Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Цікавае чытаньне: Абое рабое альбо рэжым і ягоная апазыцыя, якую рэжым стварыў дзеля сябе І што ж гэта здарылася?! Толькі зазьзяла зорка “кандыдаткі ў прэзыдэнты” мадам Караткевіч, толькі яна пачала на поўным сур’ёзе ўдзельнічаць у сустрэчах мясцовай псэўдаапазыцыі з замежнымі гастралёрамі і выступаць на тэму футбола ў Сеціве, а тут бац!.. На Радыё Свабода выступае “наёмны арганізатар выбарчай кампаніі” Я. Берніковіч з разаблачэньнем пад тытулам “Берніковіч: 100 000 подпісаў Караткевіч не сабрала. І ніхто не зьбярэ”. У разаблачэньні расказваецца, як апазыц-арганізатары шальмавалі і фальсіфікавалі ўсё напрапалую падчас мінулых псэўдавыбараў “прэзыдэнта”. Называюцца сапраўдныя лічбы і факты. Згадваецца кіраўнік выбарчага штабу А. Дзімітрыеў, вядомы агент і правакатар. Разаблачальнік паведаміў нават, што многія зьбіральнікі подпісаў былі “мёртвымі душамі”. “Душы” так і не забралі са штабу свае пасьведчаньні. Але “бесчалавечны рэжым” усіх зарэгістраваў. Усё гэта было вядома яшчэ ў дні “выбарчай кампаніі”. Але вось, што называецца, прагучала з канкрэтных вуснаў удзельніка і сьведкі фальшаваньняў. І навошта ўсё гэта адбылося? Можа сп. Берніковіча сумленьне загрызла? Можа і так, толькі ў такім выпадку трэба было б памахаць перад фотакамэрамі пачакам валюты, заробленай на фальшывай “выбарчай кампаніі” і публічна перадаць юдавыя грошы ў які-небудзь дзіцячы дом. Але што там, валюту даўно праелі-прагулялі. Паспрабуем зразумець сэнс акцыі з фінальнай часткі “разаблачэньня” жульніцтва мадам Караткевіч. Цытуем: “Ніхто не сабраў бы цяпер 100 тысяч подпісаў за кандыдата на прэзыдэнта, працуючы аўтаномна. І ніхто ня зможа аўтаномна працаваць на карысьць сваіх кандыдатаў на будучых выбарах. Трэба аб’ядноўвацца і складаць адзіны сьпіс. Тады будзе карысьць, і толькі тады можна будзе пазьбегнуць фальсыфікацыяў — бо гэта ўжо будзе праца, а не імітацыя!” Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27744916.html Ага, вось яно што! У тыя разы апазыц-публіка рабіла свае фальсіфікаты паасобку, а цяпер будзе рабіць гуртом. Геніяльна! Падпішамся, пойдзем на “выбарчыя ўчасткі” і “прагаласуем за нашых!” Наколькі мы разумеем, сярод гэтых “нашых” ужо ня будзе мадам Караткевіч. Але мы можам і памыляцца. Чаму б і не падпісацца за мадам? Знайшлі злачынства! Гэтым усе займаюцца і нічога. Так паступова адбылася і нават канстатавана самымі “апазыц-дзеячамі” зьява пераўвасабленьня. Фальшывая фігура псэўдаапазыцыі эвалюцыянавала і цяпер ужо нічым не адрозьніваецца ад фальшывай фігуры антыбеларускага рэжыму. Сымон Рудзік 28/5/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |