Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рыхтавацца. Сацыяльны выбух не павінен быць заўчасным Чэрвеньскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 12 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Наперадзе абарона незалежнасьці”. З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца зьвярнуў увагу на актывізацыю расейскіх узброеных сілаў на нашай тэрыторыі і ў памежных зь Беларусьсю раёнах РФ. Масква не пакідае планы па канчатковаму захопу нашай краіны. У той жа час працягваецца захоп нашых прадпрыемстваў і нацыянальных багацьцяў расейскім капіталам, адбываецца кіруемы разгром нашай народнай гаспадаркі, кожны месяц тысячы людзей застаюцца без працы і сродкаў для існаваньня. Гэтым працэсам можа супрацьстаяць толькі згуртаваная нацыя, якая ўсьведаміла, адкуль ідзе небясьпека, хто зьяўляецца сапраўдным ворагам і акупантам і што трэба рабіць, каб абараніць сябе і будучыню сваіх дзяцей. Адной з задач сапраўдных патрыятычных сілаў зьяўляецца прадухіленьне заўчаснага і непадрыхтаванага сацыяльнага выбуху. Менавіта на такія дзеяньні падштурхвае нашых людзей псэўдаапазыцыя, якая працуе пад камандай Масквы і мясцовага рэжыму. Ім бы хацелася прымусіць беларусаў “выйсьці на вуліцы і плошчы” адразу пасьля абвешчаных рэжымам выбараў 11 верасьня. Нельга дапусьціць паўтарэньня маштабнай правакацыі, арганізаванай псэўдаапазыцыяй 19 сьнежня 2010 года. Ня трэба слухаць іх, ня трэба хадзіць за імі. Трэба зьбіраць сілы і рыхтаваць грамадзтва для пераменаў. Працэсы самаразбурэньня імпэрыі, што ідуць у Расеі, даюць надзею народам, якія прагнуць вызваленьня і самастойнага дзяржаўнага жыцьця. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. З усіх куткоў паступаюць зьвесткі пра ліхаманкавыя дзеяньні агентуры рэжыму, якая распаўсюджвае сярод людзей акупанцкія “тэзісы”: “трэба ўводзіць у нас расейскі рубель, тады зажывем!”, “Лукашэнка – балтун, вось Пуцін гэта да! Абяцаў рускім Крым – і выканаў!” і падобнае. Кампанію ачмурэньня актыўна праводзяць і расейскія тэлеканалы, ды й мясцовыя СМІ. Трэба цярпліва тлумачыць людзям сапраўдныя прычыны крызісу і адпаведныя накірункі выйсьця з гэтай сытуацыі. Пры ўсіх ілюзіях і цяжкасьцях адбываецца ўсё большая актывізацыя грамадзкай думкі. Людзі ўжо адмаўляюцца маўчаць, пачынаюцца дыскусіі. Яны слухаюць патрыётаў і задаюць ім пытаньні. Грамадзтва шукае шляхоў паратунку. Адной з падзеяў апошняга часу сталі “вучэньні па антытэрарыстычнай апэрацыі”, што на працягу двух месяцаў праводзіліся ў Навалукомлі. Людзі добра зразумелі, што йшлося не пра тэрарызм, а пра адпрацоўку ваеннага становішча. Узброеныя пікеты і патрулі, блок-пастарункі, бранетэхніка на вуліцах, праверкі дакумантаў – усё гэта пабачылі нашы грамадзяне ў сваім горадзе. Быў нават “захоп закладнікаў” з удзелам мясцовых нанятых грамадзян-статыстаў. Яны распавядаюць самае кур’ёзнае: вайскоўцы прасілі “закладнікаў”, каб тыя толькі не супраціўляліся ў “палоне” – “бо вы нам усю гульню папсуеце”. Як бачым, імпэрская гульня разьлічана на тое, каб беларусы не супраціўляліся і аддалі захопніку сябе і сваю краіну. Захопнікі, мабыць, і не разьлічваюць, што беларусы будуць аказваць супраціў. Працягваецца злачынная русіфікацыя дзяцей і моладзі. У школу, нават у сельскай мясцовасьці, прыходзяць дзеці, якія слаба разумеюць беларускую мову. Ліквідацыя нацыянальнай школы акупацыйным рэжымам прыносіць свой страшны плён – падзеньне інтэлектуальнага ўзроўню, панаваньне варварскіх расейскіх лексікі і стэрэатыпаў паводзінаў і каштоўнасьцяў, укараненьне цынізма і агрэсіўнасьці. Перад нашым грамадзтвам стаіць задача выратаваць маладое пакаленьне з азіяцка-маскоўскай бездухоўнасьці Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 15/6/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |