вынесьлі самае гопніцкае зь яе прамовы – “Руся: “Звычайнаму чалавеку пофігу на беларускую мову”. 28/5/2016 › Навіны Акупанцкамоўны сайт “Белорусский партизан” паўдзельнічаў у справе арыентацыі нашага грамадзтва “на пратэсты”. Выказваліся нікому, у прынцыпе, не вядомыя “экспэрты” – да гэтага наша публіка прызвычаялася і нават ужо не пытаецца, адкуль гэтых “экспэртаў” выкапваюць. 28/5/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |