Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прапануем пазнаёміцца з чарговым шэдэўрам палітычнай дэмагогіі ад Партыі «псэўда-БНФ»: “Члены Партии БНФ намерены участвовать в парламентской кампании, однако не ставят своей целью попасть в Палату представителей. 20/6/2016 › Навіны Падрыхтоўка спэктакля паўторнага жанру Працягваецца вадэвільная гісторыя з “Белорусским национальным конгрессом”. Зусім нядаўна некалькі дзесяткаў асобаў “галасавалі” на “сэсіі кангрэса” у сталічным сквэрыку. І вось ужо краіне і сьвету на поўным сур’ёзе прадстаўляецца “Палітбюро ЦК” новай апазыц-пустышкі. 20/6/2016 › Навіны “ДэмСМІ” распаўсюджвае інтэрв’ю з прадстаўніком яшчэ адной псэўдаапазыцыйнай структуркі тав. А. Лагвінцом, нам. генсека “За свабоду” тав. Мілінкевіча. У адрозьненьні ад некаторых іншых таварышчаў, гэты пэрсанаж выказваецца адназначна і нават пафасна. Інтэрв’ю падаецца нам пад тытулам “Лагвінец: Я хачу быць міністрам эўрапейскіх спраў Беларусі”. 20/6/2016 › Навіны Допінгавая пятля вакол Расеі зашморгваецца. Зазвычай схільны да кампраміса кіраўнік Міжнароднага Алмпійскага Камітэта Томас Бах выказваецца вельмі станоўча, нібыта ён зразумеў, што гэтым разам кампраміс ужо немагчымы, бо доказы віны відавочныя і ўвесь час іх становіцца ўсё больш. 20/6/2016 › Навіны Саша Сотнік: КГБ не пакідае Расеі шанцаў, Лубянка ўсё раскрала “Трымайцеся там…” У Дзярждуме пануюць пахавальныя настроі. Грошай няма, і пэрпэктывы зусім не вясёлкавыя. Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі (паводле дадзеных ЦБ) абваліліся з 69,2 млрд даляраў (2013) да 22,0 млрд даляраў (2014), а ў 2015 годзе склалі ўсяго 4,8 млрд даляраў. Укладаць грошы ў Расею ніхто ня хоча. 20/6/2016 › Навіны Шэраг вуліц у Кіеве будуць перайменаваны ў гонар вядомых украінскіх нацыяналістаў. Такіх, як Стэпан Бандэра і Раман Шухевіч. 20/6/2016 › Навіны Фэномэн рэвалюцыі: Румынія, 1989 год Глава “Абвал” фундамэнтальнай “Гісторыі Румыніі” суаўтарства калектыва навукоўцаў прадстаўляе падзеі канца 1989 года, калі ў Румыніі захістаўся і быў павалены рэжым маскоўскага сатэліта Чаўшэску. 20/6/2016 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |