Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Бяз гнюснасьці ня могуць жыць

“Белрэдацыя” Радыё Свабода ў сваім рэпэртуары. 12 траўня “белрэдактары” далі выказацца на сваёй хвалі асобе даволі супярэчлівай, якую прадставілі эфэктна — “раней рок-бунтарка з каронай князёўны, а цяпер прынцэса з архаічнай беларускай казкі — фронтвумэн этнаэлектроннага праекту Šuma”. Руся ў інтэрв’ю нагаварыла рознага пра культуру і беларускую мову, дадаліся аптымістычныя фатаграфіі з усьмешкай. А вось у тытул матар’яла пра Русю свабодаўскія спэцы вынесьлі самае гопніцкае зь яе прамовы – “Руся: “Звычайнаму чалавеку пофігу на беларускую мову”.

Вы можаце ўявіць сябе такі тытул над неадназначным тэкстам на ўкраінскай або якой іншай рэдакцыі Радыё Свабода? Мы ня можам. Здарылася б там такое, то рэакцыя слухачоў-чытачоў прымусіла б кіраўніцтва службы пагнаць высьпеткамі з цёплых радыё-пасадаў усіх, хто меў дачыненьне да гнюснасьці на тэму роднай мовы. А вось на “белрэдРС” усё, аказваецца, можна. За гэта атрымаеш свой ганарар у “зялёных” і пойдзеш на рэлакс: піць каву ў пражскую кавярню. А што такая лексіка, дык гэта ж “цытата з фронтвумэн Русі”.

Руся тут ні пры чым, з багемы нельга патрабаваць за шмат. Яна магла і ляпнуць не падумаўшы. А вось на “свабодзе”, ёсьць спэцы, яны ведаюць, што такое тытул, акцэнты, тэндэнцыя, афарбоўка. Ведаюць і выкарыстоўваюць ўсе гэтыя прыёмчыкі для змаганьня супраць нашай мовы і культуры. Трэба улічыць, што пры гэтым «свабодкаўскае» начальства павінна чытаць кожны матэрыял. І пэўна ж чытаюць. Вядома, для гнюснасьці цяпер час спрыяльны…

Сяргей Камароўскі

28/5/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2016
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024